Як вырвацца з фiнансавай блакады, альбо Законныя спосабы здабычы грошай у цяжкую хвiлiну
Як вырвацца з фiнансавай блакады, альбо Законныя спосабы здабычы грошай у цяжкую хвiлiну
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 25 i 26 лютага.) У двух папярэднiх матэрыялах мы назвалi ўжо сама меней шэсць такiх спосабаў (гэта калi, скажам, аб’ядноўваць у адзiн атрыманне пазыкi цi крэдыту цi гэтак жа ўвогуле разглядаць атрыманне дывiдэндаў ад акцый або продаж такiх каштоўных папер). Сёння працягнем наша своеасаблiвае даследаванне. Атрымаць пазыку пад заклад Многiя калi напрамую не сутыкалiся з ламбардамi, дык прынамсi чулi пра iх iснаванне. Таму зараз больш падрабязна спынiмся менавiта на такiм спосабе "здабычы" грошай. Хоць больш правiльным будзе назваць яго пазыкай, праўда, са сваiмi асаблiвасцямi. Увогуле, гаворачы сухой мовай прававых нарматыўных актаў, ламбарднай аперацыяй прызнаецца выдача суб’ектам гаспадарання (гэтым самым ламбардам) фiзiчным асобам пазык пад заклад маёмасцi, якую складаюць прадметы асабiстага (хатняга, сямейнага) карыстання. Гэта могуць быць, напрыклад, мабiльныя тэлефоны, складанабытавая тэхнiка кшталту тэлевiзараў, DVD-прайгравальнiкаў, дываны i iнш. Такiя рэчы, што прыме пад заклад ламбард, могуць быць як абсалютна новымi, так i ўжыванымi, але яны павiнны карыстацца попытам i не патрабаваць рамонту або рэстаўрацыi. Значыць, якая тут працэдура? Калi раптоўна спатрэбiлiся грошы, а перахапiць iх няма дзе, умоўна кажучы, бяром свой мабiльны тэлефон i пашпарт (гэта абавязкова) i iдзём у ламбард. Сумесна з яго работнiкам ацэньваем маёмасць, што прынеслi ў заклад. Тэрмiны i памеры платы за карыстанне пазыкай таксама вызначаюцца па ўзгадненнi бакоў. Калi клiент праз вызначаны тэрмiн не вяртае суму пазыкi, забяспечаную закладам маёмасцi, ламбард рэалiзуе гэту маёмасць праз камiсiйны гандаль або самастойна. ...Раней выпадкова даводзiлася назiраць наведвальнiкаў ламбарда побач з домам (ён месцiцца ў адным будынку з крамай). Нiколi нiякiх чэргаў тут не назiраў. Увогуле, склалася ўражанне, што да паслуг ламбарда звяртаюцца найперш людзi, якiм важна менавiта "перахапiць" крыху грошай на пэўны час, а не развiтацца назаўсёды з рэччу. Праз некалькi дзён грамадзянiн атрымае пенсiю, стыпендыю, зарплату i выкупiць сваю рэч. Рыхтуючы матэрыял, зайшоў днямi ў ламбард побач з працай. Людзей з закладамi там не было ўвогуле, наадварот, пры мне зазiрнуў мужчына, якога цiкавiлi выстаўленыя на камiсiйны продаж рэчы, якiя не выкупiлi iх колiшнiя ўладальнiкi. Гаварыць пра тое, колькi чалавек можа атрымаць пазыкi за тую цi iншую здадзеную пад заклад рэч, складана. Як ужо сказалi, сума вызначаецца па ўзгадненнi бакоў, гэтак жа як i гранiчныя цэны i колькасць пазык, што могуць быць выдадзены адной асобе. Можна цвёрда сказаць толькi адно: нават за абсалютна новую рэч вы нiколi не атрымаеце суму, якую аддалi за яе ў краме. Тэрмiны? Як я бачыў у адным з ламбардаў, пазыку клiенту маглi даць на тэрмiн ад 1 да 30 дзён. Варта сказаць колькi слоў пра ламбарды, дзейнасць якiх звязана з ювелiрнымi i бытавымi вырабамi з каштоўных металаў (з пакрыццём з iх), каштоўнымi камянямi i iнш. Тут цэны на каштоўныя металы ў вырабах i ломе, што скуплiваюцца ў фiзiчных асобаў i пастаўляюцца ў Дзяржфонд, вызначаюцца Мiнiстэрствам фiнансаў. Дарэчы, новы прэйскурант уводзiцца з 1 сакавiка (папярэднi быў уведзены ў дзеянне з 1 лютага). Згодна з iм, напрыклад, з пазначанай даты скупачныя цэны па пробах за грам металу наступныя. Золата ў вырабах i ломе: 375-й пробы — 24 160 рублёў, 500-й пробы — 32 210 рублёў, 583-й i 585-й — 37 690 рублёў, 750-й — 48 320 рублёў, 900-й — 57 980 рублёў i г.д. Змянiлiся i скупачныя цэны на каштоўныя металы ў выглядзе зубатэхнiчнай прадукцыi. Скажам, скупачная цана зубных пратэзаў, элементаў зубных пратэзаў з утрыманнем золата 900/750-й пробаў складае 57 020 рублёў за адзiн грам металу i г.