Засвойваюць новыя віды прадукцыi
Засвойваюць новыя віды прадукцыi
На вiцебскiм ААТ "Малако" засвойваюць новыя вiды прадукцыi. Сусветны эканамiчны крызiс не выклiкаў нi скарачэння кадраў, нi памяншэння заробку працоўных. — Усяго ў нас працуе 1230 чалавек. Фiлiялы прадпрыемства дзейнiчаюць у пасёлку Янавiчы, а таксама Гарадку, Шумiлiне, Лёзне, Навалукомлi. Кожны з iх мае сваю спецыялiзацыю. — расказвае Наталля Буевiч, намеснiк генеральнага дырэктара па эканомiцы i фiнансавых пытаннях. — У Навалукомлi нядаўна засвоiлi вялiкi спектр так званых зярнёных тварагоў. Па-ранейшаму прадукцыя "Малако" карыстаецца добрым попытам. У прыватнасцi, мяккiя сыры з Янавiчаў, лёзненскiя паўцвёрдыя сыры i iншая. Каля 35 працэнтаў прадукцыi адпраўляем на экспарт у Расiю. Вядома, у апошнi час экспартныя пастаўкi трохi знiзiлiся, але нашу прадукцыю вельмi чакаюць спажыўцы ў суседняй краiне. У цэлым на ААТ "Малако" вырабляюць каля 120 найменняў прадукцыi. Сярэднi заробак па прадпрыемстве болей за 750 тысяч рублёў. Кiраўнiцтва ацэньвае эканамiчнае становiшча прадпрыемства як стабiльнае. Галоўнае, на думку прадстаўнiкоў прадпрыемства, вырабляць i далей якасную, экалагiчна чыстую прадукцыю, якая абавязкова знойдзе свайго пакупнiка. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вiцебскiм ААТ "Малако" засвойваюць новыя вiды прадукцыi. Сусветны эканамiчны крызiс не выклiкаў нi скарачэння кадраў, нi памяншэння зароб
|
|