Ала Пугачова спыняе канцэртную дзейнасць
Ала Пугачова спыняе канцэртную дзейнасць
Апошні герой
Расiйская прымадонна, Народная артыстка СССР Ала Пугачова спыняе канцэртную дзейнасць як спявачка. Аб гэтым яна заявiла на вялiкай прэс-канферэнцыi ў Маскве, перадаюць iнфармагенцтвы. Паводле яе слоў, гэта адбудзецца пасля завяршэння юбiлейнага тура "ад красавiка да красавiка". "Я не буду цалаваць сцэну на развiтанне, проста спыняю канцэртную дзейнасць як спявачка", — сказала Пугачова. Праз месяц Пугачовай споўнiцца 60 гадоў. Сярод тэм сённяшняй прэс-канферэнцыi — будучыя канцэрты спявачкi ў Дзяржаўным Крамлёўскiм палацы i алiмпiйскiм комплексе "Лужнiкi", а таксама юбiлейны тур па былых савецкiх рэспублiках i выхад у свет фотаальбома, прысвечанага спявачцы. Ала Пугачова паведамiла пра дзве асноўныя прычыны свайго рашэння. "Першая — здароўе маё i сэрца не вельмi дазваляюць катацца туды-сюды на караблях i самалётах, i другая прычына — гэта тое, што пасля шэрагу аперацый, якiя мне давялося перанесцi, голас, зразумела, падсеў i не можа выразiць тых пачуццяў i iнтанацый, якiя мне б хацелася", — сказала народная артыстка. Пугачова адзначыла, што, магчыма, сыходзiць са сцэны несвоечасова. "На дварэ крызiс, i трэба неяк зарабляць грошы", — з iронiяй патлумачыла яна. Аднак далей спявачка адзначыла, што цяпер надыходзiць час iншай Алы Пугачовай, у якой ёсць праца на радыё "Ала", у тэатры, у кiно, у выдавецкай дзейнасцi. Ала Пугачова не ўпершыню заяўляе аб сваiм рашэннi пакiнуць сцэну. Раней спявачка таксама гаварыла, што здароўе не дазваляе ёй весцi канцэртную дзейнасць. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйская прымадонна, Народная артыстка СССР Ала Пугачова спыняе канцэртную дзейнасць як спявачка. Аб гэтым яна заявiла на вялiкай прэс-канферэнцыi ў
|
|