Паміж калегамi — бясплатна
Паміж калегамi — бясплатна
Замежнае прадпрыемства "Вэлкам" укараняе новую прапанову для айчыннага бiзнэсу: адмяняе плату за званкi ўнутры закрытых абаненцкiх групаў на тарыфных планах для карпаратыўных клiентаў. Усе званкi памiж калегамi робяцца бясплатнымi. Як заявiў прадстаўнiк гэтага аператара мабiльнай сувязi, на прадпрыемстве вераць у тое, што iх новая прапанова стане яшчэ адным iнструментам для пашырэння магчымасцяў бiзнэсу. "Зносiны за нуль рублёў унутры групы — крок насустрач усiм нашым наяўным i новым карпаратыўным клiентам". Ён дадаў таксама, што гэтай прапановай змогуць скарыстацца таксама супрацоўнiкi, якiя абслугоўваюцца ў рамках карпаратыўных праграмаў як фiзiчныя асобы. "Вэлкам" таксама праiнфармаваў, што мае намер у найблiжэйшы час увесцi новыя прывабныя прапановы для фiзiчных асобаў, пра якiя будзе абвешчана дадаткова. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замежнае прадпрыемства "Вэлкам" укараняе новую прапанову для айчыннага бiзнэсу: адмяняе плату за званкi ўнутры закрытых абаненцкiх групаў на
|
|