Кантроль за цэнамі на платныя медыцынскiя паслугi
Кантроль за цэнамі на платныя медыцынскiя паслугi
Рост у 2009 годзе тарыфаў на платныя медыцынскiя паслугi не можа перавышаць у сярэднiм 0,8—0,9 працэнта ў месяц — менавiта такое абмежаванне ўтрымлiваецца ў iнфармацыйным лiсце Мiнiстэрства аховы здароўя, адрасаваным начальнiкам абласных упраўленняў аховы здароўя, старшынi Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама, кiраўнiкам арганiзацый аховы здароўя, устаноў адукацыi, падпарадкаваных Мiнiстэрству аховы здароўя, i кiраўнiкам арганiзацый як дзяржаўнай, так i недзяржаўнай формы ўласнасцi, якiя аказваюць насельнiцтву платныя медыцынскiя паслугi. — менавiта такое абмежаванне ўтрымлiваецца ў iнфармацыйным лiсце Мiнiстэрства аховы здароўя, адрасаваным начальнiкам абласных упраўленняў аховы здароўя, старшынi Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама, кiраўнiкам арганiзацый аховы здароўя, устаноў адукацыi, падпарадкаваных Мiнiстэрству аховы здароўя, i кiраўнiкам арганiзацый як дзяржаўнай, так i недзяржаўнай формы ўласнасцi, якiя аказваюць насельнiцтву платныя медыцынскiя паслугi.Разам з тым, у выпадку магчымай стратнасцi платных медыцынскiх паслуг, цэны (тарыфы), сфармiраваныя ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дзейных нарматыўных прававых актаў, могуць быць павялiчаны i больш чым на 0,8-0,9 працэнта ў месяц — пасля разгляду гэтага пытання ў Мiнiстэрстве аховы здароўя з выдачай экспертнага заключэння. Адпускныя тарыфы на новыя вiды платных медыцынскiх паслуг, якiя аказваюцца ўсiмi суб’ектамi гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасцi абавязкова рэгiструюцца ў Мiнiстэрстве аховы здароўя ў выпадку атрымання суб’ектам гаспадарання лiцэнзii на медыцынскую дзейнасць i ажыццяўлення гэтай дзейнасцi, аказання медыцынскiх паслуг iншага кшталту, акрамя тых, што аказваюцца i зарэгiстраваныя ў Мiнiстэрстве аховы здароўя, аказання платных медыцынскiх паслуг, якiя не ўвайшлi ў прэйскуранты з максiмальна гранiчным узроўнем цэнаў (тарыфаў), зацверджаныя пастановамi Мiнiстэрства аховы здароўя. Рашэнне аб змяненнi цэнаў (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) прымаецца кiраўнiком арганiзацыi аховы здароўя самастойна. Загадам па арганiзацыi аховы здароўя павiнна быць прызначана асоба пры пасадзе, адказная за парадак фармiравання i зацвярджэння ў 2009 годзе цэнаў (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi). Пасля кожнага праведзенага перагляду цэнаў (тарыфаў) у дзесяцiдзённы тэрмiн у Мiнiстэрства аховы здароўя павiнны падавацца загады аб зацвярджэннi цэнаў (тарыфаў), iх узроўню i працэнта змянення з прыкладаннем кароткай тлумачальнай запiскi аб прычынах павелiчэння. Трэба дадаць, што платныя медыцынскiя паслугi аказваюцца насельнiцтву па жаданнi звыш тых аб’ёмаў бясплатнай медыцынскай дапамогi, якiя вызначаны дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў галiне аховы здароўя. З 20 лютага ў Беларусi пачаў дзейнiчаць новы Пералiк платных медыцынскiх паслуг, якiя аказваюцца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi ўстановамi аховы здароўя. У новы пералiк, напрыклад, быў уключаны ўвесь спектр лабараторна-дыягнастычных даследаванняў, прамянёвая дыягностыка (ультрагукавыя метады даследавання, магнiтна-рэзанансная тамаграфiя, рэнтгеналагiчныя метады, уключаючы рэнтгенакантрасныя, рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфiя), фiбраэндаскапiя, пастаноўка скурных алергапробаў, дыягнастычная каранараангiяграфiя. Але па медыцынскiх паказаннях усе гэтыя даследаваннi па-ранейшаму будуць ажыццяўляцца бясплатна. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рост у 2009 годзе тарыфаў на платныя медыцынскiя паслугi не можа перавышаць у сярэднiм 0,8—0,9 працэнта ў месяц — менавiта такое абмежаванне ўтрымлiва |
|