Прыгожая лiчба 13
Прыгожая лiчба 13
Напярэдаднi мiжнароднага жаночага свята сярод працаўнiц вытворчасцi "Мiнская пошта" i апарату кiраўнiцтва РУП "Белпошта" прайшоў конкурс "Мiс Пошта", у якiм узялi ўдзел трынаццаць прыгажунь. На працягу пяцi складаных этапаў яны дэманстравалi прыгажосць i грацыю, спявалi, танчылi, гатавалi ежу, распавядалi пра свой iдэал мужчыны i пра будучыню беларускай пошты, удзельнiчалi ў паказе пляжных касцюмаў i вечаровых сукенак. Строгае журы аддало перавагу iнжынеру аддзела паштовых тэхналогiй упраўлення паштовых тэхналогiй i лагiстыкi Святлане Каркуновай. Вiцэ-мiс стала iнжынер упраўлення рэалiзацыi i продажу Кацярына Гандыш. "Мiс Чароўнасць" — тэхнiк паштовай сувязi цэха па аказаннi паслуг Люцыя Смiльгiна, "Мiс глядацкiх сiмпатый" — Палiна Федарэц — аператар сувязi ВЦ "Марка". Усе ўдзельнiцы атрымалi памятныя дыпломы i каштоўныя падарункi. Вольга Грыкiна. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi мiжнароднага жаночага свята сярод працаўнiц вытворчасцi "Мiнская пошта" i апарату кiраўнiцтва РУП "Белпошта" прайшоў к
|
|