Гомельскі аблвыканкам выказаў падзяку лепшым калектывам
Гомельскі аблвыканкам выказаў падзяку лепшым калектывам
Летась калектыў "Гомсельмаша" выпусцiў дзесяцiтысячны камбайн i павялiчыў экспарт сельскагаспадарчай тэхнiкi ў 2,1 раза. Сёння ж, у складаных умовах, калi свет ахапiў фiнансавы крызiс, прадпрыемства спраўляецца з даведзенымi заданнямi i паставiла перад сабой задачу, нарошчваючы вытворчы патэнцыял, павялiчыць экспартныя пастаўкi ў паўтара раза. Гэтыя факты прагучалi на сустрэчы кiраўнiкоў Гомельскага аблвыканкама i абласнога саюза наймальнiкаў з кiраўнiкамi мясцовай вертыкалi i суб’ектамi гаспадарання, якiя дабiлiся лепшых вынiкаў у 2008 годзе. Падзякi былi аб’яўлены старшынямi аблвыканкама А. Якабсонам, абласнога Савета дэпутатаў В. Сялiцкiм, намеснiкам старшынi аблвыканкама Б. Пiрштуком, старшынёй абласнога саюза наймальнiкаў М. Андрыянавым кiраўнiкам Петрыкаўскага, Хойнiцкага, Кармянскага, Добрушскага, Рэчыцкага райвыканкамаў, РУП "Гомсельмаш", Беларускi металургiчны завод, "Гомельтранснафта "Дружба", ААТ "Рагачоўскi малочна-кансервавы завод", саўгаса-камбiната "Зара" Мазырскага, СВК "Урыцкае" Гомельскага раёна... Бо летась плённая праца многiх калектываў як прамысловасцi, так i будаўнiцтва, сельскай гаспадаркi, транспарту, гандлю i г.д. садзейнiчала таму, што Гомельшчына, напрыклад, дабiлася павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi прадукцыi (работ, паслуг) у супастаўных цэнах на 15,4 працэнта ў адносiнах да 2007 года, а сельгаспрадпрыемствы пераўзышлi дасягненнi таго ж года па ўсiх паказчыках, чаго не было раней. На сустрэчы былi акрэслены задачы на гэты год. Сярод iх прыярытэтнымi з’яўляюцца не толькi нарошчванне вытворчасцi i абмежаванне iмпарту, але развiццё прадпрымальнiцтва, пашырэнне выгадных рынкаў збыту, эканомiя бюджэтных i валютных сродкаў, далейшае павышэнне якасцi прадукцыi i г.д. Адным словам, курс — на антыкрызiсную эканомiку. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась калектыў "Гомсельмаша" выпусцiў дзесяцiтысячны камбайн i павялiчыў экспарт сельскагаспадарчай тэхнiкi ў 2,1 раза. Сёння ж, у складаны |
|