21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выслухаюць i забудуць?

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выслухаюць i забудуць?

Чытачка з Вiцебска расказала наступнае: яна патэлефанавала ў жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне па месцы свайго жыхарства i паведамiла пра тое, што ў кватэры холадна. А ў яе дзецi малыя. Тэлефанавала некалькi разоў. Толькi тады, калi адправiла пiсьмовую скаргу, прыйшлi камунальнiкi на чале з начальнiкам ЖЭУ, каб разабрацца ў праблеме. Начальнiк адзначыла, маўляў, гэтая жыхарка тэлефанавала толькi раз (так адзначылi i ў афiцыйным адказе). А паводле слоў чытачкi, гэта не так. Бывала, званiла некалькi разоў на тыдзень. А яшчэ раней, калi жыла ў другiм доме, але якi абслугоўвае тое ж ЖЭУ, скардзiлася па тэлефоне пра неабходнасць прывесцi двор у парадак. Асаблiва, на яе погляд, патрабуе ўвагi камунальнiкаў дзiцячая пляцоўка. А ёй у адказ: а вы б з iншымi жыхарамi разам на суботнiкi выйшлi? Маўляў, усе патрабуюць толькi нешта, а каб самiм паклапацiцца пра добраўпарадкаванне — не. Дзяўчына тады ўсё-такi папрасiла прыняць заяўку i пацiкавiлася: цi зарэгiструюць яе вусны зварот? У адказ... не было ў нас такой практыкi. А цi насамрэч так i павiнна быць? Цi абавязаны рэгiстраваць вусныя заяўкi?

Мiж iншым, нагадаю, што нядаўна ўступiў у сiлу Закон "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг". І вельмi цiкава, цi многiя з радавых суграмадзян яго ведаюць? Больш за тое — цi зможа просты чалавек выкарыстаць доўгачаканы закон для вырашэння сваiх камунальных праблем? I чаму, напрыклад, тым жа камунальнiкам разам з усiм вядомымi "жыроўкамi" не кiнуць у паштовыя скрынкi, хай не копii ўсяго закона, а самыя галоўныя пункты гэтага дакумента? Камунальныя начальнiкi закон ведаюць. Як паведамiлi некаторыя мясцовыя СМI, яны разглядалi закон на спецыяльным семiнары. А што рабiць жыльцам? Бегчы ў бiблiятэку?

Цi павiнны камунальнiкi рэгiстраваць вусныя звароты жыльцоў? Пракурор арганiзацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Вiцебскай вобласцi Вольга Яскевiч растлумачыла, што работнiк выканаўцы (напрыклад, ЖЭУ) альбо аварыйна-дыспетчарскай службы, якi прыняў вуснае паведамленне (заяўку), абавязаны паведамiць спажыўцу звесткi пра асобу, якая прыняла заяўку, i рэгiстрацыйны нумар паведамлення.

Дарэчы, па тэме. Пракуроры, якiм паскардзiлiся жыхары на няправiльныя, на iх погляд, дзеяннi камунальных структур, правяралi камунальнiкаў. Шмат парушэнняў знайшлi пры разглядзе заяў i скаргаў грамадзян. Чаму здзiўляцца? А ёсць чаму.

Напрыклад, высветлiлi пракурорскiя работнiкi Вiцебскай вобласцi наступнае. Жыльцы аднаго з дамоў па вулiцы Цэнтральнай у пасёлку Вiцьба Вiцебскага раёна звярнулiся па дапамогу ў мясцовую камунальную арганiзацыю: дах працякае, кватэры абясточаны, вада цячэ з размеркавальнай каробкi, абвалiлiся клееныя столi, адарвалiся шпалеры, пашкоджана мэбля. Больш за месяц нiякiх захадаў для прывядзення ў прыдатнасць жылля не рабiлася.

У гэтае ж прадпрыемства трапiла скарга ад жыхаркi вёскi Заронава. Яна паведамiла — кватэра фактычна не ацяпляецца. Тэмпература ў памяшканнi ўсяго 11—13 градусаў па Цэльсiю. Маўляў, батарэi з пачатку ацяпляльнага сезона не грэюць. Дзецi ходзяць у ботах, спаць кладуцца ў адзеннi. Нiякiх захадаў i ў гэтым выпадку не зрабiлi. Жанчына зноў паскардзiлася. У вынiку быў падрыхтаваны адказ пра тое, што ацяпленне ў кватэры адноўлена. Але ж... батарэi працягвалi заставацца халоднымi.

А вось прыклад з Талачынскага раёне. Жыхарка пасёлка Усвiж-Бук папрасiла лiквiдаваць вiльготнасць у кватэры. Ёй адмовiлi... па прычыне няплаты апошняй пенi, налiчанай ёй за несвоечасовую аплату камунальных паслуг...

Па выяўленых парушэннях заканадаўства аб зваротах грамадзян былi прынятыя меры пракурорскага рэагавання. За такое адказных асобаў i аштрафаваць могуць. А цi вельмi паўплывае гэта на далейшую работу камунальнiкаў? Пажывём (у лiтаральным сэнсе гэтага слова), пабачым.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачка з Вiцебска расказала наступнае: яна патэлефанавала ў жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне па месцы свайго жыхарства i паведамiла пра тое, што ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика