21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб заробкi адпавядалi энтузiязму...

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб заробкi адпавядалi энтузiязму...

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 27 лютага.)

Абсалютна ўсе выступоўцы звярталi ўвагу на нiзкi сацыяльны статус прадстаўнiкоў метадычнай службы, якi зусiм не адпавядае iх рэальнай важнасцi для галiны, таму што i якасць адукацыi, i метадычнае суправаджэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу, i атэстацыя педагагiчных работнiкаў напрамую звязаны з работай метадычнага кабiнета.

Гэта парадокс, але пасады метадыстаў замест вопытных педагогаў з багатай практыкай пачынаюць ужо займаць маладыя спецыялiсты. Прычым гэта адбываецца i ў рэгiёнах, i ў сталiцы...

— Сучасную школу сёння складана ўявiць без камп’ютарных класаў, мультымедыя i iнтэрактыўных дошак. Для забеспячэння бесперабойнай работы новай тэхнiкi патрабуюцца спецыялiсты новага пакалення. Але якi iнжынер-праграмiст дасць згоду працаваць за зарплату не больш як 400 тысяч рублёў? — задала рытарычнае пытанне Аксана Васiлевiч.

Начальнiк упраўлення адукацыi Брэсцкага аблвыканкама Мiхаiл Цiханчук звярнуў увагу членаў калегii на майстроў вытворчага навучання, якiя працуюць у мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах: "Майстрам вытворчага навучання ўстаноў прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi летась паднялi зарплату на 10 працэнтаў. У школьных педагогаў са студзеня гэтага года заробкi ўзраслi на 5 працэнтаў. Але нi ў першым, нi ў другiм выпадках павышэнне заробкаў не закранула майстроў мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў. Пра iх проста забылiся? Цi вучэбна-вытворчыя камбiнаты знаходзяцца па-за сiстэмай адукацыi?"

звярнуў увагу членаў калегii на майстроў вытворчага навучання, якiя працуюць у мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах: "Майстрам вытворчага навучання ўстаноў прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi летась паднялi зарплату на 10 працэнтаў. У школьных педагогаў са студзеня гэтага года заробкi ўзраслi на 5 працэнтаў. Але нi ў першым, нi ў другiм выпадках павышэнне заробкаў не закранула майстроў мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў. Пра iх проста забылiся? Цi вучэбна-вытворчыя камбiнаты знаходзяцца па-за сiстэмай адукацыi?"

Старшыня ЦК галiновага прафсаюза Аляксандр Бойка звярнуў увагу на розную iнтэрпрэтацыю новай Iнструкцыi па ацэнцы ўмоў працы пры атэстацыi працоўных месцаў i прадастаўленнi па яе вынiках кампенсацый як атэстацыйнымi камiсiямi ўстаноў адукацыi, так i работнiкамi рэгiянальных Дзяржэкспертыз працы. Так, адны i тыя ж катэгорыi работнiкаў, якiя працуюць у розных рэгiёнах у аналагiчных умовах i выконваюць аднолькавыя функцыi, пасля праведзенай атэстацыi атрымлiваюць розныя памеры кампенсацый, а некаторыя ўвогуле iх пазбавiлiся. Да iх адносяцца памочнiкi выхавальнiкаў, малодшы i сярэднi медыцынскi персанал дашкольных, агульнаадукацыйных устаноў для дзяцей з захворваннямi на туберкулёз i рызыкай яго развiцця, спецыяльных устаноў адукацыi для дзяцей з паражэннем цэнтральнай нервовай сiстэмы, з парушэннямi псiхiкi, якiя раней мелi права на дадатковы водпуск ад 14 да 35 каляндарных дзён, а таксама сезонныя работнiкi (качагары кацельняў, кiроўцы). "Галiновы прафсаюз не збiраецца пакiдаць гэтыя катэгорыi работнiкаў без увагi, — паабяцаў Аляксандр Бойка. — I плануе рабiць усё магчымае для рэалiзацыi iх законных правоў i гарантый".

звярнуў увагу на розную iнтэрпрэтацыю новай Iнструкцыi па ацэнцы ўмоў працы пры атэстацыi працоўных месцаў i прадастаўленнi па яе вынiках кампенсацый як атэстацыйнымi камiсiямi ўстаноў адукацыi, так i работнiкамi рэгiянальных Дзяржэкспертыз працы. Так, адны i тыя ж катэгорыi работнiкаў, якiя працуюць у розных рэгiёнах у аналагiчных умовах i выконваюць аднолькавыя функцыi, пасля праведзенай атэстацыi атрымлiваюць розныя памеры кампенсацый, а некаторыя ўвогуле iх пазбавiлiся. Да iх адносяцца памочнiкi выхавальнiкаў, малодшы i сярэднi медыцынскi персанал дашкольных, агульнаадукацыйных устаноў для дзяцей з захворваннямi на туберкулёз i рызыкай яго развiцця, спецыяльных устаноў адукацыi для дзяцей з паражэннем цэнтральнай нервовай сiстэмы, з парушэннямi псiхiкi, якiя раней мелi права на дадатковы водпуск ад 14 да 35 каляндарных дзён, а таксама сезонныя работнiкi (качагары кацельняў, кiроўцы). "Галiновы прафсаюз не збiраецца пакiдаць гэтыя катэгорыi работнiкаў без увагi, — паабяцаў Аляксандр Бойка. — I плануе рабiць усё магчымае для рэалiзацыi iх законных правоў i гарантый".

Рэктар Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. Куляшова Канстанцiн Бандарэнка ўзняў праблему сацыяльнай неабароненасцi студэнтаў, якiя навучаюцца на платнай аснове i ў перыяд навучання страчваюць сваiх бацькоў:

ўзняў праблему сацыяльнай неабароненасцi студэнтаў, якiя навучаюцца на платнай аснове i ў перыяд навучання страчваюць сваiх бацькоў:

— Цяпер колькасць студэнтаў, якiя навучаюцца на бюджэтнай i платнай аснове ў нашым унiверсiтэце практычна зраўнялася, — паведамiў ён, — таму магчымасцi пераводу на бюджэтную форму вельмi абмежаваныя. Але нават пры наяўнасцi вакантнага месца мы не маем законнай магчымасцi перавесцi на бюджэт студэнта-платнiка, якi згубiў апошняга з бацькоў i не можа працягваць навучанне на ранейшых умовах. Галоўнай падставай для пераводу можа быць толькi паспяховасць студэнта, а яна якраз не заўсёды дазваляе гэта зрабiць. Такiх студэнтаў няшмат, тым не менш за кожным выпадкам стаiць канкрэтны чалавек са сваiм лёсам.

— Для гэтай катэгорыi студэнтаў трэба вызначыць асобны механiзм пераводу на бюджэтную форму навучання. Можна колькi заўгодна разважаць аб роўных умовах, але калi малады чалавек застаецца сам-насам з рэалiямi жыцця, нам нельга яго пакiдаць. Трэба даць яму магчымасць атрымаць паўнавартасную адукацыю i стаць запатрабаваным на рынку працы спецыялiстам, — перакананы Аляксандр Бойка.

Не менш важныя праблемы, якiя ўзнiмалiся на калегii, тычылiся аздараўлення навучэнскай моладзi i забеспячэння студэнтаў месцамi ў iнтэрнатах. Асаблiва востра дэфiцыт месцаў у iнтэрнатах закранае студэнтаў сталiчных ВНУ. Арэнда жылля ў сталiцы "кусаецца", а сума кампенсацыi за наём студэнтамi жылля выглядае сама меней смешна — яе памер складае 25 % базавай велiчынi, што адпавядае суме 8,7 тысячы рублёў у месяц. Два гады таму пры заключэннi галiновага пагаднення прафсаюзам была пастаўлена задача дабiвацца павелiчэння грашовых выплат iншагароднiм навучэнцам для кампенсацыi выдаткаў па найму жылля ў памеры не менш як 20 працэнтаў ад пражытковага мiнiмуму. Але пакуль справа не зрушылася з "мёртвай кропкi".

Па словах Канстанцiна Бандарэнкi, два апошнiя гады яны назiралi знiжэнне колькасцi студэнтаў, якiя хацелi скарыстацца паслугамi студэнцкага санаторыя-прафiлакторыя: "Гэта выклiкана, на наш погляд, дзвюма прычынамi — ростам частковай аплаты за пуцёўку i ўскладненай працэдурай атрымання ў палiклiнiках санаторна-курортных картаў. Апошнiмi дакументамi Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленні i санаторна-курортным лячэннi прадугледжана магчымасць накiравання студэнтаў на аздараўленнi i без санаторна-курортных карт. На жаль, але гэтыя дакументы не даюць адказу на пытанне, якой павiнна быць даведка на аздараўленне i хто яе павiнен выдаваць".

I вось чарговая навiна, якая можа паставiць крыж на студэнцкiм аздараўленнi: з 1 лютага 2009 года памер датацыi Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi, якая выдзяляецца для аздараўлення студэнтаў у санаторыях-прафiлакторыях ВНУ, складае 8500 рублёў у дзень, з iх на харчаванне накiроўваюцца 7800 рублёў, а выдаткi на заработную плату i налiчэннi на заработную плату персаналу складаюць толькi 700 (!) рублёў з агульнай сумы датацыi. Абсалютна вiдавочна, што прапанаваная Рэспублiканскiм цэнтрам мадэль з’яўляецца рэальнай пагрозай захавання штатнай колькасцi работнiкаў гэтых арганiзацый. Мiж iншым, з кожнай сотнi студэнтаў добрым здароўем могуць пахвалiцца толькi 27 чалавек, таму магчымасць аздараўлення без адрыву ад навучання мае для пераважнай колькасцi студэнтаў надзвычай важнае значэнне....

Па вынiках калегii ў Пагадненне памiж Мiнiстэрствам адукацыi i Беларускiм прафесiйным саюзам работнiкаў адукацыi i навукi на 2007—2009 гады былi ўнесены некалькi iстотных дапаўненняў. У прыватнасцi, адно з iх тычыцца працоўных водпускаў. Бакi дамовiлiся прадугледжваць у калектыўных працоўных дагаворах парадак, умовы прадастаўлення i працягласць дадатковага водпуску за ненармаваны працоўны дзень. Да таго ж працоўны водпуск педагогаў па ўважлiвых прычынах можа быць раздзелены больш чым на дзве часткi. Уважлiвымi прычынамi могуць быць сямейныя абставiны, хвароба каго-небудзь са сваякоў i iншыя, якiя будуць названыя ў калектыўным дагаворы, пагадненнi, цi проста па дамоўленасцi памiж наймальнiкам i работнiкам. Пры гэтым адна частка працоўнага водпуску павiнна быць не меншай за 14 каляндарных дзён. Да таго ж Мiнадукацыi i галiновы прафсаюз рэкамендавалi наймальнiкам заключаць кантракты з педагогамi да 31 жнiўня адпаведнага каляндарнага года, што дазволiць педагогам скарыстацца сваiм працоўным водпускам у поўным памеры.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 27 лютага.) Абсалютна ўсе выступоўцы звярталi ўвагу на нiзкi сацыяльны статус прадстаўнiкоў метадычнай службы, якi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика