Знайсці баланс памiж самабытнасцю i камфортам
Знайсці баланс памiж самабытнасцю i камфортам
На другой спецыялiзаванай канферэнцыi "Агратурызм у Рэспублiцы Беларусь — стан i перспектывы развiцця" адной з галоўных задач перад вясковым турызмам быў названы пошук нацыянальнай iдэi. Канферэнцыя была арганiзаваная Белаграпрамбанкам разам з Грамадскiм аб’яднаннем "Адпачынак у вёсцы". У ёй узялi ўдзел прадстаўнiкi ўрада, мiжнародныя эксперты з Латвii, Украiны, Расii, Польшчы, Італii, спецыялiсты ў галiне турызму i гаспадары вясковых сядзiб Беларусi. Калi "вярхi" жадаюць, а "нiзы" могуць Безумоўна, не малое значэнне мае тое, што карысць развiцця агратурызму для краiны разгледзелi "вярхi". — На працягу апошнiх гадоў наша дзяржава прыкладае вялiкiя намаганнi для павышэння аб’ёму турыстычных паслуг у Беларусi, — нагадаў удзельнiкам канферэнцыi намеснiк прэм’ер-мiнiстра Iван БАМБIЗА. — Уклад аграэкатурызму ў турыстычную галiну i яе патэнцыял вельмi значны. Акрамя паступлення валютных рэсурсаў у краiну, аграэкатурызм садзейнiчае развiццю сельскiх рэгiёнаў, спрыяе росту дабрабыту iх жыхароў, стварэнню сучаснай сацыяльнай iнфраструктуры i новых працоўных месцаў. — Летась беларусы на адпачынак у сваёй краiне выдаткавалi больш за 300 млрд беларускiх рублёў (у параўнаннi з 2007 годам рост склаў 150 працэнтаў), а замежныя турысты прывезлi сюды больш за 100 млн долараў (дынамiка росту — 180 працэнтаў), — паведамiў на канферэнцыi намеснiк мiнiстра спорту i турызму Чэслаў ШУЛЬГА. — I ў тым, i ў другiм выпадку важнае значэнне мае стварэнне вясковых сядзiбаў, бо яны пашыраюць геаграфiю падарожжаў унутры краiны i ўяўляюць пераважную цiкавасць для iншаземцаў. Найбольш значнымi сродкамi падтрымкi вясковага турызму з боку дзяржавы сталi: уключэнне вясковага турызму ў лiк прыярытэтных напрамкаў Нацыянальнай праграмы па развiцці турызму, "нулявая" стаўка падатку на дабаўленую вартасць для экспарту турыстычных паслуг i ўнутрырэспублiканскiх маршрутаў, прызнанне, што аказанне агратурыстычных паслуг не з’яўляецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю (Указ Прэзiдэнта Рэспублiцы Беларусь № 372 ад 2 чэрвеня 2006 года), уключэнне ў геаграфiю вясковага турызму гарадскiх пасёлкаў i малых гарадоў. Можна назваць цудам i збегам абставiн прыняцце два з паловай гады таму адным з сiстэмаўтваральных банкаў краiны комплекснай Праграмы падтрымкi аграэкатурызму. Не было нiякай указкi "зверху", i хоць заканадаўчая база ўжо была створана, самi аўтары будучай праграмы тады яшчэ мала што ведалi пра агратурызм у Беларусi. Спачатку яны ўбачылi гэту мадэль у Iталii, зацiкавiлiся, а ўжо потым даведалiся, што ў нашай краiне ёсць людзi, апантаныя гэтай iдэяй, якiя ўжо шмат чаго дасягнулi. У вынiку атрымалася на дзiва рэдкае i ўдалае спалучэнне iнiцыятывы знiзу i яе ўсебаковай падтрымкi зверху. Сёння Белаграпрамбанк заканамерна называюць праваднiком дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аграэкатурызму. З канца 2007 года банк выдаў звыш 8 млрд рублёў 235 уладальнiкам вясковых сядзiб. Але банкаўская праграма падтрымкi — гэта не толькi льготныя крэдыты, гэта яшчэ i арганiзацыя навучання гаспадароў сядзiб, выданне каталогаў i правядзенне канферэнцый, на якiх адбываецца кансалiдацыя намаганняў з боку дзяржавы, грамадскiх арганiзацый i самiх суб’ектаў аграэкатурызму. Сёння Белаграпрамбанк ставiць задачу з дапамогай фiнансавай, iнфармацыйнай i метадалагiчнай падтрымкi павялiчыць колькасць вясковых турыстычных сядзiб да 1000 (на канец мiнулага года iх зарэгiстравана 474). Агратурызм як iнавацыя — Турызм з’яўляецца вельмi важным складальнiкам сферы паслуг, якая ў перспектыве павiнна стаць ключавой у структуры валавога ўнутранага прадукту, — патлумачыў на канферэнцыi важнасць развiцця агратурызму для эканомiкi краiны намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй ТУР. — У План па лiбералiзацыi эканамiчнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь мы гатовы ўключыць прапановы, якiя дапамогуць надаць дадатковы iмпульс развiццю аграэкатурызму. Гэты План прадугледжвае пашырэнне сфераў рамеснiцкай дзейнасцi. Ён таксама ўключае меры па спрашчэннi адмiнiстрацыйных працэдур, звязаных з будаўнiцтвам i сертыфiкацыяй новых аб’ектаў. Яшчэ адзiн раздзел дакумента, якi можа быць цiкавым для аграэкатурызму — удасканаленне падатковых, мытных i грашова-крэдытных