д. Усяго лiцэнзii на аперацыi з каштоўнымi металамi Мiнфiн выдаў 43 суб’ектам гаспадарання ў краiне, у тым лiку 19 — у Мiнску (адзiн суб’ект можа мець адзiн i больш ламбард). Плюсы: экспрэс-метад атрымання грошай; лепшы спосаб менавiта "перахапiць" суму на пэўны час; заўсёды можна выкупiць рэч назад. экспрэс-метад атрымання грошай; лепшы спосаб менавiта "перахапiць" суму на пэўны час; заўсёды можна выкупiць рэч назад.Мiнусы: не разлiчыўшы сiлы, можна страцiць сваю маёмасць; не заўсёды можна разлiчваць на значныя сумы. не разлiчыўшы сiлы, можна страцiць сваю маёмасць; не заўсёды можна разлiчваць на значныя сумы.Вяртаем залогавыя грошы Каб атрымаць пазыку ў ламбардзе, трэба ўнесцi заклад. А ў крамах, набываючы шэраг тавараў, мы ўносiм залогавы кошт за шклатару аўтаматычна. Якую тэарэтычна потым маем законнае права вярнуць. Чаму тэарэтычна? З 1 студзеня 2007 года залогавыя кошты на шклатару сталi свабоднымi — дагаворнымi. Цяпер, умоўна кажучы, залогавая цана на адзiн i той жа вiд тары можа быць рознай у розных заводаў. I прымуць у вас шклатару — бутэлькi, слоiкi — толькi пры ўмове запатрабаванасцi яе прамысловасцю, скажам, падчас сезона масавых нарыхтовак заводам патрэбны слоiкi рознай ёмiстасцi. Яшчэ адзiн момант: як нам паведамiлi ў Галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, калi гады тры-чатыры таму ў сталiцы налiчвалася 150 прыёмных пунктаў шклатары ад насельнiцтва, дык сёння iх колькасць скарацiлася да 113-цi. Прынамсi, рэдакцыйнаму фатографу не ўдалося зрабiць адпаведны здымак паблiзу ад месца працы. Такi спосаб здабывання грошай, з аднаго боку, самы просты. З iншага... Цi так ужо ў многiх з нас шмат дома пустой шклатары? Прынамсi большасць людзей, занятых на працы, даўно выкiдвае яе ў смеццеправод, не жадаючы за капейкi марнаваць час i сiлы, патрэбныя для здачы бутэлек i слоiкаў. А што з другаснай сыравiнай? Паводле слоў дырэктара РУП "Белдругасрэсурсы" Аляксандра Патанцава, макулатуру яны прымаюць ад насельнiцтва па 50 тысяч рублёў за тону, столькi ж можна будзе атрымаць i за тону шклабою. Металалом (бытавога характару) можна здаць за 80 тысяч за тону, полiэтыленавую плёнку (чыстую) — за 100 тысяч рублёў за тону. Быццам бы няблага, толькi зноў жа — у каго будзе адразу такая колькасць другаснай сыравiны? Нават за 100 кiлаграмаў непатрэбнай ужо паперы i кардону можна атрымаць толькi 5 тысяч рублёў. — У нас ёсць уласны транспарт, i да грамадзянiна, якi жадае здаць не менш за 400 кiлаграмаў макулатуры, мы можам выехаць бясплатна. Хоць лiтаральна перад нашай размовай тэлефанаваў ветэран вайны, у гаражы якога была меншая колькасць макулатуры, i мы да яго таксама выехалi, — сказаў нам Аляксандр Мiкалаевiч. Дарэчы, могуць бясплатна выехаць да грамадзянiна i па кузаў легкавога аўтамабiля, якi той жадае здаць на металалом (або грамадзянiн сам можа даставiць яго на прыёмны пункт). На думку Аляксандра Мiкалаевiча, 15 такiх прыёмных пунктаў, якiя абслугоўваюць Мiнск i Мiнскую вобласць (Лагойск, Дзяржынск, Стоўбцы, Смалявiчы), цалкам дастаткова, каб зняць у насельнiцтва пытаннi па здачы другаснай сыравiны. Дарэчы, я пацiкавiўся: цi не ствараюць прадпрыемству канкурэнцыю прыватнiкi? Колькi гадоў таму ў газетах было шмат аб’яў ад апошнiх адносна прыёму ў насельнiцтва той жа макулатуры. Як адказаў суразмоўца, калi ўзнiклi цяжкасцi з аплатай за здадзеную другасную сыравiну з боку перапрацоўчых прадпрыемстваў, прыватнiкаў-нарыхтоўшчыкаў значна паменшала. Плюсы: пры здачы другаснай сыравiны мы найперш ратуем экалогiю i наводзiм парадак у доме, гаражы. пры здачы другаснай сыравiны мы найперш ратуем экалогiю i наводзiм парадак у доме, гаражы.