Дзень нараджэння сталiцы
Дзень нараджэння сталiцы
Учора споўнiлася 942 гады бiтве на Нямiзе i першай летапiснай згадцы аб Мiнску Споўнiлася 942 гады бiтве на Нямiзе i першай летапiснай згадцы аб Мiнску. У 1066 годзе полацкi князь Усяслаў пачаў усобiцу супраць сыноў кiеўскага князя Яраслава Мудрага, сваiх дзядзькаў — Ізяслава Кiеўскага, Святаслава Чарнiгаўскага i Усевалада Пераяслаўскага. Ён напаў на Ноўгарад, якi належаў Iзяславу. Яраславiчы адказалi паходам у межы Полацкага княства i нападам на невялiкую памежную крэпасць Мiнск. Працiўнiкi сышлiся на рацэ Нямiзе i сем дзён стаялi адно супраць аднаго ў глыбокiм снезе. Марозным днём 3 сакавiка 1067 года адбылася бiтва, адна з самых крывавых у гiсторыi Старажытнай Русi. Жыхары поўдня тады перамаглi, усе мiнчане-мужчыны былi забiтыя, а жанчыны i дзецi сталi здабычай пераможцаў. Гэтыя падзеi знайшлi адлюстраванне ў цудоўным помнiку старажытнарускай лiтаратуры "Слова аб палку Iгаравым", невядомы аўтар якога з сумам i асуджэннем расказвае пра братазабойчы канфлiкт. Вiктар ПРЫХОДЗЬКА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора споўнiлася 942 гады бiтве на Нямiзе i першай летапiснай згадцы аб Мiнску Споўнiлася 942 гады бiтве на Нямiзе i першай летапiснай згадцы аб Мiнс
|
|