21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жаночы дзень у люстэрку экранаў

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жаночы дзень у люстэрку экранаў

Мiжнародны дзень барацьбы за правы жанчын, якi паступова трансфармаваўся проста ў галоўнае жаночае свята — 8 Сакавiка — не абмiне беларускiя тэлеканалы. Што чакае гледачоў на розных "кнопках"?

АНТ: "Ледавiковы перыяд" i лiрыка ад Саладухi

Кожная жанчына любiць рамантычныя гiсторыi, асаблiва калi яны адбываюцца з прыгожымi людзьмi i ў прыгожых дэкарацыях. Чаго-чаго, а ўсяго гэтага хапала ў тэлевiзiйным праекце "Ледавiковы перыяд", дзе "зоркi" вучылiся фiгурнаму катанню i ставiлi ў вынiку яркiя захапляльныя нумары. Дык вось, 8 сакавiка праект "Ледавiковы перыяд: Глабальнае пацяпленне" вяртаецца на экраны — 12 пар, падзеленыя на дзве каманды, змагаюцца за перамогу ў суперфiнале. Гледачам трэба будзе выбраць толькi адну пару-пераможцу i назваць лепшага трэнера праекта.

Што дораць у свята любiмай жанчыне? Кветкi, упрыгажэннi, мiлыя дробязi або шыкоўныя рэчы... Аляксандр Саладуха вырашыў падарыць песнi. Дакладней, цэлы канцэрт "Усяго толькi 50" — адначасова юбiлейны для сябе i падарункавы для чароўных жанчын.

Першы: Вершы ў прамым эфiры

7 сакавiка на Першым канале выйдзе спецыяльны святочны выпуск праграмы "Добрай ранiцы, Беларусь!". Прычым першы сюрпрыз у гэты дзень атрымаюць нават не гледачы, а тэлевядучыя. Працаваць у эфiры будуць толькi мужчыны.

Аляксандр Паўлаў, Аляксандр Аўчыннiкаў i Дзмiтрый Карась вызваляць сваiх каляжанак ад работы, узяўшы на сябе ўсю нагрузку — як вядзенне праграмы, так i падрыхтоўку яе пастаянных рубрык. Да вiншаванняў вядучых далучацца iншыя вядомыя мужчыны — спявак Аляксей Хлястоў, дырыжор Прэзiдэнцкага аркестра Беларусi Вiктар Бабарыкiн, народны артыст Беларусi Аляксандр Цiхановiч, пераможца дзiцячага "Еўрабачання-2007" Аляксей Жыгалковiч, урач-мамолаг Леанiд Путырскi i многiя iншыя будуць чытаць у прамым эфiры вершы, прысвечаныя жанчынам — любiмым i ўвогуле.

Тэлеканал "ЛАД" 8 сакавiка пакажа мастацка-публiцыстычны фiльм "Мама" пра народную артыстку СССР, актрысу акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Я. Купалы Галiну Макараву. Гэта шчымлiвая непрыдуманая гiсторыя — сваю першую ролю ў кiно Галiна Макарава сыграла амаль у 40 гадоў у фiльме "Удовы", якi яшчэ амаль 2 дзесяцiгоддзi ляжаў на палiцы, затое потым адразу прынёс актрысе ашаламляльны поспех i любоў мiльёнаў гледачоў. З таго часу яна здымалася пастаянна, да апошнiх дзён жыцця — i ва ўсiх 40 карцiнах Галiна Макарава грала толькi станоўчых персанажаў, дый нават не грала — была сама сабой, моцнай i мудрай жанчынай... Сёлета ёй споўнiлася б 90 гадоў.

СТБ: Песнi для любiмых

Адмыслова да жаночага — i традыцыйна таксама вясновага — свята каманда тэлеканала падрыхтавала праект "Вясна ў вялiкiм горадзе". У iм вiншаваць дарагiх людзей — з прыгожымi кветкамi, пяшчотнымi словамi, найлепшымi песнямi i нечаканымi прызнаннямi — будуць прадстаўнiкi моцнай паловы беларускай эстрады, а таксама i рок-музыкi. Сярод песенных падарункаў будуць як правераныя часам хiты, так i прэм’еры — "Серабром" гурта "J:Mopc", "Княжна" ад "Песняроў", "Прывiтанне, чужая мiлая" Аляксандра Саладухi, новая версiя песнi гурта "Крама" — "Стэфка праз 20 год".

Падчас здымак праекта ў адным з павiльёнаў "Беларусьфiльма" выканаўцы, якiя, здавалася б, прывыклi знаходзiцца пад пiльным вокам аб’ектываў тэлекамер, раптам пачыналi хвалявацца i саромецца. Бо кожнаму з iх давялося не толькi выканаць абраную песню, але яшчэ прамовiць iмправiзаванае вiншаванне. Салiст гурта "Дразды" Вiталь Карпанаў у святочным iнтэрв’ю прызнаўся, што па вясне наўпрост можа пераблытаць старэнькi "Масквiч" i "Бентлi", калi за рулём машыны сядзiць прыгожая дзяўчына. "А калi яна яшчэ ўсмiхнецца... Нават не ведаю, чым гэта можа скончыцца!" — сцвярджае артыст. Што да святочнага праекта "Вясна ў вялiкiм горадзе", то скончыцца ён прадказальна — на хвалi пазiтыву, святочнага настрою i пажадання вясны ў сэрцы.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны дзень барацьбы за правы жанчын, якi паступова трансфармаваўся проста ў галоўнае жаночае свята — 8 Сакавiка — не абмiне беларускiя тэлеканал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика