Чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмінiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi запланав
Чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмінiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi запланавана на 31 сакавiка
У адпаведнасцi з прынятымi 6 лютага на першым, арганiзацыйным, пасяджэннi Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi рашэннямi праводзiцца падрыхтоўка да чарговага пасяджэння савета, якое папярэдне намечана на 31 сакавiка. Як i было вызначана на арганiзацыйным савеце, наступнае пасяджэнне пройдзе па тэме "Выпрацоўка новых падыходаў у рэалiзацыi стратэгii эканамiчнага развiцця краiны, у тым лiку ў перыяд сусветнага фiнансавага крызiсу". Вызначаны склад рабочай групы з лiку членаў савета для падрыхтоўкi названай тэмы, праведзена папярэдняе ўзгадненне прамоўцаў, сумесна з iмi намечаны пэўныя пытаннi для абмеркавання. Акрамя таго, у адпаведнасцi з прынятымi на арганiзацыйным савеце рашэннямi, яго членам накiраваны праект рэгламента Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi, а таксама даведнiк з тэлефонамi i электроннымi адрасамi ўсiх членаў савета. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмінiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi запланав У адпаведнасцi з прынятымi 6 лютага на першым, арганiзацыйным, пасяджэннi Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi рашэ
|
|