...
...
На ўсходзе Індыi пры сутыкненнi на чыгуначным пераездзе аўтамабiля з вясельнага картэжу i пасажырскага цягнiка загiнулi па меншай меры 14 чалавек, у тым лiку нявеста. Жанiх, якi ехаў у iншым аўтамабiлi, застаўся жывы. Аўтамабiль з нявестай i яе раднёй выехаў на пераезд у непасрэднай блiзкасцi да пасажырскага экспрэса. Пасля сутыкнення машына загарэлася. Каля 1000 мясцовых жыхароў наладзiлi на месцы катастрофы акцыю пратэсту. Яны сцвярджаюць, што шлагбаум на пераездзе не быў апушчаны пры наблiжэннi цягнiка. У вынiку ДТЗ, вiноўнiкам якога стаў п’яны вадзiцель, у Лiтве загiнулi 7 чалавек, у тым лiку трое дзяцей. У пазадарожнiк Jeep Grand Cherokee, у якiм ехалi 7 чалавек — дзве сям’i — урэзаўся Renault Clio пад кiраваннем 23-гадовага жыхара Каўнаскага раёна. Ад удару джып вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён трапiў пад калёсы грузавiка. Ад удару ўсе пасажыры джыпа загiнулi. ПОЎНЫ АБЗАЦ68-гадовая амерыканка Лiнда Уолф паспела за сваё жыццё выйсцi замуж рэкордную колькасць разоў — 23! Нават цяпер бабулька шукае сабе кандыдата пад нумарам 24. Амерыканка прызналася, што яе прыцягвае рамантычнасць шлюбнага працэсу. Упершыню яна ўступiла ў шлюб у 1957 годзе ва ўзросце 16 гадоў. Гэта быў самы працяглы i шчаслiвы шлюб. Пасля гэтага яна выходзiла замуж за аднавокага арыштанта, бармэна, святара, за сантэхнiкаў i музыкантаў. Двое з сужэнцаў аказалiся геямi, двое — беспрытульнымi. Адзiн яе бiў. Адзiн са шлюбаў працягваўся ўсяго 36 гадзiн. За аднаго чалавека яна выходзiла тройчы. У яе сямёра дзяцей ад розных шлюбаў i адзiн пасынак. Крызiс у разгары — у Маскве ў суботу невядомы ўкраў "Запарожац". Гэта першы падобны iнцыдэнт у горадзе з пачатку года. Па сведчаннi ўладальнiка, машына знаходзiлася ў вельмi добрым стане, нядаўна прайшла тэхагляд. Па словах супрацоўнiкаў службы бяспекi руху, летась у Маскве быў зафiксаваны ўгон трох такiх аўтамабiляў. Мiж тым "Запарожац" — аўтамабiль, якi карыстаецца найменшым попытам у зладзеяў у Маскве за ўвесь час. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку ДТЗ, вiноўнiкам якога стаў п’яны вадзiцель, у Лiтве загiнулi 7 чалавек, у тым лiку трое дзяцей. У пазадарожнiк Jeep Grand Cherokee, у якiм ех |
|