Нашы бабулі былi больш стройныя
Нашы бабулі былi больш стройныя
Тое што сучасныя беларускi буйнейшыя за сваiх прабабак, факт агульнавядомы. Але яны працягваюць расцi i ўвышыню, i ўшыркi. Да такой высновы прыйшлi... не, не вучоныя-антраполагi, а спецыялiсты ўнiтарнага прадпрыемства беларускiх народных рамёстваў "Скарбнiца". Як расказала вядучы мастак прадпрыемства Алена Галiеўская, тут вялiкая ўвага надаецца народным традыцыям. У прыватнасцi, аднаўляецца серыя народных строяў па старажытных лякалах. І такiя ўборы, як правiла, адразу асядаюць у галерэi "Скарбнiцы". Паводле слоў мастачкi, нашы прабабкi былi значна страйнейшыя, чым праўнучкi, i танейшыя ў запясцях, i шыi ў iх былi больш вытанчаныя. Таму аўтэнтычныя строi на нашых сучаснiцах часта проста не сыходзяцца. Для артыстак народных калектываў уборы ў "Скарбнiцы" шыюцца з улiкам асаблiвасцяў iх фiгур. Ала КАЗАКОВА, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое што сучасныя беларускi буйнейшыя за сваiх прабабак, факт агульнавядомы. Але яны працягваюць расцi i ўвышыню, i ўшыркi. Да такой высновы прыйшлi...
|
|