21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларус Усцiнаў заваяваў тытул чэмпiёна Еўропы

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларус Усцiнаў заваяваў тытул чэмпiёна Еўропы У выхадныя чакаецца снег, а з панядзелка у дзень — да плюс 5

У суботу тэрыторыя Беларусi трапiць пад уплыў цыклона, якi завiтае да нас з боку Расii, таму часам будзе iсцi снег i мокры снег, месцамi слабая мяцелiца i парывiсты паўночна-заходнi вецер, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

На дарогах у апошнi дзень зiмы чакаецца галалёдзiца. Тэмпература паветра — ад мiнус 3 на паўночным усходзе да плюс 3 градусаў на захадзе краiны. У нядзелю цыклон будзе гаспадарыць толькi на паўночным усходзе краiны, дзе чакаецца снег i мокры снег. Разам з тым атмасферны цiск пачне iнтэнсiўна павялiчвацца. У сувязi з гэтым тэмпература паветра ўначы на нядзелю знiзiцца да мiнус 3—10 градусаў, а пры праясненнях да 12 марозу, удзень — ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня ўначы захаваецца марознае надвор’е, калi ўначы на аўторак будзе мiнус 1—8 градусаў, пры праясненнях — да 10 марозу, удзень — 0 — плюс 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Вось дык "азалацiўся"!

Суд Бабруйскага раёна i горада Бабруйска прызнаў iндывiдуальнага прадпрымальнiка вiнаватым у падбухторваннi да дачы хабару, махлярстве i крадзяжы.

Малады чалавек, раней судзiмы за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнiкi (за што выплацiў штраф у суме 930 тысяч рублёў), вырашыў у чарговы раз нелегальна "азалацiцца".

— Ён прапанаваў сваёй знаёмай дапамагчы атрымаць пасведчанне кiроўцы без здачы iспытаў у МРЭА ДАІ усяго за 200 долараў, — расказалi ў пракуратуры Ленiнскага раёна горада Бабруйска. — Так званы пасрэднiк, нягледзячы на дамову, нават i не думаў перадаваць хабар службовым асобам, усе грошы забраў сабе. Яшчэ праз 13 дзён злачынца пранiк у дом знаёмага, праз папярэдне разбiтае iм жа аконнае шкло, i скраў з шафы 1300 долараў (пра iх наяўнасць ён ведаў загадзя). Суд прыгаварыў злачынцу да трох гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму.

Надзея ДРЫЛА.

 

Крывавае "паляванне" бацькi з сынам

Аматары выпрабаваць удачу на гульнявых аўтаматах — бацька з сынам — пасля пройгрышу вялiкай сумы пайшлi на цяжкiя злачынствы, каб паправiць матэрыяльнае становiшча.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, 20-гадовы сын i 48-гадовы бацька са Жлобiна пасля таго, як апошнi "скармiў" аўтаматам нават узяты банкаўскi крэдыт, учынiлi разбойны напад на краму ў Светлагорскiм раёне i забойства дальнабойшчыка ў Ельскiм. У першым выпадку, нягледзячы на жорсткасць крымiнальнага "дуэта", прадаўцу сельскай крамы пашанцавала — яна засталася жывой. Жанчыну злачынцы збiлi з дапамогай манцiроўкi, якой нанеслi некалькi ўдараў па галаве, а iх здабычай сталi 300 тысяч рублёў. Другой ахвяры "крывавая сямейка" не пакiнула шанцаў: пераапранутыя ў камуфляжную форму, яны пад выглядам памежнiкаў сталi аглядаць машыну дальнабойшчыка, i нанеслi апошняму 6 удараў нажом. Аднак нiякiмi каштоўнасцямi, акрамя мабiльнiка i запiсной кнiжкi, iм завалодаць на гэты раз не ўдалося. На прыгодах бацькi з сынам крыж паставiлi супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку, якiя затрымалi злачынцаў.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Рабаўнiцтва з запалохваннем

Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi злачынцаў, якiя дзейнiчалi жорстка са сваiмi ахвярамi: у Бярозаўскiм раёне крымiнальнiкi аблiлi вадзiцеля i пасажыраў мiкрааўтобуса "Мерседэс-Бенц" бензiнам i пагражалi падпалiць.

Здарэнне адбылося глыбокай ноччу напрыканцы студзеня. Тады пяцёра злачынцаў блакавалi i спынiлi мiкрааўтобус з грамадзянамi Украiны паблiзу вёскi Рэчыца. Пагражаючы захопленым людзям пiсталетам, а таксама выкарыстаўшы "пастаноўку" з бензiнам, нахабнiкi забралi 1825 долараў ЗША, 143 тысячы 900 расiйскiх рублёў i 16 мабiльных тэлефонаў. У затрыманых злачынцаў канфiскаваны пнеўматычны пiсталет i два аўтамабiлi, на якiх яны рухалiся.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Беларус Усцiнаў заваяваў тытул чэмпiёна Еўропы

Беларускi баксёр Аляксандр Усцiнаў стаў чэмпiёнам Еўропы па версii ЕВА. Бой за гэты тытул адбыўся ў Кiеве, дзе сапернiкам Аляксандра быў украiнец Максiм Пядзюра.

Перамогу баксёр, якi прадстаўляе Беларусь, атрымаў тэхнiчным накаўтам у пятым раундзе. У паслужным спiсе Усцiнава цяпер 14 перамог, у тым лiку 12 датэрмiновых. У блiжэйшы час Аляксандр будзе ўключаны з топ-15 сусветнага рэйтынгу WBА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi баксёр Аляксандр Усцiнаў стаў чэмпiёнам Еўропы па версii ЕВА. Бой за гэты тытул адбыўся ў Кiеве, дзе сапернiкам Аляксандра быў украiнец Макс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика