Крама нiзкiх цэнаў адкрылася ў Вiцебску
Крама нiзкiх цэнаў адкрылася ў Вiцебску
У Вiцебску адкрылася першая ў вобласцi крама нiзкiх цэнаў, паведамiў начальнiк упраўлення гандлю Вiцебскага аблвыканкама Аляксей Шчабляцоў. Адно з буйных гандлёвых прадпрыемстваў рэгiёна ААТ "Нiка" вырашыла нарошчваць тавараабарот не за кошт павелiчэння гандлёвых надбавак, а за кошт росту аб’ёмаў продажу. Так, у новай краме надбаўкi на прадукты харчавання, прамысловыя тавары першай неабходнасцi, акрамя цукру, тытунёвых вырабаў i некаторых вiдаў алкагольнай прадукцыi, складаюць ад 1 да 10 %, у той час як на iншых гандлёвых аб’ектах яны дасягаюць 30 %. Пры гэтым асартымент харчовых тавараў i iх якасць не саступаюць адпаведным паказчыкам iншых крамаў. Гандлёвы аб’ект размешчаны ў аддаленым раёне горада, дзе большую частку насельнiцтва складаюць пенсiянеры. Адмiнiстрацыя крамы разлiчвае невысокiмi цэнамi прыцягнуць больш пакупнiкоў i павялiчыць тавараабарот больш чым у 4,5 раза ў параўнаннi з iншымi пунктамi сваёй гандлёвай сеткi. Дзiяна КУРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску адкрылася першая ў вобласцi крама нiзкiх цэнаў, паведамiў начальнiк упраўлення гандлю Вiцебскага аблвыканкама Аляксей Шчабляцоў. Адно з буй
|
|