Зімаваць лепей разам
Зімаваць лепей разам
Соцыум
Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Мядзельскага раёна адкрыў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту i iнвалiдаў. Аб гэтым паведамiла старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама Ала Мiкалуцкая. Аддзяленне ўжо прымае першых пастаяльцаў. Усяго ж у iм змогуць размясцiцца 30 чалавек, якiм патрэбен догляд, — тыя, каму складана знаходзiцца ў адзiноце, цяжка правесцi зiму ў аддаленых вёсках. У iх ёсць магчымасць шэсць месяцаў пажыць у мiнi-доме-iнтэрнаце, а затым вярнуцца дадому або пераехаць у звычайны дом-iнтэрнат. "Такiя тэрытарыяльныя аддзяленнi кругласутачнага знаходжання добрыя тым, што людзi не адрываюцца ад мясцовасцi, дзе пастаянна жывуць. У любы момант яны могуць наведаць свой дом, сваякоў", — расказала Ала Мiкалуцкая. Першая падобная ўстанова на Мiншчыне была адкрыта ў пасёлку Урэчча Любанскага раёна ў 2007 годзе. Цяпер аддзяленнi кругласутачнага знаходжання дзейнiчаюць таксама ў Бярэзiнскiм, Мiнскiм, Слуцкiм, Чэрвеньскiм раёнах. Гэта дазволiла вырашыць праблему чарговасцi ў стацыянарных дамах-iнтэрнатах, у тым лiку часткова ў дамах-iнтэрнатах псiханеўралагiчнага профiлю. "Чэргаў у дамы-iнтэрнаты агульнага тыпу ўжо няма, у той час як, напрыклад, у 2003 годзе ў месцах мелi патрэбу 220 чалавек. У iнтэрнатах псiханеўралагiчнага профiлю, на жаль, чарговасць яшчэ захавалася, але яна невялiкая — 43 чалавекi (у 2003-м — больш як 250 чалавек)", — адзначыла Ала Мiкалуцкая. Надзея РАДЫВОН, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Мядзельскага раёна адкрыў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту i iнвалiда
|
|