Хулiганам было сумна?
Хулiганам было сумна?
Таму яны, напэўна, i "ўзнiмалi" сабе настрой, наганялi адрэналiн. Адзiн з iх, рабочы КСУПа "Агракамбiнат" Хойнiцкага раёна, якi раней сядзеў ужо на лаве падсудных, ад няма чаго рабiць урэзаў нагой па жалюзi гандлёвага шапiка i пашкодзiў яго. Другi (асоба яго яшчэ не ўстаноўлена) залез ноччу ў краму вёскi Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна i, нiчога не забраўшы там (папярэднiя звесткi), скiнуў са стэлажоў вялiкую колькасць тавараў i пашкодзiў дзверы падсобнага памяшкання. У тры гадзiны ночы весялiўся 20-гадовы хулiган у Гомелi. Ён зрабiў пятнаццаць стрэлаў з газабалоннага пнеўматычнага пiсталета калiбру 4,5 мiлiметра па шкле ўваходных дзвярэй сталовай адмiнiстрацыйнага будынка завода гандлёвага абсталявання, за што i трапiў у iзалятар часовага ўтрымання. У абласным цэнтры "вызначыўся" i 28-гадовы рабочы КПУП "Гомельводаканал". А 12-й гадзiне ночы каля бiльярднай "Амерыканка", што на вулiцы Ірынiнскай, ён агрэў бутэлькай па галаве другога хлопца. Не адстала ад яго i равеснiца з Мазыра. У бары "Спатканне" яна малацiла графiнам з-пад спiртнога па галаве 25-гадовай дзяўчыны. А было гэта а другой гадзiне ночы. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. А галаву не забыўся?У грамадскiм аўтатранспарце жыхары сталiцы часцей за ўсё губляюць парасоны, сумкi i кашалькi. Аб гэтым паведамiў дырэктар фiлiяла "Маскоўскi аўтавакзал" КУП "Мiнсктранс" Аляксандр Буслюк. Паводле яго слоў, страты носяць сезонны характар. Восенню гараджане часцей за ўсё забываюць парасоны, зiмой — пальчаткi, шапкi, школьныя партфелi, а летам — дамскiя сумачкi. Нямала i кур’ёзных выпадкаў. Так, аднойчы мужчына пакiнуў у аўтобусе сабаку, якога прывязаў да сядзення i забыўся адвязаць. Сам выйшаў, а жывёлiна каталася ў аўтобусе, пакуль няўважлiвы гаспадар не спахапiўся i не вярнуўся па яго. Як адзначыў А. Буслюк, пры страце рэчаў у салоне аўтобуса пасажыр павiнен звярнуцца да вадзiцеля або на канцавую станцыю маршруту, на якiм ён яе пакiнуў. Забытыя рэчы вадзiцелi перадаюць на дыспетчарскiя станцыi або ў аўтобусныя паркi, адкуль грамадзяне могуць iх забраць. Андрэй ШМЫГIН, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны". Падбухторваў да хабару ў $40 тысячПракуратурай Мiнска па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да 52-гадовага мiнчанiна, дырэктара аднаго з замежных прадпрыемстваў. Гэты кiраўнiк падазраецца ў тым, што падбухторваў 37-гадовага грамадзянiна В’етнама, што мае вiд на жыхарства ў нашай краiне, да дачы хабару ў 40 тысяч долараў ЗША i атрымаў 20 тысяч долараў. Як мяркуецца, дырэктар "апрацоўваў" свайго клiента з кастрычнiка 2007 па красавiк мiнулага года: для апошняга было важна, каб станоўча вырашылася пытанне аб заключэннi дагавора на будаўнiцтва кватэры. Кацярына Сокал-Элчакян. Небяспечны транспарцёр1 сакавiка на ферме СВК "Палыкавiчы" Магiлёўскага раёна ў вёсцы Новае Пашкава адбыўся няшчасны выпадак. Рабочы трапiў у транспарцёр i атрымаў цялесныя пашкоджаннi, ад якiх памёр на месцы. Мужчыну было 54 гады, а прычынай няшчаснага выпадку ў мiлiцэйскiм паведамленнi называецца няўважлiвасць. Алена Казлова. Пярэпалах у цырульнiАдмiнiстратар цырульнi "Тэрэза", якая знаходзiцца па вул. Камсамольскай у Баранавiчах, моцна перапалохалася, калi па тэлефоне пазванiў невядомы i сказаў, што памяшканне цырульнi замiнiравана. Неўзабаве ў цырульню прыбылi следча-аператыўныя групы, сапёры, да работы падключылi службовага сабаку, амаль 50 чалавек апынулася на вулiцы, але бомбы не знайшлi. Затрымалi беспрацоўнага: падазраюць, што гэта ён учынiў пярэпалах. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таму яны, напэўна, i "ўзнiмалi" сабе настрой, наганялi адрэналiн. Адзiн з iх, рабочы КСУПа "Агракамбiнат" Хойнiцкага раёна, якi ра
|
|