У Галандыі разбiўся турэцкi авiялайнер: са 134 чалавек загiнулi дзевяць
У Галандыі разбiўся турэцкi авiялайнер: са 134 чалавек загiнулi дзевяць
Пры пасадцы ў аэрапорце Амстэрдама разбiўся пасажырскi самалёт "Турэцкiх авiялiнiй", на борце якога знаходзiлiся 134 чалавекi. Як паведамляецца, лайнер Bоеing 737-800 упаў поле побач з ажыўленай аўтатрасай i развалiўся на тры часткi. У самалёце ў гэты момант было 127 пасажыраў i сем членаў экiпажа. У вынiку цвёрдай пасадкi загiнулi дзевяць чалавек, сярод iх шэсць пасажыраў i тры члены экiпажа. Каля 50 чалавек атрымалi сур’ёзныя раненнi. Паводле iнфармацыi Медыцынскага цэнтра Амстэрдама, сем чалавек дастаўленыя ў бальнiцу ў крытычным стане. Каля 50 чалавек не пацярпелi. Нагадаем, што адразу пасля катастрофы мiнiстр транспарту Турцыi i "Турэцкiя авiялiнii" запэўнiвалi, што не загiнуў нiхто. Большасць людзей атрымалася выратаваць дзякуючы майстэрству пiлота, прыводзяць iнфармагенцтвы словы намеснiка мiнiстра транспарту. Адзiн з лётчыкаў, якiя знаходзiлiся на зямлi i былi сведкамi катастрофы, асаблiва адзначыў, што гаворка iдзе не аб падзеннi лайнера, а аб "кантраляванай аварыйнай пасадцы". Паводле яго меркавання, пiлот накiраваў самалёт на разаранае поле пасля таго, як нечакана рэзка зменшылася цяга рухавiкоў. З 127 пасажыраў 52 чалавекi не з’яўляюцца грамадзянамi Турцыi, iх грамадзянства ўдакладняецца. Паводле некаторай iнфармацыi, самалёт быў у добрым стане. Прычынай катастрофы магло стаць надвор’е. Разам з тым, прадстаўнiкi аэрапорта ацанiлi пагодныя ўмовы надвор’я ў раёне аэрапорта як "нармальныя". Таксама, па iнфармацыi галандскага тэлебачання, улады не разглядаюць версiю тэракта. Масавыя беспарадкi ва Украiне могуць пачацца ўжо ўвесну?Панiчныя настроi насельнiцтва Ўкраiны, выклiканыя эканамiчным становiшчам, якое пагаршаецца, могуць перарасцi ў масавыя беспарадкi ўжо ў сярэдзiне вясны. Такi прагноз агучыў кiраўнiк камiтэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацыянальнай бяспекi i абароны, экс-кiраўнiк мiнiстэрства абароны краiны Анатоль Грыцэнка на прэс-канферэнцыi ў Сiмферопалi. Паводле яго словаў, ва Украiны застаўся "мiнiмальны запас трываласцi", i хуткiм часам, калi кiраўнiцтва дзяржавы не распачне кансалiдаваных дзеянняў, краiну можа накрыць хваля пратэстных акцый, паведамляе "Новы рэгiён". Самымi чыстымi гарадамi Еўропы прызнаныя Стакгольм i ГамбургКамiсiя ЕС прызнала Стакгольм i Гамбург "зялёнымi сталiцамi" Еўропы ў рамках абвешчанай iнiцыятывы па абароне навакольнага асяроддзя. Так, сталiца Швецыi будзе насiць гэтае званне на працягу 2010 года, а другi па велiчынi горад Германii — у 2011 годзе. Акрамя Стакгольма i Гамбурга на атрыманне звання самага чыстага горада прэтэндавалi Амстэрдам, Брыстоль, Капенгаген, Осла, Фрайбург i Мюнстэр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры пасадцы ў аэрапорце Амстэрдама разбiўся пасажырскi самалёт "Турэцкiх авiялiнiй", на борце якога знаходзiлiся 134 чалавекi. Як паведамляе |
|