Кірмаш вакансiй для географаў i геолагаў
Кірмаш вакансiй для географаў i геолагаў
Кiрмаш вакансiй праходзіць сёння на геаграфiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (вул. Ленiнградская, 16, аўдыторыя 115, пачатак у 12 гадзiн). Варта нагадаць, што навучанне на геаграфiчным факультэце БДУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях "Геаграфiя" (спецыялiзацыi "бiягеаграфiя", "картаграфiя", "геаграфiя турызму i экскурсiйны менеджмент", "эканамiчная геаграфiя", "дэмаграфiя", "метэаралогiя", "гiдралогiя сушы" i г.д.) , "Геаграфiчная экалогiя" i "Геалогiя i разведка радовiшчаў карысных выкапняў". Кiрмаш праводзiцца на факультэце ў трэцi раз з мэтай садзейнiчання студэнтам у пошуку першага працоўнага месца. Прадстаўнiкi профiльных прадпрыемстваў збiраюцца агучыць свае прапановы для студэнтаў старэйшых курсаў, а таксама блiжэй пазнаёмiцца з вучэбнымi планамi факультэта. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiрмаш вакансiй праходзіць сёння на геаграфiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (вул. Ленiнградская, 16, аўдыторыя 115, пачатак у 12
|
|