21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Доля прамыславіка: працаваць, гандляваць, круцiцца

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доля прамыславіка: працаваць, гандляваць, круцiцца

Дырэктар "Магiлёўдругмета" Мiхаiл Бондараў сваю антыкрызiсную праграму вызначае коратка i трапна: "Араць трэба!" Задача гэтага прадпрыемства — нарыхтаваць металалом, перапрацаваць i адгрузiць металашыхту для металургiчных вытворчасцяў краiны.

У студзенi "Магiлёўдругмет" павялiчыў аб’ём вытворчасцi больш як на 20 %, у параўнаннi з адпаведным месяцам мiнулага года. У лютым, паводле прагнозаў, захавае паказчык, не нiжэйшы за леташнi.

— Сёння цяжка прагназаваць, як складзецца год далей, — прызнае Мiхаiл Бондараў. — Але я мяркую, што самае галоўнае ў час крызiсу — гэта працаваць, працаваць i яшчэ раз працаваць. Так, амаль што па-ленiнску. Не "загiнацца", не плакаць i не чакаць, што нехта будзе падцiраць слёзы. Трэба варушыцца i круцiцца.

Горацкае ААТ "Малочныя горкi" выставiла сваю прадукцыю на нядаўняй мiжнароднай выставе харчоў i напояў у Маскве. Паводле дырэктара Аляксандра Крываносава, расiйскiя аптовыя пакупнiкi праявiлi цiкавасць да горацкiх малочных прадуктаў.

выставiла сваю прадукцыю на нядаўняй мiжнароднай выставе харчоў i напояў у Маскве. Паводле дырэктара Аляксандра Крываносава, расiйскiя аптовыя пакупнiкi праявiлi цiкавасць да горацкiх малочных прадуктаў.

— І як вынiк — падпiсаны цэлы шэраг кантрактаў на пастаўку прадукцыi "Малочных горак" на расiйскi рынак, — паведамiў дырэктар.

У межах выставы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Расiйскай Федэрацыi праводзiла традыцыйны дэгустацыйны конкурс на лепшую прадукцыю, дзе з 1500 узораў аўтарытэтнае журы выбрала 30 лепшых. У iх лiку апынулiся i горацкiя масла, ражанка i смятана.

— Цяпер важна не марнаваць час, а паспрабаваць заняць новыя нiшы на айчынных i замежных рынках, — лiчыць Аляксандр Крываносаў. — Наперадзе ў нашага прадпрыемства яшчэ вялiкая праца па мадэрнiзацыi вытворчасцi, паляпшэннi спажывецкiх якасцяў i асваеннi новых вiдаў прадукцыi. Усё гэта будзе рухаць нашы тавары на новыя рынкi.

Бабруйскi завод трактарных дэталяў i агрэгатаў у першым месяцы гэтага года вырабiў прадукцыi на 15 % больш у параўнаннi з паказчыкамi леташняга студзеня. Прагназуецца, што прадукцыi ў лютым будзе выраблена як мiнiмум не менш, чым за адпаведны месяц мiнулага года.

у першым месяцы гэтага года вырабiў прадукцыi на 15 % больш у параўнаннi з паказчыкамi леташняга студзеня. Прагназуецца, што прадукцыi ў лютым будзе выраблена як мiнiмум не менш, чым за адпаведны месяц мiнулага года.

Дырэктар Аляксандр Аграновiч гаворыць, што яго прадпрыемства адчувае негатыўны ўплыў крызiсу — падзенне продажу вырабленай прадукцыi, але шукае выйсце.

— Каб павялiчыць аб’ёмы рэалiзацыi, мы паслалi ў Расiю нашых прадстаўнiкоў, — расказаў Аляксандр Аграновiч. — Там ёсць тавараправодная сетка, але калi на месцы працуе i трымае сiтуацыю пад кантролем свой чалавек — завадчанiн, зацiкаўлены ў продажы прадукцыi, — то гандаль iдзе больш спрытна.

Цяпер у Расii працуюць прадстаўнiкi Бабруйскага завода трактарных дэталяў i агрэгатаў у 4-х гандлёвых дамах: у Чарапаўцы, Елабузе, Стаўрапалi i Краснадары.

Што да далейшых планаў i прагнозаў, то дырэктар прапануе дачакацца хаця б завяршэння першага квартала гэтага складанага для прамысловасцi года. Пакуль жа на прадпрыемстве працуе 3,5 тысячы чалавек, якiя атрымлiваюць сярэднi заробак прыкладна мiльён рублёў. Нiякiх скарачэнняў людзей альбо працоўнага тыдня тут не прадбачыцца.

Як нi круцi, а скарачэннi — гэта актуальнае пытанне. Пакуль не працаўнiкоў, але працоўнага часу. Паводле афiцыйнай iнфармацыi, у студзенi ў Магiлёўскай вобласцi ў вымушаных адпачынках знаходзiлiся альбо былi заняты няпоўны тыдзень 12 тысяч чалавек.

Негатыўны ўплыў сусветнага фiнансавага крызiсу адчувае прамысловасць Магiлёўскай вобласцi. Амаль трацiна прадпрыемстваў знiзiла ў студзенi аб’ёмы вырабу прадукцыi. Увогуле ўзровень вытворчасцi ў першым месяцы гэтага года ў параўнаннi з леташнiм студзенем склаў толькi 95,2 %.

Складанае становiшча, напрыклад, на ААТ "Тэхнапрыбор" i ААТ "Магiлёўскi металургiчны завод", якiя ў студзенi не дацягнулi i да 40 % у параўнаннi з леташнiм паказчыкам.

Запасы гатовай прадукцыi на прадпрыемствах вобласцi склалi 578 мiльярдаў рублёў, толькi ў студзенi яны павялiчылiся на 22 мiльярды. Гэта складае 90 % сярэднямесячнага аб’ёму. Таму лозунг "Усiм гандляваць!" застаецца вельмi актуальным.

Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Пётр Руднiк прызнаў работу прамысловасцi ў сёлетнiм студзенi недастатковай. Па яго словах, невыкананне прагнозаў знiжае паступленнi ў бюджэт, а гэта цягне за сабой праблемы сацыяльныя.

Натуральна, што на вытворчую праграму студзеня ўплываюць i традыцыйныя фактары — пачатак года, працяглыя калядныя вакацыi i гэтак далей. Аднак, па прагнозах Камiтэта па эканомiцы Магiлёўскага аблвыканкама, i ў лютым будуць падобныя паказчыкi. I толькi па вынiках першага квартала, прагназуюць спецыялiсты, для магiлёўскай эканомiкi будзе рэальна выйсцi на ўзровень вытворчасцi мiнулага года.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар "Магiлёўдругмета" Мiхаiл Бондараў сваю антыкрызiсную праграму вызначае коратка i трапна: "Араць трэба!" Задача гэтага пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика