ДТЗ на сустрэчнай паласе
ДТЗ на сустрэчнай паласе
Няправiльны выбар хуткасцi на заснежаным дарожным пакрыццi на закругленнi вялiкага радыуса ў Астравецкiм раёне прывялi да аварыi са смяротным зыходам. На 15-м кiламетры аўтадарогi Астравец—Тракелi—Солы аўтамабiль "Ровер", якiм кiравала 24-гадовая цяжарная жыхарка Маладзечна, трапiў у занос i развярнуўся. На паласе сустрэчнага руху адбылося сутыкненне з грузавiком "Івека". Брат жанчыны — вадзiцеля "Ровера" загiнуў. Раненнi атрымалi яшчэ чатыры чалавекi. У Астравецкую бальнiцу змешчаны вадзiцель "Ровера", яе мацi, жонка брата i паўтарагадовая пляменнiца. Аварыi спрыяла тое, што на трох колах легкавога аўтамабiля былi ўстаноўлены тры шыны з летнiм тыпам пратэктара, у тым лiку дзве — на пярэдняй восi. Цiкава, што 16 лютага на жанчыну, якая кiравала "Роверам", быў складзены адмiнiстрацыйны пратакол за здзяйсненне ДТЗ з матэрыяльнымi стратамi. Анатоль Клiмаў, намеснiк начальнiка УДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама. Не наварыў Беспрацоўны з в. Расна з Камянецкага раёна перавозiў на а/м "Фольксваген-Т4" 37 газавых варачных панэляў, але "наварыць" на iх не ўдалося. Каля в. Страдзеч на аўтадарозе Тамашоўка—Брэст яго спынiла мiлiцыя. Дакументаў на тавар коштам Br31 млн у чалавека не было, i панэлi забралi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няправiльны выбар хуткасцi на заснежаным дарожным пакрыццi на закругленнi вялiкага радыуса ў Астравецкiм раёне прывялi да аварыi са смяротным зыходам.
|
|