Любімым выканаўцам — па вуху. Залатому
Любімым выканаўцам — па вуху. Залатому
Рыхтуючыся да свайго дзесяцiгоддзя, "Альфа Радыё" па традыцыi плануе ўручыць музычную радыёпрэмiю "Залатое вуха" дваццацi лепшым айчынным выканаўцам i музыкантам. Сёлета цырымонiя пройдзе ўжо ў чацвёрты раз — праўда, упершыню ў фармаце гала-канцэрта i ў маштабах Палаца спорту. Першая раздача "Залатых вушэй" адбылася яшчэ ў 2005 годзе (у 2006 да лiку сузаснавальнiкаў далучылася мiнiстэрства iнфармацыi), i з таго часу правiлы вылучэння кандыдатаў на атрыманне адмысловай статуэткi з бронзы i каменю iстотна не змянiлiся. Па-ранейшаму дваццатку лепшых выбiраюць слухачы — але цяпер галасаванне iдзе ў два этапы. да 15 сакавiка на сайце www.аlрhа.bу слухачы з дапамогай iнтэрнэт- i sms-галасавання выбiраюць дваццаць лепшых выканаўцаў i музыкантаў з больш як 300 прэтэндэнтаў. З 16 па 29 сакавiка гэтыя два дзясяткi будуць размеркаваныя па намiнацыях. Па ўжо звыклай завядзёнцы, акрамя асноўных прэмiй, будуць уручацца тры спецыяльныя — "Прэс-Вуха" (лепшаму журналiсту, якi пiша пра шоу-бiзнэс), жартоўная "Вуха ў трубачку" i цалкам сур’ёзная, пачэсная — "За ўнёсак у развiццё айчыннай культуры". Як мяркуе генеральны прадзюсар ЗАТ "Альфа Радыё" Сяргей Ражкоў, на ўрачыстую цырымонiю ўручэння прэмiй — яна ж гала-канцэрт, прызначаны на 3 красавiка, — прыйдуць як адданыя слухачы, так i лепшыя беларускiя выканаўцы, а таксама лепшыя дыджэi за ўсю гiсторыю радыёстанцыi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыхтуючыся да свайго дзесяцiгоддзя, "Альфа Радыё" па традыцыi плануе ўручыць музычную радыёпрэмiю "Залатое вуха" дваццацi лепшым а
|
|