Усё лепшае — сэрцу
Усё лепшае — сэрцу
Карысныя падказкi падчас "прамой лiнii" далi загадчык iнфарктнага аддзялення № 2 10-й мiнскай гарадской клiнiчнай бальнiцы Наталля ПАЛЯЎКОВА i ўрач-кардыёлаг блока iнтэнсiўнай тэрапii таго ж аддзялення Ірына ГРЫШЫНА.
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 21, 24, 25 лютага.)
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 21, 24, 25 лютага.) ( — Валянцiна Пятроўна, Касцюковiчы. Мне 57 гадоў. Дыягназ — стэнакардыя напружання. Што гэта такое? Чым пагражае? Прызначылi дыласiдом. Можа, ёсць найноўшыя прэпараты? — Стэнакардыя напружання — дастаткова сур’ёзны дыягназ. Гэта неадпаведнасць памiж патрэбай i магчымасцю атрымання сардэчнай мышцай кiслароду з-за атэра- склерозу. З узростам у сасудах адкладваецца халестэрын i ўтвараюцца атэрасклератычныя бляшкi, якiя могуць разрастацца i перакрываць прасвет сасудаў. Калi нiчога не рабiць, то крайняя ступень ускладнення такой стэнакардыi — гэта iнфаркт мiякарда. Каб не дапусцiць такога развiцця падзей, вы павiнны прымаць маленькiя дозы iнгiбiтараў АПФ. Прэпараты павiнен прызначыць доктар, у якога неабходна пастаянна назiрацца. Акрамя таго, з такiм дыягназам неабходна раз на год рабiць ультрагукавое даследаванне сэрца i кардыяграму. Малсiдамiн неабходна прымаць перад фiзiчнай нагрузкай — за 30-40 хвiлiн, для папярэджвання прыступу стэнакардыi. ( — Алена Васiльеўна з Гродна. Мне 54 гады. Якой павiнна быць норма халестэрыну ў такiм узросце? — Норма халестэрыну i ў мужчыны, i ў жанчыны павiнна быць менш за 5,2 ммол/л. У людзей з цукровым дыябетам, асобаў, якiя перанеслi iнфаркт мiякарда або якiя маюць высокую рызыку яго развiцця — не больш за 4,5 ммол/л. ( — Мiнскi раён, Iна Рыгораўна. Летась у жнiўнi ў мяне быў гiпертанiчны крыз, трапiла ў бальнiцу. Там зрабiлi ўльтрагукавое даследаванне сэрца i высветлiлася, што павялiчаны жалудачак. Наколькi гэта небяспечна? — Пры артэрыяльнай гiпертэнзii, як правiла, назiраецца гiпертрафiя левага жалудачка. Калi не прымаць гiпатэнзiўных прэпаратаў, гэта небяспечна развiццём сардэчнай недастатковасцi ажно да гiпертрафiчнай кардыямiяпатыi або, наадварот, дэлiтацыйнай кардыямiяпатыi. Каб гэтага не адбылося, трэба весцi правiльны лад жыцця: прытрымлiвацца гiпахалестэрынавай дыеты, знiжаць вагу, кантраляваць узровень халестэрыну, абмяжоўваць фiзiчныя нагрузкi. Таксама трэба прымаць прэпараты i ў першую чаргу — групы iнгiбiтараў АПФ. I, зразумела, абавязкова назiрацца ва ўчастковага тэрапеўта i кардыёлага. ( — Узда, Георгiй Канстанцiнавiч. З высокiм цiскам змагаюся з 1986 года. Апошнiм часам цiск, асаблiва вечарам, павышаецца, пачашчаецца пульс. Прымаў эналапрыл, амладыпiн. Што можна параiць мне яшчэ? — У першую чаргу весцi здаровы лад жыцця, мець умераныя нагрузкi, знiжаць вагу. Дарэчы, паводле некаторых звестак медыцынскай лiтаратуры, знiжэнне вагi на 1 кг — гэта мiнус 10 адзiнак ртутнага слупа артэрыяльнага цiску. Варта ўжываць ежу без солi або маласалёную. Яшчэ я параiла б вам прэпараты групы бэта-блакатараў. Але рабiць гэта трэба пад кантролем участковага доктара цi кардыёлага. ( — Анастасiя, Магiлёў. Якiя сiмптомы могуць сведчыць пра наблiжэнне iнсульту? — Пра наблiжэнне iнсульту можа сведчыць рэзкi галаўны боль, галавакружэнне, знiжэнне зроку, слабасць у нагах i руках. Як правiла, гэта адбываецца на фоне высокага цiску. Можа быць страта арыентацыi, памяцi, выпадзенне асобных слоў цi ўвогуле адсутнасць маўлення. Пры такiх сiмптомах трэба абавязкова выклiкаць "хуткую дапамогу". ( — Дзяржынск, Мiкалай. Чуў, што прыём бiялагiчна актыўных дабавак з селенам дапаможа трэнiраваць сардэчную