Ежа
Ежа
Сёння, у дзень ушанавання святога апостала Архiпа па праваслаўным календары, жанчынам неабходна было ўвесь дзень правесцi на кухнi. Чым больш яны нарыхтуюць разнастайнай ежы ў гэты дзень, тым багацейшай будзе iх сям’я i дом на працягу ўсяго года. Ежа з’яўлялася складовай часткай сямейна-родавых i каляндарных абрадаў. Больш пiльна сачылi за парадкам падчас абеду i вячэры, а не за сняданкам. Такое сакральнае стаўленне да ежы вынiкала з таго, што гаспадар, якi займаў пачэснае месца за сталом, пад абразом, павiнен быў наладзiць трапезу такiм чынам, каб "Боскiя дарункi" спажывалiся з вялiкай пашанай i ўдзячнасцю. з’яўлялася складовай часткай сямейна-родавых i каляндарных абрадаў. Больш пiльна сачылi за парадкам падчас абеду i вячэры, а не за сняданкам. Такое сакральнае стаўленне да ежы вынiкала з таго, што гаспадар, якi займаў пачэснае месца за сталом, пад абразом, павiнен быў наладзiць трапезу такiм чынам, каб "Боскiя дарункi" спажывалiся з вялiкай пашанай i ўдзячнасцю.l Асноўнай ежай славян са старажытных часоў былi хлеб (блiнцы, кашы) i гароднiна. Паводле народных уяўленняў, хлеб быў сiмвалам шчасця i дабрабыту. l Мыццё рук перад ежай было абавязковым як у сэнсе асабiстай гiгiены, так i ў сэнсе рытуальнага ачышчэння рук, якiя будуць датыкацца да "дароў боскiх". l Нiколi не елi за "голым", не засланым абрусам, сталом. l Першым за стол сядаў гаспадар, ён першым заканчваў трапезу, першым спрабаваў ежу. l Калi ежа раскладвалася па талерках, з’есцi трэба было абавязкова ўсё. Хто пакiне ежу на талерцы, той "згубiць" дабрабыт i здароўе. l Есцi адну лусту хлеба маглi толькi муж i жонка. Лiчылася, калi жанчына даядае за мужчынам, ён будзе за ёй "бегаць", i наадварот. l Нельга было грукаць лыжкамi, пакiдаць лыжку так, каб ручкай яна датыкалася да стала, а другiм канцом — да талеркi — "будаваць масток для нячыстай сiлы". l Паспешлiвасць у ежы, неакуратнасць лiчылiся недапушчальнымi. l Работнiкаў, якiх запрашалi на працу, абавязкова ўсаджвалi за стол i назiралi за тым, як яны ядуць. Лiчылася, што той, хто есць шмат i хутка, але акуратна, будзе так i працаваць. l Вялiкiм грахом лiчылася казаць пра ежу дрэнныя, абразлiвыя словы. l Акуратна ставiлiся да крошак. Іх абавязкова збiралi са стала, i калi не елi самi, то аддавалi птушкам. l Пасля ежы трэбы было абавязкова выказаць падзяку Нябёсам i прыбраць посуд, iнакш уначы там наладзiць сабе стол "нячыстая" сiла. l Непрыбраным стол пакiдалi на ноч толькi ў днi ўшанавання продкаў: на Радаўнiцу, Дзяды i г.д. На Гомельшчыне i сёння iснуе звычай не мыць посуд пасля таго, як хтосьцi з членаў сям’i некуды з’ехаў. l Прыкмячалi: калi хтосьцi з членаў сям’i закашляўся за сталом, нехта спяшаецца да вас у госцi; калi чалавек раняў ежу, якую нёс да рота — яму нехта зайздросцiць. l Нельга есцi за чытаннем — розум (памяць) "заясi". l Не заахвочвалася ўжыванне празмернай колькасцi ежы. Лiчылася, што калi чалавек есць зашмат, быццам за дваiх, значыць за iм стаiць нячыстая сiла. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, у дзень ушанавання святога апостала Архiпа па праваслаўным календары, жанчынам неабходна было ўвесь дзень правесцi на кухнi. Чым больш яны нары
|
|