адносiнаў. Трэба разумець, заўважыў Андрэй Тур, што ў сённяшнiх умовах любая паспяховая дзейнасць з’яўляецца iнавацыйнай. З гэтага пункту погляду можна разглядаць i агратурызм. I адна з галоўных задач — выпрацаваць для гэтага прадукту брэнд, якi дапамог бы не толькi прывабiць яшчэ больш турыстаў, але сканцэнтраваць намаганнi i аптымiзаваць выдаткi на яго развiццё. Брэнд i нацыянальная iдэя — адны з самых актуальных сёння пытанняў у агратурызме. Цяпер, калi колькасць сядзiб, дзякуючы спрыяльнаму заканадаўству i фiнансавай падтрымцы, iмклiва расце, асноўнай праблемай становiцца захаванне высокай якасцi паслуг i стварэнне нацыянальнага прадукту. I калi з першым усё больш-менш ясна, то вось з беларускасцю на нашых сядзiбах складана. Яе дэфiцыт адзначылi i эксперты конкурсу "Лепшая сядзiба года". Тэма гэта даволi палемiчная. Ёсць меркаванне, што зусiм неабавязкова ўсiм сядзiбам быць этнаграфiчнымi. У Лiтве, напрыклад, такiх — 39 % ад агульнай колькасцi (у нас пакуль адзiнкi). Аднак уся штука ў тым, што нашы сядзiбы могуць адрознiвацца ад iтальянскiх, польскiх, лiтоўскiх, але iм вельмi цяжка адрознiвацца ад... расiйскiх. У нас такiя ж дамы, сады, мова, iнтэр’ер i будаўнiчыя матэрыялы. Калi агратурызм у нас не ўхопiцца за iдэю захавання самабытнасцi менавiта беларускай вёскi, яе ладу жыцця, традыцый, то ён не апраўдае свайго найвышэйшага прызначэння. Блiзкасць да прыроды — так, але без звароту да народнай культуры, гiсторыi, асветнiцтва, гэта "блiзкасць" не выйдзе за рамкi спажывецкiх адносiнаў: паляванне, рыбалка, рэкрэацыя. Чалавек будзе толькi браць, пакуль не дасягне мяжы. Пакуль не знiшчыць апошняе. I замест таго, каб выкарыстаць шанц, якi дае вясковы турызм, — вяртанне да вытокаў, падсiлкоўванне ад каранёў, i як вынiк — развiццё нечага новага, уласнага i непаўторнага, ён вернецца туды, адкуль прыйшоў. У сiратлiвую адасобленасць нiвелiраванага свету. Задачы на будучае Аднак, гэта, хутчэй, звышзадача. Што датычыцца блiжэйшых перспектыў, то, акрамя павелiчэння колькасцi сядзiб, сёлета нас зноў чакае конкурс. Намiнацыi будуць пашыраны, прызы стануць яшчэ больш цiкавымi, а тэрмiны правядзення конкурсу павялiчаны (з пачатку лета). Пераможцы першага конкурсу атрымалi халадзiльнiк-вiтрыну, ноутбукi, плазмавыя тэлевiзары, сучасную мадэль веласiпеда, сотнi лiтраў соку, сталовыя камплекты ручной работы, нават мадэль карабля... Нiводны ўдзельнiк конкурсу не застаўся без падарунка. Нагадаем, што галоўным прызам стала турыстычнае паездка ў Iталiю. Новым этапам у развiццi агратурызму павiнна стаць стварэнне ўмоў для агульных анiмацыйных праграм, якiя будуць аб’ядноўваць некалькi сядзiб (прыкладамi такой праграмы з’яўляюцца фестываль вясковых сядзiб "Заборскi фэст" у Расонскiм раёне, фестываль ежы "Мотальскiя прысмакi" ў Iванаўскiм раёне). Дапамогу ў гэтым паабяцаў ад iмя Мiнспорту Чэслаў Шульга. Да 2012 года галоўнае турыстычнае ведамства краiны плануе стварыць на базе Расонскага раёна i Полацка цэлы агратурыстычны курорт. На найблiжэйшыя два гады пастаўлена таксама задача з дапамогай аграсядзiбаў уключыць у турыстычны абарот краiны яшчэ каля 40 аб’ектаў нашай культурнай i гiстарычнай спадчыны. Размова iдзе пра помнiкi, да якiх турыст пакуль не даходзiць, бо для гэтага не створаны адпаведныя ўмовы. Ёсць намер выкарыстоўваць рэсурс вясковых мiнi-гасцiнiц для павелiчэння ўмяшчальнай здольнасцi санаторна-курортных устаноў. Вялiкая надзея ўскладаецца на гэты вiд турызму таксама для развiцця транснацыянальных маршрутаў i экспарту турыстычных паслуг у трансгранiчных зонах. У задачы турыстычнага ведамства ўваходзiць спрыянне таму, каб павялiчыўся тэрмiн знаходжання турыста на сядзiбе (цяпер гэта у сярэднiм 2,5 дня). Што датычыцца далейшай фiнансавай падтрымцы, то Старшыня Праўлення ТАА "Белаграпрамбанк" Сяргей РУМАС упэўнiў, што Белаграпамбанк у аграэкатурызме ўсур’ёз i надоўга. — Гэта пытанне сацыяльнай адказнасцi банка, — сказаў ён. — Мы будзем разглядаць усе заявы i ўсiх ахвотных забяспечым крэдытамi. Сёлетнi каталог уключыў 250 сядзiб, тэксты ў iм змешчаны на рускай i англiйскай мовах. Наступнае выданне будзе дапоўнена яшчэ i iтальянскiм тэкстам. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На другой спецыялiзаванай канферэнцыi "Агратурызм у Рэспублiцы Беларусь — стан i перспектывы развiцця" адной з галоўных задач перад вясковым |
|