Нарыхтоўка бярозавіку — без парушэнняў
Нарыхтоўка бярозавіку — без парушэнняў
Нарыхтоўка бярозавага соку ў лясным фондзе Рэспублiкi Беларусь рэгламентуецца Правiламi нарыхтоўкi другасных лясных рэсурсаў i ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання. Як паведамiлi ў Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, грамадзяне для задавальнення ўласных патрэбаў маюць права весцi нарыхтоўку бярозавага соку на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для гэтых мэтаў юрыдычнымi асобамi, якiя вядуць лясную гаспадарку. Для гэтага неабходна звярнуцца ў ляснiцтва цi лясгас па месцы жыхарства цi па месцы, дзе грамадзянiн хацеў бы нарыхтоўваць бярозавiк. Дарэчы, у многiх ляснiцтвах i лясгасах падчас сезона нарыхтоўкi можна набыць ужо нарыхтаваны сок. Нарыхтоўка бярозавага соку на землях, якiя не адносяцца да зямель ляснога фонду, рэгламентуецца Правiламi нарыхтоўкi драўнiнных сокаў, збору, нарыхтоўкi цi закупкi дзiкарослых раслiн i (цi) iх частак. Згодна з гэтым нарматыўным дакументам, грамадзянам дазволена нарыхтоўка бярозавага соку на ўчастках драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi, якiя не ўваходзяць у лясны фонд, за выключэннем прыбярэжных палосаў рэк, азёраў, вадасховiшчаў i iншых водных аб’ектаў, палосаў адводу чыгуначных i аўтамабiльных дарог, iншых транспартных i камунiкацыйных лiнiй, населеных пунктаў, дэндралагiчных паркаў, батанiчных садоў, месцаў, дзе пражываюць дзiкiя жывёлы або растуць дзiкарослыя раслiны, аднесеныя да вiдаў, уключаных у Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь, тэрыторый санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў i ўстаноў аховы здароўя, месцаў масавага адпачынку. Нарыхтоўка бярозавага соку ў межах асаблiва ахоўваемых тэрыторый можа весцiся грамадзянамi, калi гэта дапускаецца рэжымам аховы i выкарыстання такiх тэрыторый. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарыхтоўка бярозавага соку ў лясным фондзе Рэспублiкi Беларусь рэгламентуецца Правiламi нарыхтоўкi другасных лясных рэсурсаў i ажыццяўлення пабочнага
|
|