Святая справа
Святая справа
200 мільёнаў рублёў для адраджэння праваслаўнай святынi Манахiнi, якiя адраджаюць у вёсцы Баркалабава Быхаўскага раёна манастыр, звярнулiся па дапамогу да абласных уладаў. Схiiгуменню Антонiю прыняў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Пётр Руднiк. У Баркалабаве ў старажытнасцi iснаваў вялiкi праваслаўны Свята-Вазнясенскi манастыр. Яго храмы былi ўзведзены на беразе Дняпра ў XVІI стагоддзi, а канчаткова разбураныя — у савецкiя i атэiстычныя 1930-я гады. Цяпер царква вырашыла адрадзiць манастыр, i летась у Баркалабава прыехалi 9 жанчын, каб пачаць справу. У знак адраджэння яны ўсталявалi на пагорку крыж i палатку для службаў i малiтваў. Аднак праектаванне i будаўнiцтва манастыра патрабуе шмат сродкаў. Дастатковыя сумы цяжка сабраць з дапамогай ахвяраванняў вернiкаў. Таму ўлады вырашылi дапамагчы адраджэнню старажытнай святынi ў Баркалабаве i выдаткавалi 200 мiльёнаў рублёў. Увесну ў Баркалабаве працягнуцца археалагiчныя раскопкi, мяркуецца пачаць i новае будаўнiцтва. Манахiнi, якiя адраджаюць Свята-Вазнясенскi манастыр, вераць, што сюды вернецца i знакамiты абраз Баркалабаўскай Божай Мацi, якi народ лiчыць цудатворным. Сёння абраз захоўваецца ў раённым цэнтры Быхаве. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
200 мільёнаў рублёў для адраджэння праваслаўнай святынi Манахiнi, якiя адраджаюць у вёсцы Баркалабава Быхаўскага раёна манастыр, звярнулiся па дапамо
|
|