21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бабіна лета

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бабіна лета

Усе кругом пра вясну, кветкi, жаночае свята, а яна пра нейкае асенне-тужлiвае бабiна лета, — заўважыць пранiклiвы чытач i будзе мець рацыю. Але сувязь такiх розных пораў года ён зразумее потым, калi яму стане сiлаў дачытаць нататкi да канца. Нядаўна ў жаночай кампанii зайшла гаворка пра сталых знакамiтых жанчын, гераiнь свецкiх хронiк, якiя звязваюць жыццё з нашмат маладзейшымi мужчынамi. Тэндэнцыя, нават мода апошняга часу. Прынята лiчыць, што тым самым свецкiя львiцы прыцягваюць да сябе ўвагу. А я думаю, што часта за гэтым стаiць звычайная боязь застацца адной, застацца без кахання. І нават багатыя, уплывовыя не зважаюць на тое, за якую саломiнку хапаюцца, не думаюць, наколькi яна кволая.

Марына Уладзi не пабаялася старасцi, адзiноты. Бо яна смелая, моцная, самадастатковая жанчына. У адным з iнтэрв’ю Марына Уладзiмiраўна Палякова-Байдарава сказала: "Я не хачу нiякiх раманаў. Мяне гэта болей не цiкавiць. Я наогул жыву iншым жыццём. Сёння для мяне галоўнае — iграць, пiсаць, сядзець дома, сустракацца з сям’ёй". Гэта годная пазiцыя моцнага духам чалавека. Тым больш што ў чалавека за плячыма чатыры шлюбы, i кожны — вялiкае каханне. Рэжысёр Робер Асейн, лётчык Жан-Клод Бруйе, артыст Высоцкi i прафесар Леон Шварцэнберг. Паводле сцвярджэння Марыны, усе яны былi надзвычай таленавiтыя людзi, а яшчэ яны з сiмпатыяй ставiлiся адно да аднаго, што здараецца вельмi рэдка. У адну з найпрыгажэйшых жанчын планеты былi ў розны час закаханыя Жан-Люк Гадар, Марчэла Мастраянi, Марлон Брандо, Арсон Уэлс, але з iмi яна дазволiла сабе толькi сяброўскiя, творчыя адносiны. I цяпер, у 70 гадоў, яна можа жыць багатым мiнулым ды пiсаць кнiжкi аб тым, што ведае, што ёй асаблiва дарагое. Такую восень жыцця яна заслужыла, такая восень стала яе асабiстым выбарам. У згаданым iнтэрв’ю Марына Уладзi сказала, што заўсёды плача, калi слухае запiсы Марыi Калас.

Зорка сусветнай велiчынi, якую заслужана называлi багiняй оперных спеваў, багатая, уплывовая жанчына вельмi цяжка закончыла жыццёвы шлях, па сутнасцi загiнула ад нешчаслiвага кахання. Гiсторыяй Марыi Калас мяне зацiкавiў Вiльнюскi тэатр, якi аднойчы прывёз на тэатральны фестываль у Брэст спектакль пра грачанку з чароўным, непаўторным голасам.

Марыя нарадзiлася ў беднай сям’i эмiгрантаў у Нью-Йорку падчас вялiкай дэпрэсii. Неўзабаве сям’я вярнулася ў Афiны, дзе ў дзяўчынкi заўважылi выдатныя здольнасцi. Мацi лiтаральна катавала яе шматгадзiннымi заняткамi музыкай у надзеi некалi выбрацца з жабрацтва. Ужо ў 15 гадоў Марыя зарабляла канцэртамi неблагiя грошы. Усё ў жыццi давалася ёй вялiкай працай, нават уласнае цела. Ад прыроды таўстушка, за некалькi гадоў жорсткай дыетай яна паменшыла сваю вагу з 92 да 64 кiлаграмаў i стала раскошнай прыгажуняй з антычнымi рысамi. У 24 гады Марыя Калас выйшла замуж за багатага прамыслоўца, удвая старэйшага. Па цяперашнiм разуменнi, шлюб з малавядомай спявачкай стаў для яго надзвычай удалым суперпраектам, куды ён укладаў грошы ад сваiх цагельных заводаў. I ўжо ў 30 гадоў дырэктары ўсiх прэстыжных оперных тэатраў Еўропы лiтаральна качалiся ў нагах дзiвы, молячы падпiсаць кантракт на выступленне.

Яна сустрэла сваё каханне ў Венецыi, на балi. Мульцiмiльярдэр Арыстоцель Анасiс на вачах у здзiўленай публiкi забраў яе на сваю яхту. Здавалася, што свет яшчэ не ведаў такога вар’яцкага рамана. Яна кахала i не сумнявалася ў яго пачуццях. Марыя пакiнула мужа i пераехала ў Парыж да яго. На сёмым годзе iх адносiнаў, калi спявачцы было 43 гады, з’явiлася нарэшце надзея стаць мацi. Але Анасiс паставiў жорсткую ўмову: ён або дзiця. Яна падпарадкавалася. I гэта, вiдаць, была яе самая вялiкая памылка ў жыццi. Лёс i яму адпомсцiў: у аўтакатастрофе пазней загiнуў яго сын, а дачка памерла ад перадазiроўкi наркотыкаў. Але ёй лёс адпомсцiў утрайне. Праз некалькi гадоў Анасiс ажанiўся з удавой амерыканскага прэзiдэнта Жаклiн Кенэдзi, аб чым Марыi паведамiў сцiслай запiскай.

Хутка пасля гэтага вялiкая Калас страцiла голас i стала пустэльнiцай у сваёй кватэры. Жыццё для яе скончылася. У адным з апошнiх лiстоў Анасiсу яна напiсала: "Мой голас хацеў папярэдзiць мяне аб тым, што я хутка сустрэнуся з табой i ты знiшчыш яго i мяне". Голас пакiнуў "непараўнальную" ў пяцьдзесят гадоў, i лiтаральна за тры гады яна "згарэла". Вялiкае багацце Калас, якое яна здабыла цяжкай працай i вялiкiм талентам, суддзi падзялiлi памiж двума старымi, якiя яе нiколi не любiлi — мужам i мацi. Як вiдаць, ад бабскай долi, калi яна нешчаслiвая, не становяцца паратункам нi грошы, нi слава.

Да той пары, якую ў пераносным сэнсе называюць бабiным летам, як нi круцi, трэба быць гатовай. А ў прамым сэнсе гэты выраз — "бабiна лета" — я асабiста нiколi не любiла. Паводле ўласных назiранняў, заўсёды здараецца, што лагодныя цёплыя днi перабiваюцца нечаканым холадам, да якога нiхто не гатовы. I з усiх бакоў тады чуецца: "Якiя бабы — такое i лета". Не любiла, пакуль аднойчы не натрапiла на разгадку сапраўднага сэнсу выразу ў маленькiм вершыку Яўгенii Янiшчыц:

Над полем, над гасцiнцам,

Мiнаючы зямлю

На тонкай павуцiнцы

Адчайнае "люблю".

Сапраўды, паэты — алiгархi пачуццяў.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе кругом пра вясну, кветкi, жаночае свята, а яна пра нейкае асенне-тужлiвае бабiна лета, — заўважыць пранiклiвы чытач i будзе мець рацыю. Але сувязь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика