21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кадравы голад раённай культуры

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кадравы голад раённай культуры

У Брэсце прайшла калегiя ўпраўлення культуры, на якой разглядалiся пытаннi звязаныя з культурным жыццём вобласцi, быў зроблены акцэнт i на некаторыя праблемы.

У вобласцi адкрываюцца новыя дамы культуры ў сельскай мясцовасцi (в. Хадакi Івацэвiцкага раёна, в. Радвановiчы Брэсцкага, пас. Антопаль Драгiчынскага), праведзена рэканструкцыя i рамонт шэрагу ўстаноў культуры. Але калi матэрыяльна-тэхнiчная база адносна ўмацаваная, то з кадрамi праблема. Дом культуры ўзведзены, i гэта ўжо многа, але не меней важна, хто будзе ў iм працаваць — несцi культуру ў масы.

Аказваецца, што з 6,6 тысячы творчых работнiкаў культуры Брэстчыны толькi крыху больш за 2 тысячы маюць вышэйшую адукацыю, а астатнiя — выпускнiкi каледжаў цi прафесiйных вучылiшчаў. Нават дырэктары многiх дамоў культуры, не кажучы ўжо пра загадчыкаў сельскiх клубаў, не закончылi ВНУ.

Вось у Лунiнецкiм раёне з вышэйшай адукацыяй не аказалася нiводнага клубнага работнiка, а ў Ляхавiцкiм летась не затрымаўся ў культуры нi адзiн малады спецыялiст. На гэтых раёнах мы сканцэнтруем сваю ўвагу.

Начальнiк раённага ўпраўлення культуры Лунiнецкага раёна Ганна Баецкая сказала:

— За паўтара года ў нашым раёне было ўведзена ў эксплуатацыю 20 аб’ектаў культуры — гэта сельскiя клубы, бiблiятэкi, музычныя школы. Чатыры мiльярды рублёў ўкладзена ў гэтыя аб’екты за 2007—2008 гады. I нельга сказаць, што сярод творчых работнiкаў нiкога няма з вышэйшай адукацыяй — няма са спецыяльнай. Многа ў раёне выпускнiкоў з Пiнскага каледжа мастацтва, а з Унiверсiтэта культуры ў вёску не спяшаюцца. Ды што казаць пра творчых спецыялiстаў, калi няпроста знайсцi начальнiка гаспадарчай групы. Усё завязана на зарплаце, хоць сярэдняя па культуры ў раёне 552 тысячы, але ж калi дырэктар музычнай школы можа атрымаць паўтара мiльёна, то клубны работнiк не мае i сярэдняй.

У Ляхавiцкiм раёне 39 сельскiх клубаў, сельскiх дамоў культуры, ГДК, дамоў народнай творчасцi — на дзе ўстановы больш, чым у Лунiнецкiм, тут i сiтуацыя з кадрамi лепшая. Хоць, як узгадвалася вышэй, у Ляхавiцкiм маладыя спецыялiсты таксама не хочуць працаваць.

— Летась нам патрэбна было шэсць спецыялiстаў, але i тыя двое, што прыйшлi, неўзабаве пакiнулi нас — адзiн пайшоў у войска, а другi падаўся вучыцца далей, — сказала начальнiк раённага ўпраўлення культуры Нiна Прыхач. — На гэты год мы замовiлi сем чалавек, але дакладна ведаем, што прыйдуць двое, а як будзе з астатнiмi, пакажа час.

— Але нас найперш цiкавяць спецыялiсты з вышэйшай адукацыяй. У чым тут праблема?

— Унiверсiтэт культуры накiроўвае ў вобласць толькi сем чалавек, а гэта вельмi мала. Пэўная колькасць выпускнiкоў застаецца ў Мiнску цi iдзе працаваць не ў культуру, а ў iншую галiну.

— Звязаць сваё жыццё з культурай сёння не прэстыжна?

— Усё ўпiраецца ў вельмi нiзкую зарплату i адсутнасць умоў для нармальнага жыцця. Ды i калi нават чалавек атрымае жыллё, то на зарплату ў 235-275 тысяч выжыць маладому спецыялiсту праблематычна. Гэта, найперш, датычыцца клубных работнiкаў i бiблiятэкараў, а, напрыклад, у тых, хто выкладае ў музычных школах, зарплата больш высокая. А па-другое, Унiверсiтэт культуры фiзiчна не можа забяспечыць сваiмi выпускнiкамi ўстановы раённай культуры.

— Нiна Барысаўна, маю ўвагу прыцягнуў гарадскi Дом культуры. Цi доўга ён будзе стаяць з раскрытым дахам? Рэканструкцыя можа зацягнуцца на няпэўны час?

— Наш Дом культуры ўключаны ў праграму малых гарадоў, на будаўнiчую частку i ўпарадкаванне тэрыторыi выдзелена 6 млрд 300 млн рублёў. Будаўнiцтва павiнна закончыцца за 18 месяцаў, але нельга забываць i пра эканамiчны крызiс — ён можа ўнесцi некаторую карэкцiроўку.

Атрымаўся з культурай некаторы перакос. З аднаго боку, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы летась вобласць выкарыстала 48 млрд рублёў, а сёлета намечана патрацiць на культуру ўжо 140 мiльярдаў. Iдзе рэканструкцыя Косаўскага замка, Ружанскага палаца, у Пiнску аднаўляецца палац Бутрымовiчаў... i гэта вялiзны плюс, а з другога — пра зарплату супрацоўнiкаў культуры забылi.

Нельга ад чалавека з зарплатай 235-275 тысяч патрабаваць нейкiх напрацовак пры правядзеннi святаў i народных абрадаў. Адчуваецца недахоп харэографаў, рэжысёраў, педагогаў для музычных школ, i пра гэта гаварылася на калегii.

Момант ужо ўпушчаны, бо сёння, падчас эканамiчнага крызiсу, калi i на прадпрыемствах знiжаюцца заробкi, чакаць павышэння зарплаты работнiкам раённай культуры не даводзiцца. А калi так, то там ўсё застанецца па-ранейшаму.

Сымон Свiстуновiч. Лунiнец — Ляхавiчы

Лунiнец — Ляхавiчы

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце прайшла калегiя ўпраўлення культуры, на якой разглядалiся пытаннi звязаныя з культурным жыццём вобласцi, быў зроблены акцэнт i на некаторыя п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика