БУДЗЕМ ЗНІЖАЦЬ ВЫДАТКI
БУДЗЕМ ЗНІЖАЦЬ ВЫДАТКI
70 % прадукцыi, якую вырабляюць у ААТ "Светлагорскi завод жалезабетонных вырабаў i канструкцый", рэалiзоўваецца на замежным рынку. Зборныя канструкцыi для энергабудаўнiцтва, а гэта апоры лiнiй электраперадач, фундаменты, элементы падстанцый, палi i iншыя вырабы знаходзяць свайго пакупнiка ў Расii, рэспублiках Прыбалтыкi i Казахстане. Намеснiк дырэктара Вiктар Молчан параўноўвае сiтуацыю на прадпрыемстве з iншымi ў сваiм рэгiёне i адзначае, што на iх вытворчасцi ў крызiсных умовах яна далёка не горшая. — У нас некалькi вытворчых падраздзяленняў. У адных з iх партфель замоваў сфармiраваны на год наперад i яны працуюць у ранейшым рэжыме. У другiх дакладна ёсць работа на найблiжэйшы месяц. Мы цяпер часткова працуем на склад, аднак правялi аналiз на рынку i ўпэўненыя, што попыт на прадукцыю сёлета будзе не нiжэйшы за мiнулагоднi. У снежнi-студзенi заўсёды назiраецца знiжэнне попыту. Тут ёсць свая спецыфiка: спачатку трэба правесцi земляныя работы, а гэта, зразумела, звязана з умовамi надвор’я. I другое — гэта фiнансаванне. Большасць энергетычных праграм, у тым лiку ў Расii, вядуцца за кошт бюджэтнага фiнансавання. Спачатку закрываецца бюджэт мiнулага года, потым распрацоўваецца праграма, адкрываецца фiнансаванне новага года — праходзiць пэўны час. Практычна ўся прадукцыя, якую мы пастаўляем на расiйскi рынак, адгружаецца па папярэдняй аплаце. Як адзiн з варыянтаў працы ў крызiсных умовах, мы прадугледжваем магчымасць адгрузкi прадукцыi з адтэрмiноўкай плацяжу. Але на сёння ў нас няма пратэрмiнаванай запазычанасцi па адгружанай прадукцыi. Паколькi даходная частка бюджэту прадпрыемства памяншаецца, мы разглядаем магчымасць скарачэння тых выдаткаў, працэнт якiх у кошце прадукцыi самы вышэйшы. Паколькi ў нашай прадукцыi большую долю выдаткаў складаюць сыравiна i матэрыялы, мы зрабiлi захады для знiжэння кошту матэрыялаў, якiя набываем. Вы ведаеце, што цэны на цэмент i шчэбень яшчэ летась былi знiжаныя. Мы правялi перамовы з пастаўшчыкамi па-за межамi Беларусi аб знiжэннi цаны: яшчэ нiжэй, чым у нашай краiне. Тым самым мы паменшылi адзiн са складнiкаў выдаткаў. Акрамя таго, у гэтых умовах трэба думаць не толькi пра скарачэнне расходаў, але i пра павелiчэнне даходаў. У тэорыi мы можам iх павялiчыць за кошт павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi або цаны пры рэалiзацыi сваёй прадукцыi. Тым не менш рэальна кошт прадукцыi мы павялiчыць не можам, таму што на гэтым жа рынку iснуюць аналагiчныя расiйскiя i ўкраiнскiя прадпрыемствы, якiя знаходзяцца ў складанай сiтуацыi. Тым больш, што яны маюць шэраг канкурэнтных пераваг перад намi. Таму мы вымушаны падпарадкоўвацца законам рынку. Разглядаем пытанне выхаду на рынкi, якiя раней займалi нашы канкурэнты. Скарачэння колькасцi рабочых праводзiць на прадпрыемстве не плануем. На сёння затрымак па выплаце заработнай платы няма. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
70 % прадукцыi, якую вырабляюць у ААТ "Светлагорскi завод жалезабетонных вырабаў i канструкцый", рэалiзоўваецца на замежным рынку. Зборныя к |
|