НебясПЕЧныя...
НебясПЕЧныя...
40-гадовы жыхар пасёлка з прыгожай назвай Любоў Жлобiнскага раёна ў адным споднiм выбег са свайго дома, калi прачнуўся ад дымнага смуроду. Мiж iншым, менавiта гэта яму выратавала жыццё. Напярэдаднi ён распалiў печ. У ёй былi невялiкiя трэшчыны, але гаспадар не надаваў гэтаму ўвагi. Побач стаяла драўляная перагародка, на якую i трапiлi iскры з распаленай печы, калi мужчына заснуў. Ён прачнуўся, калi дрэва пачало тлець i пакой быў напоўнены дымам. Далей ён зрабiў усё, як кажуць выратавальнiкi, па правiлах. Ад суседа выклiкаў супрацоўнiкаў МНС, паклiкаў на дапамогу iншых, i не стаў бiць шкло ў вокнах дома. Менавiта таму, калi прыехалi спецыялiсты i затушылi полымя, высветлiлася, што пацярпела маёмасць ў доме, але ж сам будынак застаўся цэлым. Аналагiчны выпадак ў вёсцы Прыбудак таго ж раёна. Пенсiянер перапалiў печ настолькi, што спачатку пачала тлець, а потым загарэлася бэлька драўлянага перакрыцця ля столi. Мужчына пачуў пах дыму i адразу ж выклiкаў выратавальнiкаў, якiя не далi агню разысцiся. У вынiку пашкоджана два квадратныя метры столевага перакрыцця. З-за перапалу печы i парушэння тэхнiкi бяспекi пры будаўнiцтве пацярпела i лазня грамадзянiна з Рэчыцы. Мiж iншым, яна была пабудаваная чвэрць стагоддзя таму, але ж парушэнне ў рэшце рэшт нагадала пра сябе. На шчасце, ва ўсiх гэтых выпадках людзi не пацярпелi. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Лiцэiстка на дарозеПа аўтамагiстралi Кобрын-Гомель ехаў беспрацоўны з Пiнска. Каля в. Новы Двор ён наехаў на дзяўчыну, якая ляжала на праезнай частцы дарогi. Як апынулася вучанiца лiцэя ноччу на аўтамагiстралi, высвятляе мiлiцыя. Пацярпелая знаходзiцца ў бальнiцы. Сымон Свiстуновiч. Перабягаў на чырвонае святлоНа скрыжаваннi вулiц Ленiна i Машэрава ў Брэсце школьнiк 1998 года нараджэння перабягаў дарогу на чырвонае святло i трапiў пад колы машыны. Дзiця атрымала цялесныя пашкоджаннi i дастаўлена ў бальнiцу. Яна СВЕТАВА. Захламленне калiдора + цыгарэта = начная эвакуацыя29 чалавек, з iх пяць дзяцей давялося эвакуяваць з "маласямейкi" ў вынiку пажару ў пад’ездзе шматпавярховага дома па вулiцы Максiма Багдановiча ў Гомелi. Жыхары адной з кватэр на шостым паверсе рабiлi рамонт, з нагоды чаго вызвалiлi сваё памяшканне ад старой мэблi i пакiнулi яе на праходзе. Хто ёю скарыстаўся ноччу — зараз ужо нельга даведацца, але ж выратавальнiкi мяркуюць, што пажар пачаўся са звычайнай цыгарэты, пакiнутай у калiдоры. Моцнае задымленне памяшканняў змусiла да экстрэмальных мер, якiя супрацоўнiкi МНС праводзiлi ў 4 гадзiны ночы. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40-гадовы жыхар пасёлка з прыгожай назвай Любоў Жлобiнскага раёна ў адным споднiм выбег са свайго дома, калi прачнуўся ад дымнага смуроду. Мiж iншым,
|
|