З прыроды — у сваю кішэню?
З прыроды — у сваю кішэню?
На возеры Выганашчанскае Івацэвiцкага раёна работнiкамi ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржiнспекцыi выяўлены факт крадзяжу рыбы брыгадай прамысловай лоўлi лесапаляўнiчай гаспадаркi "Выганаўскае". Брыгадзiр рыбалавецкай брыгады ўпiсаў у тоневы журнал усяго 3 кiлаграмы рыбы пры фактычнай здабычы амаль 52 кiлаграмаў. А работнiкамi Слонiмскай мiжрайiнспекцыi затрыманы трактарыст ДЛГУ "Баранавiцкi лясгас", якi, знаходзячыся ў Малчадскiм ляснiцтве, незаконна высек 55 дрэў без бiлета на высечку. Браканьеры самi патрапiлi ў "пятлю"У лясным масiве Нарачанскага ляснiцтва на тэрыторыi аднайменнага нацыянальнага парку работнiкi Мядзельскай мiжрайiнспекцыi сумесна з супрацоўнiкамi мясцовага ж РАУС затрымалi грамадзянiна, якi з выкарыстаннем металiчных петляў здабыў двух зайцоў. "Паляўнiчы" меў пры сабе незарэгiстраваную паляўнiчую стрэльбу ТОЗ-БМ i патроны з куляй i карцеччу. Усё гэта, а таксама шэсць петляў i матацыкл "Мiнск", канфiскаваны. Па гэтым факце ўжо ўзбуджана крымiнальная справа. А жывёлавод СВК "Трэсна" Быхаўскага раёна пакуль чакае вердыкту за свой учынак. Як было выяўлена, ён паблiзу вёскi Хачынка незаконна здабыў дзiка — з дапамогай усё тых жа металiчных петляў. Дома ў браканьера было знойдзена i канфiскавана 150 кiлаграмаў мяса дзiчыны, пяць петляў i, як у першым выпадку, незарэгiстраваная паляўнiчая стрэльба ТОЗ-БМ. Сяргей РАСОЛЬКА. Пенсiянер-задзiра разышоўсяДа такой ступенi, што, сустрэўшы ў завулку ў Петрыкаве мужчыну, якi на 21 год маладзейшы за яго, ён так пасля высвятлення адносiнаў "адмяцелiў" апошняга (трохi раней выпiвалi разам), што зламаў яму тры рабрыны, пашкодзiўшы лёгкiя. У цяжкiм стане той быў дастаўлены ў бальнiцу. Дарэчы, 78-гадовы пенсiянер бiў свайго напарнiка рукамi i нагамi. Па чым папала. Бойка адбылася i ў Светлагорску на вулiцы днём. Там рабочага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Энергабуд" пасля сваркi адлупцаваў 30-гадовы хлопец. Першы атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Рукi i ногi пусцiў у ход у бытавым памяшканнi рабочы Гомельскага домабудаўнiчага камбiната № 2 супраць другога рабочага. Спрэчка перарасла ў бойку ў бытавым памяшканнi апоўначы. Уладзімір Пернікаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На возеры Выганашчанскае Івацэвiцкага раёна работнiкамi ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржiнспекцыi выяўлены факт крадзяжу рыбы брыгадай прамысл
|
|