21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юшчанка прапанаваў Цімашэнцы перамiр’е

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юшчанка прапанаваў Цімашэнцы перамiр’е

Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка прапанаваў часова адмовiцца ад палiтычнага супрацьстаяння ў рэспублiцы, для таго каб агульнымi сiламi змагацца з эканамiчным крызiсам.

Адпаведную заяву ён зрабiў 27 лютага на сустрэчы з кiраўнiком урада Юлiяй Цiмашэнкай, а таксама спiкерам Вярхоўнай Рады Уладзiмiрам Лiтвiным, старшынёй Нацыянальнага банка Украiны Уладзiмiрам Стэльмахам i прадстаўнiком ад апазiцыйнай Партыi рэгiёнаў Мiкалаем Азаровым. Паводле меркавання Юшчанкi, у найблiжэйшыя месяцы варта абвясцiць "мараторый на палiтычныя сваркi i забыцца на прэзiдэнцкiя выбары".

Колькасць расiян, якiя лiчаць Пуцiна больш галоўным за Мядзведзева, падвоiлася

Цяперашнi ўплыў Уладзiмiра Пуцiна на палiтычнае жыццё краiны, паводле меркавання расiян, сказаўся значна больш моцным, чым яны чакалi.

Пра гэтым сведчаць вынiкi апытання, праведзенага "Левада-цэнтрам". Згодна з даследаваннем, за год, якi прайшоў з часу прэзiдэнцкiх выбараў, колькасць людзей, якiя лiчаць, што Дзмiтрый Мядзведзеў — першы чалавек у краiне, скарацiлася ўдвая. У мiнулым лютым толькi 25 % апытаных заявiлi, што ўплыў Пуцiна захаваецца "практычна ў поўнай меры" пасля яго сыходу з паста прэзiдэнта. Аднак праз год, якi прайшоў пасля выбараў, пра гэта сказалi ўжо 45 % рэспандэнтаў.

Валуеў дапаможа камунальным службам выбiць запазычанасцi

Расiйскiя камунальныя службы ва ўмовах крызiсу неплацяжоў вырашылi творча падысцi да пытання звароту запазычанасцяў. З 1 сакавiка ААТ "Расiйскiя камунальныя сiстэмы" запускае акцыю "Камунальная вясна", у рамках якой баксёр Мiкалай Валуеў будзе падцягваць аплатную дысцыплiну расiйскiх грамадзян.

У некалькiх расiйскiх гарадах усталююць рэкламныя шчыты, на якiх будзе намаляваны ўсмешлiвы баксёр-цяжкавагавiк ростам 213 сантыметраў з букетам пралесак, паведамляе Санкт-Пецярбург.ру.

Эстонiя вырашыла пабудаваць АЭС

Эстонiя плануе да 2023 года пабудаваць атамную электрастанцыю.

Пра гэта, як паведамляе Роstimееs, гаворыцца ў праграмах развiцця энергетычнай i электрычнай гаспадаркi краiны, якiя ўхвалiў урад Эстонii. Пра магутнасць i месца размяшчэння АЭС, таксама як i пра меркаваны кошт будаўнiцтва iнфармацыi пакуль няма.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка прапанаваў часова адмовiцца ад палiтычнага супрацьстаяння ў рэспублiцы, для таго каб агульнымi сiламi змагацца з экан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика