...
...
У Беларусi пачалася веснавая мiграцыя дзiкiх птушак, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА навуковы супрацоўнiк лабараторыi арнiталогii НПЦ НАН Беларусi па бiярэсурсах Наталля Карлiёнава. Першыя крылатыя веснiкi вясны — палявыя жаўранкi — заўважаны ў Гродзенскай вобласцi. Зарэгiстраваны таксама пралёт праз Беларусь шэрых гусей. У найблiжэйшы час у нашу краiну пачнуць прылятаць кнiгаўкi, кулiкi, шпакi, гусi, белыя сiтаўкi. Гродзенскiя юныя натуралiсты на выставе да Дня жанчын, якая адчынiцца ў абласным цэнтры 5 сакавiка, прадэманструюць каля 200 вiдаў фiялак. Свае дасягненнi ў развядзеннi гэтых кветак пакажуць i кветкаводы-аматары. На выставе, якая будзе працягвацца 4 днi, можна будзе не толькi ўбачыць разнастайныя вiды фiялак, даведацца ад спецыялiстаў рэкамендацыi па iх вырошчваннi, але i купiць раслiны, у тым лiку i на падарунак. У Мiнску ўпершыню ў гiсторыi Беларусi прайшлi спаборнiцтвы па хуткаснай зборцы кубiка Рубiка — спiдкубiнгу. У чэмпiянаце прынялi ўдзел 15 чалавек з усiх рэгiёнаў Беларусi. Пераможцам стаў вучань СШ №180 г. Мiнска Анатоль Кiм, якi будзе прадстаўнiком Беларусi на турнiры ў Маскве. Суд Ленiнскага раёна г. Магiлёва асудзiў урача Магiлёўскай гарадской бальнiцы хуткай меддапамогi за прыняцце незаконнага ўзнагароджання i махлярства. Выконваючы пластычныя аперацыi пацыентам, ён уводзiў iх у зман адносна кошту аперацый i набываемых iмплантантаў. Асуджаны прымаў ад пацыентаў грашовае ўзнагароджанне за працу, якая ўваходзiць у спiс яго абавязкаў i была аплачана згодна з заканадаўствам. Такiм чынам ён незаконна атрымаў амаль Br8 млн. Грошы вернутыя ў ходзе папярэдняга следства. Суд прыгаварыў урача да абмежавання волi на 2,5 года без накiравання ў папраўчую ўстанову. Тры чалавекi загiнулi на пажары ў Мiёрскiм раёне — гаспадар прыватнага жылога дома, яго сужыцелька i яе мацi. Паводле папярэдняй версii, пажар здарыўся з-за неасцярожнасцi пры курэннi. Мiнская мiлiцыя шукае чалавека, якi паведамiў па тэлефоне 102 пра несапраўднае мiнiраванне будынка прыборабудаўнiчага завода "Белвар", што па праспекце Незалежнасцi ў Мiнску. Сапёры абследавалi тэрыторыю i будынак завода, але выбуховага прыстасавання не выявiлi. Эвакуацыя людзей не праводзiлася. У Брэсце 79-гадовы пенсiянер з г. Высокае Камянецкага раёна на "Фольксвагене" выскачыў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з "Фордам" мясцовага прадпрымальнiка. У вынiку аварыi пенсiянер апынуўся ў бальнiцы, а яго жонка загiнула на месцы. У запарожскай вобласцi выратавальнiкi ачышчалi школу ад змей. Напярэдаднi выхадных у падвале аульнаадукацыйнай школы ў сяле Сакалоўка было выяўлена некалькi змей. Сюды накiравалi спецыялiстаў, якiя абясшкодзiлi падвал, забраўшы рэптылiй. Гэта не першы выпадак у запарожскiм рэгiёне. Ядавiтых змей знаходзiлi на прыпынках грамадскага транспарту i нават у памяшканнi нарсуда. У школьным падвале, не выключана, яны зiмавалi. Шведская пенсiянерка забылася ў трамваi больш за 86 тысяч долараў, якiя везла ў банк. Былая швачка па iменi Бiргiта гадамi складвала грошы ў скрыначку, аднак у рэшце рэшт вырашыла адкрыць дэпазiт. Шведка пад завязку набiла грашыма сумку i паехала ў банк. Калi бабуля даехала да месца прызначэння, яна з жахам выявiла, што пакiнула трамвай без сваёй каштоўнай паклажы. Баючыся расказаць пра здарэнне сваёй сям’i, яна напачатку звязалася з аўтапаркам, але сумка з грашыма, як i варта было чакаць, беззваротна знiкла. Тым не меней палiцыя настроеная больш аптымiстычна i спадзяецца на падказку камер назiрання. ПОЎНЫ АБЗАЦ Традыцыйнае свята голых прайшло ў прыгарадзе Токiо. Гэта старажытны рытуал, падчас якога японцы змагаюцца адно з адным у гразi на рысавым полi. Такiм чынам удзельнiкi просяць багоў аб удачы, моцным здароўi i добрым ураджаi. Нягледзячы на холад, яны смела акунаюцца ў гразь, якая ўвачавiдкi замярзае. А ў гледачоў ляцяць камякi мокрай зямлi, ад якiх нiхто i не думае ўхiляцца — гэта iх порцыя шчасця на год.У горадзе Чарняхоўску Калiнiнградскай вобласцi на святкаваннi Масленiцы памёр мясцовы жыхар, якi выйграў конкурс па паяданнi блiноў на хуткасць. 48-гадовы Барыс Ісаеў стаў пераможцам конкурсу. За прызам ён падняўся на сцэну, аднак раптам рэзка ўкленчыў, стаў задыхацца. Яшчэ да прыезду "хуткай дапамогi" мужчыну зрабiлi штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца, але гэта не дапамагло. Яго не змаглi выратаваць i ўрачы. Прычына смерцi высвятляецца. Урач "хуткай" лiчыць, што чалавек памёр ад таго, што кавалачак блiна трапiў у дыхальныя шляхi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У горадзе Чарняхоўску Калiнiнградскай вобласцi на святкаваннi Масленiцы памёр мясцовы жыхар, якi выйграў конкурс па паяданнi блiноў на хуткасць. 48-г
|
|