А. Лукашэнка і М. Цветкавiч пацвердзiлi намер Беларусi i Сербii падпiсаць пагадненне аб свабодным га
А. Лукашэнка і М. Цветкавiч пацвердзiлi намер Беларусi i Сербii падпiсаць пагадненне аб свабодным гандлi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, якi знаходзiцца з рабочым вiзiтам у Рэспублiцы Сербiя, 3 сакавiка сустрэўся са старшынёй урада гэтай краiны Мiркам Цветкавiчам. У цэнтры ўвагi была тэма актывiзацыi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Сербii. Бакi выказалi ўзаемную зацiкаўленасць у падпiсаннi мiжурадавага пагаднення аб свабодным гандлi, а таксама ў стварэннi сумесных вытворчасцяў па зборцы беларускiх трактароў, аўтобусаў, аўтамабiляў i iншай тэхнiкi. На сустрэчы iшла размова таксама аб стварэннi савета дзелавога супрацоўнiцтва, у якi павiнны ўвайсцi вядучыя бiзнэсмены дзвюх краiн. Гэтыя i iншыя пытаннi плануецца дэталёва абмеркаваць падчас вiзiту ў Беларусь вiцэ-прэм’ера Сербii Младжана Дзiнкiча, якi намечаны на канец сакавiка 2009 года. Плануецца, што з вiцэ-прэм’ерам прыбудзе прадстаўнiчая дэлегацыя сербскiх бiзнэсменаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А. Лукашэнка і М. Цветкавiч пацвердзiлi намер Беларусi i Сербii падпiсаць пагадненне аб свабодным га Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, якi знаходзiцца з рабочым вiзiтам у Рэспублiцы Сербiя, 3 сакавiка сустрэўся са старшынёй урада гэтай краiны Мi
|
|