мышцу. Цi так гэта? Калi так, то якiя БАДы вы маглi б парэкамендаваць? — БАДы мы не рэкамендуем. А вось полiвiтамiны з утрыманнем селену, якiя прадаюцца ў аптэках, прымаць можна пад назiраннем доктара. Але iх прыём можа быць у якасцi дадатковай тэрапii, а нi ў якiм разе замест асноўных прэпаратаў. ( — Святлана, званю з Мiёраў. Цi можа працяглая дэпрэсiя прывесцi да развiцця артэрыяльнай гiпертэнзii? — Працяглая дэпрэсiя, а таксама сiмптом хранiчнай стомленасцi — адны з асноўных фактараў рызыкi па развiццi артэрыяльнай гiпертэнзii i iнфаркту мiякарда. Пры хранiчных стрэсах выдзяляецца адрэналiн, так званы гармон страху, якi можа прывесцi да пашкоджання сардэчнай мышцы, да iнфаркту мiякарда i iнсульту. Калi вы адчуваеце, што самi не спраўляецеся са сваiм псiхiчным станам, то неабходна звярнуцца да спецыялiста, у дадзеным выпадку да псiхатэрапеўта. ( — Мiкалай з Мiнска. Скажыце, якi артэрыяльны цiск лiчыцца нармальным у чалавека 60 гадоў? — Артэрыяльны цiск у гэтых людзей лiчыцца нармальным пры такiх паказчыках — не вышэй за 140/90. Калi вышэй, гэта ўжо артэрыяльная гiпертэнзiя. У людзей, якiя маюць цукровы дыябет, узровень цiску — 130/80. ( — Салiгорск, Галiна Iванаўна. Мая мацi перанесла востры каранарны сiндром. Цi трэба ёй захоўваць нейкiя асобыя правiлы пасля выпiскi з бальнiцы? — Здаровае харчаванне, рэгулярны прыём прэпаратаў, умераныя фiзiчныя нагрузкi, трэба сачыць за ўзроўнем халестэрыну i назiрацца ў кардыёлага па месцы жыхарства. Вельмi важнымi з’яўляюцца станоўчыя эмоцыi i добры настрой. ( — Антанiна, Вiцебск. Ужо наступiў час прастуды i грыпу. Наколькi небяспечныя гэтыя хваробы для людзей, якiя маюць хранiчныя захворваннi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы? — Грып i ангiну катэгарычна забаронена пераносiць на нагах. Гэта можа прывесцi да мiякардытаў, кардыямiяпатый, абвастрэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў i г.д., што далей можа пагражаць iнвалiднасцю. Таму падчас прастудных i вiрусных iнфекцый, ангiны, грыпу лепей адлежацца 6—7 дзён, каб потым не мець ускладненняў. ( — Андрэй, Мiнск. Мне за 40 гадоў. Бывае такая сiтуацыя, што быццам "заходзiцца" сэрца. Цяжка дыхаць, коле пад лапаткай. З чым гэта можа быць звязана? — Мужчынскi пол — адзiн з фактараў рызыкi па развiццi iшэмiчнай хваробы сэрца. Усiм мужчынам пасля 40 гадоў трэба рабiць кардыяграму, ведаць свой узровень халестэрыну, кантраляваць цiск.Такiя сiмптомы, як "цяжка дыхаць", "коле пад лапаткай", могуць сведчыць пра тое, што ў вас або павышаны цiск, або гэта задышка з’яўляецца праявай стэнакардыi. Таму вам неабходна звярнуцца да доктара, здаць бiяхiмiчны аналiз крывi на лiпiдаграму, зрабiць электракардыяграму i правесцi нагрузачныя тэсты. Яшчэ звярнiце ўвагу на шкодныя звычкi: курэнне, лiшак алкаголю. ( — Мiнск, Мiхаiл Iванавiч. Мне 67 гадоў, выстаўлены дыягназ — пачатковая iшэмiя. Прапiсаны наступныя прэпараты: верапамiл гiдрахларыд 80 мл, эналапрыл. Якiя яшчэ меры прафiлактыкi могуць быць супраць хваробы? Магчыма, трэба дадаць яшчэ нейкiя лекi? — Меры прафiлактыкi такiя: здаровы лад жыцця, адмова ад шкодных звычак, кантроль за ўзроўнем цiску i халестэрыну, знiжэнне фiзiчных нагрузак. Трэба звярнуць увагу на спадчыннасць, бо артэрыяльная гiпертэнзiя i iшэмiчная хвароба сэрца могуць перадавацца ў спадчыну. Дадатковыя лекi можна прымаць толькi пад кантролем кардыёлага, у якога неабходна рэгулярна назiрацца. Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карысныя падказкi падчас "прамой лiнii" далi загадчык iнфарктнага аддзялення № 2 10-й мiнскай гарадской клiнiчнай бальнiцы Наталля ПАЛЯЎКОВА
|
|