70 айчынных прадпрыемстваў могуць атрымаць дзяржзаказ на камплектныя часткі для АЭС
70 айчынных прадпрыемстваў могуць атрымаць дзяржзаказ на камплектныя часткі для АЭС
Пра гэта паведамiў журналiстам генеральны дырэктар Аб’яднанага iнстытута энергетычных i ядзерных даследаванняў "Сосны" Вячаслаў Куўшынаў. Прыклад кiтайцаў сведчыць, што задзейнiчанне ўласнага вытворчага патэнцыялу можа зрабiць праект будаўнiцтва АЭС таннейшым на 30 працэнтаў. А гэта каласальная эканомiя. Спецыялiсты сцвярджаюць, што атамны праект можна разглядаць не толькi як энергетычны, але i як iнавацыйны для нашай краiны: паколькi мы ўпершыню будзем выконваць у такiм маштабе новыя для нас задачы. І тут (з дазволу генеральнага заказчыка) у беларускай прамысловасцi з’яўляюцца шанцы актыўна ўключыцца ў гэтую работу. Ужо вызначаны спiс прадпрыемстваў, якiя маюць адпаведныя магчымасцi, а таксама пералiк абсталявання, якое гэтыя прадпрыемствы могуць вырабiць, i яго неабходныя аб’ёмы. Пакуль што размова iдзе аб трубаправоднай арматуры, помпах, цеплаабменнiках, трубаправодах i iншым. Зараз разглядаецца магчымасць уласнай вытворчасцi неабходных будаўнiчых матэрыялаў i канструкцый. Пакуль што адабрана 70 прадпрыемстваў, аднак спiс удзельнiкаў можа быць пашыраны. Навуковае суправаджэнне праекта атамнай станцыi i развiцця атамнай энергетыкi ў Рэспублiцы Беларусь — адна з самых важных задач інстытута. Асноўнымi кiрункамi праграмы навуковага суправаджэння будаўнiцтва АЭС генеральны дырэктар назваў стварэнне нарматыўнай базы, мадэляванне працэсаў, якiя могуць адбывацца ў ядзерным рэактары, мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва, экспертызу абсталявання i распрацоўку метадаў ацэнкi якасцi абсталявання, iнфармацыйнае забеспячэнне кiраўнiцтва i насельнiцтва, падрыхтоўку кадраў. Што тычыцца апошняга кiрунку, асноўны аб’ём задач ускладзены на Мiнiстэрства адукацыi. Канкрэтная задача iнстытута "Сосны" — падрыхтоўка кадраў вышэйшай адукацыi (аспiрантаў i дактароў навук) i забеспячэнне абсталяваннем для лабараторных работ. Зараз тут ствараюцца вучэбны i вылiчальны цэнтры, дзе мяркуецца ўстаноўка супер-камп’ютара СКИФ-500. У галоўных ВНУ арганiзоўваецца чытанне лекцый па тых тэмах, якiя спатрэбяцца на АЭС. Галоўная мэта праграмы навуковага забеспячэння праекта АЭС — аптымiзацыя надзейнасцi, бяспекi i эфектыўнасцi работы атамнай станцыi, мiнiмiзацыя ўплыву на навакольнае асяроддзе i насельнiцтва. Заказчыкамi выступаюць Мiнiстэрства энергетыкi, Нацыянальная акадэмiя навук, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. Паводле слоў Куўшынава, навуковае суправаджэнне будзе праводзiцца на ўсiх стадыях жыццёвага цыкла беларускай АЭС (падчас падрыхтоўчых работ, будаўнiцтва, эксплуатацыi i вываду з эксплуатацыi). У праграме будуць задзейнiчаны каля 50 арганiзацый i структур розных ведамстваў. Зараз праграма праходзiць узгадненне, чакаецца, што i ў сакавiку гэты працэс завершыцца. Увядзенне айчыннай АЭС дазволiць зменшыць кошт вытворчасцi электраэнергii на 40-50 працэнтаў, стварыць спрыяльныя ўмовы для экспарту электрычнай энергii, забяспечыць эканомiю ў мiльярды долараў штогод на iмпарце газу, павысiць энергетычную бяспеку краiны, на 3-3,5 млрд кубаметраў у год знiзiць аб’ёмы паставак прыроднага газу, на 12-15 млн тон штогод скарацiць выкiды парнiковых газаў. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў журналiстам генеральны дырэктар Аб’яднанага iнстытута энергетычных i ядзерных даследаванняў "Сосны" Вячаслаў Куўшынаў. П |
|