Таварышы афiцэры i генералы, паважаныя супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, дарагiя ветэраны!
Таварышы афiцэры i генералы, паважаныя супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, дарагiя ветэраны!
Ад усёй душы вiншую вас з прафесiйным святам — Днём мiлiцыi. Бескампрамiсна процiдзейнiчаючы злачынным замахам, штодзень ахоўваючы жыццё i спакой грамадзян, служыцелi парадку i законнасцi здабылi глыбокую павагу i высокi давер беларускага народа. Прадаўжаючы авеяныя славай гераiчныя традыцыi старэйшых пакаленняў, супрацоўнiкi органаў унутраных спраў з гонарам i годнасцю выконваюць свой службовы абавязак. На рахунку ў людзей у мiлiцэйскiх пагонах нямала дасягненняў, добрай вынiковай работы, у якой спаўна праявiлiся сапраўдная мужнасць, адточаны прафесiяналiзм, высокая грамадзянская адказнасць. Перакананы, што пры вырашэннi пастаўленых задач вы i надалей будзеце служыць узорам адданага служэння свайму народу. Беларускiя грамадзяне ўпэўнены, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу i падтрымку. Апраўдаць гэты давер — ваша галоўная задача. Дзякую вам за службу Радзiме. Шчыра жадаю новых поспехаў у вашай адказнай дзейнасцi ў iмя працвiтання Рэспублiкi Беларусь. Моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту вам i вашым блiзкiм. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад усёй душы вiншую вас з прафесiйным святам — Днём мiлiцыi. Бескампрамiсна процiдзейнiчаючы злачынным замахам, штодзень ахоўваючы жыццё i спакой гр
|
|