Мiнусы: спосаб здабычы грошай хоць i хуткi, але гаворка можа iсцi па большасцi пра зусiм нязначныя сумы. спосаб здабычы грошай хоць i хуткi, але гаворка можа iсцi па большасцi пра зусiм нязначныя сумы.Што ў арэнду, што на продаж Нехта з чытачоў можа заўважыць: чаму сярод спосабаў здабычы грошай на самым пачатку не згадваўся адзiн з самых простых i надзейных, нават разлiчаных на доўгi час — здача ў арэнду кватэры цi гаража? У краiне, вядома, ёсць законныя ўладальнiкi дзвюх i больш кватэр, i такiя грамадзяне практычна заўсёды скарыстоўваюць магчымасць iстотна папоўнiць уласную кiшэню такiм чынам ужо даўно. Астатнiя могуць выкарыстаць гэты спосаб толькi некалькi месяцаў за год — падчас дачнага сезону, калi з’язджаюць жыць за горад, а кватэру здаюць. У нас жа гаворка вялася пра тэрмiновую здабычу грошай у цяжкую хвiлiну, а да дачнага сезона яшчэ далёка. Безумоўна, i зараз пры вострай неабходнасцi нехта з уладальнiкаў кватэры можа пераехаць жыць за горад або часова спынiцца ў сваякоў i родных, але, напэўна, гэта будуць адзiнкавыя выпадкi. Пра цэны на арэнду кватэр, пакояў мы сёння пiсаць не будзем: нават за апошнi час у нашай газеце па гэтай тэме было дастаткова iнфармацыi. Але паколькi мы вядзём размову пра законныя спосабы здабычы грошай, нагадаем гаспадарам квадратных метраў, якiя здаюць iх у арэнду, адзiн нюанс. Каб не мець праблем з законам, лепш афiцыйна здаваць "куток" тым, каму не пашчасцiла пакуль мець уласную жылплошчу. Для гэтага штомесяц трэба будзе ўносiць фiксаваную суму падатку. Вызначаецца яна мясцовымi органамi ўлады i рознiцца ад рэгiёна краiны i колькасцi пакояў у той жа кватэры, якую ўладальнiк збiраецца здаваць у арэнду. У параўнаннi з магчымымi даходамi гэтыя сумы смела можна назваць нязначнымi. На такiм кардынальным спосабе, як продаж нерухомасцi, таксама падрабязна спыняцца цяпер не будзем. Ён прыдатны толькi ў крайнiх выпадках (пра цэны газета таксама шмат пiсала), ды i кан’юнктуру рынку, як кажуць, прагнозы трэба ўважлiва адсочваць. Калi ўжо нешта прадаваць, дык лепш ахвяраваць не дахам над галавой, а нечым iншым. Скажам, калекцыяй манет, значкоў, марак i iнш. Для сапраўднага калекцыянера ў большасцi выпадкаў гэта будзе непрымальны варыянт, але такiя аматарскiя калекцыi (сярод якiх могуць быць i даволi каштоўныя экзэмпляры) ёсць з савецкiх часоў у большасцi сем’яў. Пакупнiка можна знайсцi па рэкламных аб’явах, звярнуцца ў адпаведныя клубы калекцыянераў, каштоўныя рэчы можна прапанаваць музеям. Але калi будзеце мець справу з прыватнiкам, ёсць рызыка (калi вы не ведаеце сапраўдны кошт рэчы) аказацца падманутым. Па аб’явах можна прадаць практычна што заўгодна — ад новых рэчаў да, умоўна кажучы, старых няспраўных фотаапаратаў, якiя калекцыянеры такой тэхнiкi скуплiваюць на запчасткi. Плюсы: калi гаварыць пра здачу жылля ў арэнду — гэта самы "грашавiты" i стабiльны варыянт; у астатнiх выпадках можна за грошы пазбавiцца ад непатрэбных рэчаў. калi гаварыць пра здачу жылля ў арэнду — гэта самы "грашавiты" i стабiльны варыянт; у астатнiх выпадках можна за грошы пазбавiцца ад непатрэбных рэчаў.Мiнусы: не ўсе маюць "лiшнiя" кватэры; пры продажы рэчаў не заўсёды можна разлiчваць на вялiкiя сумы. не ўсе маюць "лiшнiя" кватэры; пры продажы рэчаў не заўсёды можна разлiчваць на вялiкiя сумы.Р.S. На гэтым мы вырашылi паставiць кропку. Магчыма, пералiчаны не ўсе спосабы здабычы грошай, але асноўныя, падаецца, мы назвалi. Жадаем, каб карыстацца большасцю з iх не давялося нiкому. На гэтым мы вырашылi паставiць кропку. Магчыма, пералiчаны не ўсе спосабы здабычы грошай, але асноўныя, падаецца, мы назвалi. Жадаем, каб карыстацца большасцю з iх не давялося нiкому.Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У двух папярэднiх матэрыялах мы назвалi ўжо сама меней шэсць такiх спосабаў (гэта калi, скажам, аб’ядноўваць у адзiн атрыманне пазыкi цi крэдыту цi г |
|