Магiлёўцы пакажуць сябе
Магiлёўцы пакажуць сябе
Конкурс "Пакажы сябе" аб’яўлены ў Магiлёве. Гарадскi цэнтр культуры i вольнага часу запрашае актыўных i таленавiтых людзей выявiць свае здольнасцi ў любой галiне творчасцi. Па словах арганiзатараў, можна спяваць, танчыць, чытаць вершы, паказваць фокусы i нават хадзiць на галаве. Калi гэта таленавiта — трэба падаць заяўку i выступiць у адборачным туры. Гэты аматарскi конкурс праводзiцца ў Магiлёве трэцiм разам, i ў папярэднiя гады ўдзел у iм брала ад 60 да 100 магiлёўцаў. Сярод iх — удзельнiкi творчых калектываў i мастацкай самадзейнасцi, студэнты навучальных устаноў i проста, як кажуць, людзi з вулiцы. У асноўным канкурсанты танчаць i спяваюць. Сёлета ўпершыню азначана ўзроставая мяжа: паказаць сябе запрашаюцца людзi не старэйшыя за 35 гадоў. Першыя заяўкi на ўдзел пададзеныя: сярод удзельнiкаў ёсць, напрыклад, фельчар медыцынскай установы, якi будзе спяваць. Вынiкi конкурсу "Пакажы сябе" будуць падведзеныя на гала-канцэрце ў Магiлёве 30 красавiка. Ілона Iванова. Вясна ў Мазыры пачаласяз прарыву магiстральнага трубаправода цеплатрасы. У вынiку 77 шматкватэрных жылых дамоў, тры дашкольныя ўстановы, дзве школы, два вучылiшчы былi пазбаўлены гарачага водазабеспячэння. Адтулiна дыяметрам 500 мiлiметраў была знойдзена ля дома па вулiцы Нафтабудаўнiкоў. На месцы аварыi на працягу светлавога дня працавалi дзве аварыйныя брыгады КУП "Мазырскi камунальнiк", пяць адзiнак тэхнiкi. Каля 19 гадзiн у нядзелю аварыя была поўнасцю лiквiдавана. Асноўнай яе прычынай называюць патанчэнне сценкi трубы з прычыны працяглай эксплуатацыi — больш за 20 гадоў. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Прыпынены рух шэрагу аўтобусаўКУП "Мiнсктранс" за апошнi час прыпынiла рух аўтобусаў па шэрагу мiжгароднiх маршрутаў: у некаторых выпадках без вызначэння тэрмiнаў, калi будуць дзейнiчаць такiя змяненнi, у iншых — да пэўнай даты. Так, прыпынены рух аўтобусаў па маршруце Мiнск—Лiда, рэйс адпраўленнем з Мiнска ад аўтавакзала "Усходнi" ў 8.55 (ад д/с "Дружная" ў 9.25, з Лiды — у 13.40) па суботах i нядзелях. Адначасова рэйс па маршруце Мiнск—Гродна праз Лiду адпраўленнем з Мiнска ад таго ж аўтавакзала ў 9.10 (ад д/с "Дружная" ў 9.35) пераведзены на штодзённае абслугоўванне. Па 15 мая прыпынены рух аўтобусаў па аўторках, серадах i чацвяргах па маршруце Мiнск—Астравец, рэйс адпраўленнем з Мiнска ад аўтавакзала "Маскоўскi" ў 16.30 (з Астраўца ў 4.50). Па 9 сакавiка прыпынены па будных днях i суботах рух аўтобусаў па маршруце Мiнск—Гомель, рэйс адпраўленнем з Мiнска ад аўтавакзала "Усходнi" ў 12.30. Па нядзелях не будуць хадзiць аўтобусы па маршруце Мiнск—Салiгорск, рэйс адпраўленнем са сталiцы ад "Усходняга" ў 22.30. Па 31 сакавiка па аўторках, серадах i чацвяргах прыпынены рух па маршруце Мiнск—Навагрудак (14.50, з Навагрудка ў 8.00). Па 1 чэрвеня па чацвяргах i суботах не будзе хадзiць аўтобус па маршруце Мiнск—Шчучын (15.45, са Шчучына ў 7.10). Па 9 красавiка прыпынены рух аўтобусаў па маршруце Мiнск—Свiслач (13.20, са Свiслачы ў 5.35). Сяргей РАСОЛЬКА. Фiнансавыя махiнацыi на чыгунцыКрымiнальная справа ў дачыненнi да групы асобаў, якiя падазраюцца ў прычыненнi страты Гомельскаму аддзяленню Беларускай чыгункi на суму больш чым 1,3 мiльярда беларускiх рублёў, узбуджана следчым аддзелам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi. Сярод фiгурантаў — кiраўнiкi адной з камерцыйных структур Гомеля, iндывiдуальны прадпрымальнiк i адказныя асобы лакаматыўнага дэпо Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункi. Грамадзянамi была распрацавана схема, па якой з прадпрыемства выкрадалiся грашовыя сродкi. З 2002 па 2006 год гомельская камерцыйная структура заключала дагаворы паставак запасных частак для вытворчасцi. Грошы за iх паступалi на рахунак фiрмы, а затым пераводзiлiся быццам бы на рахункi расiйскiх партнёраў — пастаўшчыкоў запчастак. Па дакументах усё было ў парадку, але толькi на паперы. Рэальна запчасткi на прадпрыемстве так i не ўбачылi. Грошы, пераведзеныя ў Расiю, праз лжэпрадпрымальнiцкiя камерцыйныя структуры абнаяўлiвалiся i размяркоўвалiся памiж удзельнiкамi групы. Прэс-служба УКДБ па Гомельскай вобласцi паведамляе, што чацвёра з пяцi фiгурантаў гэтай справы цяпер абвiнавачваюцца па яшчэ адной крымiнальнай справе, звязанай з буйным раскраданнем грашовых сродкаў Беларускай чыгункi, якую разглядае суд Савецкага раёна Гомеля. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс "Пакажы сябе" аб’яўлены ў Магiлёве. Гарадскi цэнтр культуры i вольнага часу запрашае актыўных i таленавiтых людзей выявiць свае здол
|
|