21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Запуск беларускага спадарожніка — сёлета ў снежнi

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запуск беларускага спадарожніка — сёлета ў снежнi

Пра гэта паведамiў Старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч падчас сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Барысам Батурам у Аб’яднаным iнстытуце праблем iнфарматыкi.

Беларуская касмiчная сiстэма дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi будзе цалкам самадастатковай (гэта датычыцца непасрэдна атрымання i апрацоўкi iнфармацыi, а таксама адваротнай перадачы iнфармацыi на борт спадарожнiка). Не будзе неабходнасцi прыбягаць да паслуг iншых дзяржаў, адзначыў Мiхаiл Мяснiковiч.

Старшыня Савета Рэспублiкi азнаёмiўся з Рэспублiканскiм суперкамп’ютарным цэнтрам калектыўнага карыстання, якi цяпер трансфармуецца ў рэсурсны цэнтр нацыянальнай грыд-iнфармацыi. Менавiта тут будзе праходзiць апрацоўка космаздымкаў, якiя Беларусь будзе атрымлiваць са свайго спадарожнiка.

Аднымi з галоўных у Інстытуце за апошнiя гады сталi даследаваннi ў напрамку медыцынскай iнфарматыкi i медыцынскiх iнфармацыйных тэхналогiй. Паводле слоў загадчыка лабараторыi iнфармацыйна-аналiтычных сiстэм Аб’яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi, кандыдата тэхнiчных навук Уладзiмiра Лапiцкага, укараненне iнфармацыйных тэхналогiй дазваляе палепшыць якасць устаноўкi дыягназу, павысiць эканамiчнасць i эфектыўнасць лячэння (ад аўтаматызацыi працоўнага месца ўрача да стварэння адзiнай медыцынскай iнфармацыйнай прасторы горада цi вобласцi).

На Беларусi пакуль што адзiны падобны прыклад ёсць у Мiнску. Працэсам iнфарматызацыi ахоплены практычна ўсе медустановы сталiцы. Будуць запушчаны комплексныя iнфармацыйныя сiстэмы ў шэрагу гарадскiх клiнiчных бальнiц, дыспансэраў, стаматалагiчных i гарадскiх палiклiнiк. У перспектыве мы прыйдзем да фармiравання электроннай гiсторыi хваробы i стварэння электроннага пашпарта здароўя.

Падобны вопыт трэба ўкараняць i ў iншых гарадах i абласцях, а таксама ствараць адзiную рэспублiканскую iнфармацыйную сiстэму аховы здароўя, адзначыў У. Лапiцкi.

Сярод найбольш цiкавых i запатрабаваных распрацовак iнстытута, з якiмi азнаёмiў высокiх гасцей Уладзiмiр Лапiцкi, былi Комплексная аўтаматызаваная сiстэма кiравання дарожным рухам i Рэспублiканская аўтаматызаваная сiстэма пастаноўкi на фонаскапiчны ўлiк, якая дапамагае органам унутраных спраў папярэджваць правапарушэннi.

Барыс Батура параiў супрацоўнiкам iнстытута звярнуць увагу на распрацоўку адзiнай iнфармацыйнай праграмы для сельскiх i пасялковых Саветаў, а таксама на падлiк аптымальнай колькасцi насельнiцтва сельсавета. Акрамя таго, прапанаваў узяцца за вылiчэнне варыянтаў знiжэння затрат пры будаўнiцтве жылля.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў Старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч падчас сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сход
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика