21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Купляць жыллё ў вёсцы, а працаваць у горадзе

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Купляць жыллё ў вёсцы, а працаваць у горадзе 

Помнiцца, як у Баранавiчах можна было купiць двухпакаёвую кватэру за 5 тысяч долараў. Прайшло дзевяць гадоў, i такая кватэра падаражэла ў восем разоў. А што адбываецца на рынку нерухомасцi падчас фiнансава-эканамiчнага крызiсу?

У агенцтвах па нерухомасцi наракаюць на тое, што пачынаючы з канца мiнулага года, колькасць здзелак рэзка ўпала. Кватэры на продаж выстаўлены, а пакупнiкоў няма.

Сiтуацыя з нерухомасцю найперш звязана з тым, што банкi павялiчылi крэдытныя стаўкi. Пераважная большасць пакупнiкоў набывалi кватэры на ўзятыя крэдыты. Цяпер людзi сталi больш асцярожнымi i не спяшаюцца браць грошы пад высокiя працэнты, ды i чакаюць, а раптам пачнецца рэзкае падзенне цэнаў на жыллё, i невядома, як сiтуацыя складзецца на прадпрыемстве, дзе чалавек працуе. Спецыялiсты не выключаюць, што сапраўды, блiжэй да вясны ў Баранавiчах адбудзецца некаторае панiжэнне цаны на кватэры, але абвалу не чакаецца.

— Сёння наша агенцтва можа прапанаваць даволi шырокi выбар кватэр, якiя выстаўлены на продаж. Звязана гэта з тым, што прапановы перавышаюць попыт. Напрыклад, за 55 тысяч долараў можна купiць трохпакаёвую кватэру агульнай плошчай 64 кв. м. Кватэра — у цагляным доме, якi быў пабудаваны 1984 годзе. Разам з крызiсам адбываецца ўпарадкаванне цэнаў. Некаторыя ўладальнiкi кватэр штучна ўзвiнчвалi цэны. За жыллё, рэальны кошт якога 28-30 тысяч долараў, прасiлi 40 тысяч. Цяпер iм давядзецца вярнуцца на зямлю i выставiць нармальную цану, — пракаментавалi сiтуацыю ў агенцтве "Мона".

Адзначу, што жыхары горада ўжо даўно праяўляюць цiкавасць да жылля, якое прадаецца ў вёсках побач з горадам, асаблiва ўздоўж чыгункi Баранавiчы—Мiнск. Ведаю чалавека, якi купiў дом за 5 тысяч долараў у вёсцы Крошын. За дом з пяцi пакояў i з падведзеным газам — гэта нядорага, а калi ўлiчыць, што электрычкай да горада можна даехаць за 10 хвiлiн, то здзелка вельмi выгадная.

Купляюць хаты для жылля i ў iншых вёсках, ва ўсякiм разе, у газетах аб’яў на такую пакупку хапае.

Безумоўна, набываць жыллё ў вёсцы, а працаваць у горадзе — не лепшы варыянт, але ж браць крэдыты пад высокiя працэнты пры пэўнай эканамiчнай нестабiльнасцi — гэта рызыка.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнiцца, як у Баранавiчах можна было купiць двухпакаёвую кватэру за 5 тысяч долараў. Прайшло дзевяць гадоў, i такая кватэра падаражэла ў восем разоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика