Самы галоўны капітал — людзi!
Самы галоўны капітал — людзi!
Як выцягнуць эканомiку краiны падчас сусветнага фiнансавага крызiсу? Як пазбегнуць фармалiзму пры разглядзе зваротаў грамадзян? Гэтыя i iншыя пытаннi абмяркоўвалi ў Вiцебску члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, выбраныя ад Вiцебскай i Мiнскай абласцей i сталiцы краiны, а таксама прадстаўнiкi органаў мясцовай улады. Адпаведны семiнар адбыўся на сумесным беларуска-германскiм прадпрыемстве "Марко", якое ўзначальвае сенатар Мiкалай Мартынаў. — Наш галоўны капiтал — людзi, — кажа Мiкалай Мартынаў. Ён ужо мае добры вопыт сенатарскай работы i шчыра дзелiцца iм з навiчкамi. — У сувязi з павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi нам патрабуюцца рабочыя. Вядома ж, стаяць людзi на ўлiку ў цэнтры занятасцi. Ды не ўсе захочуць i змогуць працаваць на канвееры... Распавядаючы пра прадпрыемства, сенатар адзначыў, што розныя ведамствы, на яго погляд, павiнны даць большую волю ў дзейнасцi кiраўнiкоў. Напрыклад, каб працаваў медпункт на фабрыцы, трэба атрымаць адпаведны дазвол. А навошта нешта ўзгадняць, весцi перапiску, калi заводскi медык проста аказвае мiнiмальныя медыцынскiя паслугi? Ну змерыць цiск, дасць таблетку. У цяжкiм выпадку выклiча "хуткую дапамогу". А каб, напрыклад, простыя работы па электрыфiкацыi ажыццявiць, таксама даводзiцца трацiць час на ўзгадненнi... Перыядычна з-за розных нюансаў прыходзiцца ўносiць папраўкi ў дакументацыю, што рэгулюе дзейнасць прадпрыемства, хоць па логiцы гэтага можна было б i пазбегнуць. — З улiкам таго, што наша краiна таксама знаходзiцца ў рамках сусветнага эканамiчнага крызiсу, трэба абмеркаваць, якiя ўмовы i заканадаўчыя акты павiнны прымацца, каб праблемныя пытаннi маглi вырашацца аператыўна, — распавядае Вадзiм Папоў, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага Сходу па эканомiцы, бюджэце i фiнансах. — Урад разам з адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта распрацаваў план антыкрызiсных мераў, якi ўключае 52 напрамкi. Каб усё ажыццявiць, трэба прыняць больш за 80 дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта, законаў, пастаноў Урада... Ужо ў першым паўгоддзi павiны быць вырашаны праблемныя блокi. Самы цяжкi дакумент, якi даўно паспеў i патрабуе прыняцця — Спецыяльная частка Падатковага кодэкса. Гэта дазволiць звесцi падатковае рэгуляванне ад мноства заканадаўчых актаў i падзаконных рашэнняў да аднаго дакумента — Падатковага кодэкса. Яго распрацоўка ў стадыi завяршэння. Хутка члены нашай камiсii i Палаты прадстаўнiкоў — па падатках i банкаўскай дзейнасцi ў рабочым парадку разгледзяць напрацоўкi па гэтым дакуменце. Лiчу, што прыняцце яго паздымае не толькi шмат пытанняў унутры нашай дзяржавы, але i значна палепшыць прывабнасць рэспублiкi для замежных iнвестараў, якiх пужае наша падатковае заканадаўства ў сувязi з вялiкай колькасцю законаў, дэкрэтаў... Абмеркавалi сенатары i работу са зваротамi грамадзян. Галоўная выснова — пры разглядзе зваротаў не дапускаць фармалiзму. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як выцягнуць эканомiку краiны падчас сусветнага фiнансавага крызiсу? Як пазбегнуць фармалiзму пры разглядзе зваротаў грамадзян? Гэтыя i iншыя пытаннi |
|