Беспрацоўе ў ЗША дасягнула максімуму за чвэрць стагоддзя
Беспрацоўе ў ЗША дасягнула максімуму за чвэрць стагоддзя
Узровень беспрацоўя ў ЗША у лютым 2009 года перасёк адзнаку ў 8 % i дасягнуў максiмальнага ўзроўню са снежня 1983 года. Пра гэта паведамляе Blооmbеrg. Паводле афiцыйнай статыстыкi, колькасць працоўных месцаў у ЗША скарацiлася на 651 тысячу ў лютым i на 655 тысяч у студзенi. Са снежня 2007 года, калi ЗША афiцыйна ўступiлi ў стадыю рэцэсii, у краiне стала на 4,4 мiльёна працоўных месцаў менш. Брытанiя кiшыць шпiёнамi з Расii?Расiя "завалiла" Вялiкабрытанiю сваiмi шпiёнамi. Паводле даклада брытанскага Камiтэта па разведцы i бяспецы, рэсурсаў, якiя вылучаюцца на барацьбу з iмi, не хапае. Контрразведка лiтаральна збiваецца з ног, пiша Thе Dаilу Mаil. Узровень недаверу памiж краiнамi прымушае экспертаў казаць аб вяртаннi да халоднай вайны. Магчымасцi MІ-5 на мяжы, заявiў напярэдаднi кiраўнiк Камiтэта па разведцы i бяспецы Джонатан Эванс. Шпiянажам Лондану дапякаюць рускiя i кiтайцы. У Францыi забаранiлi бясплатную i танную выпiўкуНiжняя палата французскага парламента, Нацыянальная асамблея, у пятнiцу прыняла закон, якi забараняе танны i бясплатны алкаголь, паведамляе Lе Раrisiеn. Гаворка iдзе аб так званых ореn bаrs, у тым лiку рэкламных кампанiях або акцыях па прасоўваннi новага прадукту, калi клiенты могуць спрабаваць алкаголь бясплатна або за сiмвалiчную плату. Аўтары закона адзначаюць, што ён накiраваны, у першую чаргу, на барацьбу з алкагалiзмам сярод моладзi. Закон павiнен перашкодзiць маладым людзям хутка i танна напiвацца. Мужчыны лягчэй паддаюцца крызiснай дэпрэсiiЖанчыны перажываюць фiнансавы крызiс лягчэй, чым мужчыны, высветлiлi вучоныя з Кембрыджскага ўнiверсiтэта. Як растлумачыў у iнтэрв’ю Thе Finаnсiаl Timеs кiраўнiк даследавання Брэндан Барчэл, гэта тлумачыцца распаўсюджаным уяўленнем пра мужчыну як пра "здабытчыка", з-за якога яму складаней жыць з думкамi пра магчымае звальненне i, калi спатрэбiцца, перажыць страту працы. Таксама высветлiлася, што звольненыя работнiкi пачынаюць вяртацца ў нармальны стан пасля паўгода адаптацыi, у той час як душэўнае здароўе тых, хто жыве пад страхам звальнення, пастаянна пагаршаецца на працягу 1-2 гадоў. Варта адзначыць, у сувязi з крызiсам у шматлiкiх краiнах свету рэзка вырасла колькасць самагубстваў. Медыкi i эксперты ў галiне псiхалогii прадракаюць рэкордны ўзровень суiцыду ў 2009 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень беспрацоўя ў ЗША у лютым 2009 года перасёк адзнаку ў 8 % i дасягнуў максiмальнага ўзроўню са снежня 1983 года. Пра гэта паведамляе Blооmbеrg.
|
|