21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэрмін карыстання жыллёвымi крэдытамi для чаргавiкоў плануюць павялiчыць да 30 гадоў

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэрмін карыстання жыллёвымi крэдытамi для чаргавiкоў плануюць павялiчыць да 30 гадоў

За апошнiя 7—8 месяцаў кошт жылля, што будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, даволi iстотна павялiчыўся. На гэта звярнуў увагу кiраўнiк Урада Сяргей Сiдорскi, якi заўважыў, што калi ў час сусветнага фiнансавага крызiсу кошт жылля ў большасцi суседнiх краiн таннее, то павiнна таннець будаўнiцтва кватэр i ў Беларусi. На мiнулым пасяджэннi калегii Мiнбудархiтэктуры было прынята рашэнне аб стрымлiваннi цэнаў на будаўнiцтва жылля. Пра гэта, якiя тэндэнцыi сёння назiраюцца ў сферы будаўнiцтва жылля, i на iншыя пытаннi карэспандэнту "Звязды" расказаў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль.

— Чытачы нашага выдання адзначаюць, што будаваць жыллё нават з дзяржаўнай падтрымкай апошнiм часам робiцца непасiльнай фiнансавай ношай для небагатых беларусаў...

— Цi будзе мiнiстэрствам рэгулявацца цана будаўнiцтва жылля?

— У першым квартале неабходна знiзiць сабекошт будаўнiцтва жылля. Гэта магчыма зрабiць па лiнii двух фактараў. У першую чаргу — праз знiжэнне сабекошту будаўнiчых матэрыялаў, такiх, як цэмент, шчэбень, шкло, жалезабетон, газаселiкатныя вырабы i цэгла. Патанненне кошту гэтых пазiцый плануецца ажыццявiць на ўзроўнi 5—10 % у найблiжэйшы час ужо ў сакавiку. Па другiм фактары плануецца знiжэнне выдаткаў падрадных будаўнiчых арганiзацый. У вынiку кошт будаўнiцтва жылля для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў павiнен патаннець прыкладна на 5—7 %. Праўда, тут iснуе i адмоўны бок такога патаннення. У апошнi час прадпрыемствы будаўнiчай галiны толькi-толькi пачалi дзейнiчаць з неабходнай для вытворчасцi рэнтабельнасцю да 10 %. А цяпер iм гэтую рэнтабельнасць неабходна будзе знiжаць даволi iстотна, а па асобных пазiцыях магчыма нават да нуля. Цi добра гэта? Пытанне складанае, бо вытворчасць працяглы час не можа паспяхова iснаваць без абаротных сродкаў i прыбытку.

— Такое патанненне будаўнiцтва жылля мае аднамомантавы iмпульсны характар або можа перарасцi ў нейкую трывалую тэндэнцыю?

— Хутчэй за ўсё, гаворка iдзе аб элеменце стрымлiвання працэсаў даражэння будаўнiцтва. Справа ў тым, што цяпер працягваюцца працэсы iнфляцыi, даражэюць iмпартныя пазiцыi будматэрыялаў, а аб’ём экспарту прадукцыi i паслуг будаўнiчых прадпрыемстваў сёння паменшыўся. Нягледзячы на патаннелую ў свеце нафту, павялiчваюцца тарыфы транспартных перавозак.

У вынiку ўсiх гэтых фактараў мы маем разлiчаны i зацверджаны мiнiстэрствам рост iндэксу будаўнiча-мантажных работ па галiне ў памеры 15,5 % у год. Так, па плане будаўнiцтва павiнна падаражэць на 15,5 %, па вызначаных намi пазiцыях зараз яно прыкладна на 7 % патаннее, а ў вынiку застаецца плюс 7—8 % падаражэння за год. Гэта датычыцца самых аптымiстычных прагнозаў. Канчатковая лiчба будзе залежаць ад мноства фактараў. Летась у галiне iндэкс будаўнiча-мантажных работ быў запланаваны ў аб’ёме 18 %, а фактычна атрымалi ўсе 25 % падаражэння будаўнiцтва жылля...

— Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на жылыя шматкватэрныя дамы ў Мiнску, якiя працяглы час не засяляюцца. Прэзiдэнт патрабаваў, каб жыллё ў краiне не пуставала. Што робiцца мiнiстэрствам у гэтым напрамку?

— Нашымi спецыялiстамi разглядаецца пытанне па вывучэннi сабекошту гэтага жылля. Па чым яно рэальна будавалася. Аднак зрабiць гэта даволi складана, бо камерцыйныя структуры не вельмi ахвотна згаджаюцца раскрываць складнiкi сваiх выдаткаў. Яны не абавязаны па законе гэта рабiць, таму трэба шукаць дадатковыя кантакты. Галоўным чынам, гэтым павiнна займацца не будаўнiчая галiна, а мясцовыя органы ўлады. Мы, у сваю чаргу, павiнны падвесцi пад працэс размеркавання такога жылля нарматыўную базу. Павелiчэнне аб’ёмаў крэдытавання па лiнii шматдзетных сем’яў, калi плануецца задзейнiчаць новыя нарматывы па даражэйшых дамах (пра што "Звязда" паведамляла ў нумары за 4 сакавiка) у спалучэннi з выяўленнем рэальнага кошту гэтых аб’ектаў дазволiла б гэта жыллё рэалiзаваць для гэтай сацыяльнай катэгорыi насельнiцтва. Сёння мы ўвогуле вывучаем агульную сiтуацыю па пустым жыллi. Спачатку трэба ведаць, колькi iснуе такiх кватэр, бо да гэтага такое жыллё нiхто не падлiчваў.

З другога боку, застаецца шмат пытанняў па лiнii ўласнасцi, якiя павiнны вырашацца юрыстамi Дзяржкамiтэта па маёмасцi.

— Існуе яшчэ адна праблема, калi здача шматкватэрных дамоў, нават па лiнii ЖБК, ажыццяўляецца без аздаблення. Такiя дамы потым засяляюцца на працягу часам некалькiх гадоў...

— Цяпер у мiнiстэрстве разглядаецца пытанне аб iстотным павелiчэннi працэнтнай долi жылля, якое здаецца з поўным аздабленнем. Задача будаўнiчай галiны ў тым, каб усе работы ажыццяўляць у комплексе з выкарыстаннем айчынных будаўнiчых матэрыялаў, якасць якiх за апошнi час iстотна павялiчылася. Збiраемся наладзiць аднаўленне буйных аддзелачных структур, якiя раней iснавалi на домабудаўнiчых камбiнатах i будтрэстаў.

— Сёлета трэба пабудаваць у краiне на 800 тысяч квадратных метраў жылля больш, чым летась. Будаўнiкi гатовыя ўзводзiць такiя аб’ёмы жылля?

— Гэта лiчба сапраўды велiзарная. Улiчваючы, што нейкiх iстотных дадатковых магутнасцяў у будаўнiчай галiне не ўводзiцца. Павелiчэнне аб’ёмаў будзе ажыццяўляцца за кошт iнтэнсiфiкацыi працы, мадэрнiзацыi кожнага будаўнiчага падраздзялення. Па лiнii зборна-панэльных дамоў, дамоў iншых танных серый, дзе будаўнiцтва вядзецца з дзяржаўнай падтрымкай, будаўнiкi працуюць ужо цяпер мiнiмум у дзве, а часам i ў тры змены i ў выхадныя. Калi не падтрымлiваць такi iнтэнсiўны тэмп працы, то "выцягнуць" запланаваныя аб’ёмы будаўнiцтва жылля будзе немагчыма.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя 7—8 месяцаў кошт жылля, што будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, даволi iстотна павялiчыўся. На гэта звярнуў увагу кiраўнiк Урада Сяргей Сiдор
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика