Насенне
Насенне
Да насення заўсёды ставiлiся як да сiмвала ўрадлiвасцi, будучынi, працягу жыцця. Добрыя гаспадары ведалi законы аграномii i бездакорна iх выконвалi. l Зерне, нарыхтаванае на насенне, захоўвалi так, каб нiхто не змог узяць з яго нават жменi. l Акрамя таго, ведаi, што з зерня, якое захоўвалi на засеўкi, нельга пячы хлеб, прадаваць цi пазычаць яго камусьцi. l Сухое зерне лепей пераносiць восеньскiя i зiмовыя маразы. l Насенне трэба адмяраць "з верхам", тады i расцi будзе "з вехам". l Пры продажы зерня гаспадар абавязкова адсыпаў у пусты засек тры жменi, каб у яго гаспадарцы насенне нiколi не зводзiлася. l Мяхi з насеннем не зашывалi, а завязвалi, каб "не зашыць" прарастанне насення ў зямлi, i каб колас добра "завязваўся". l Дзяўчатам i жанчынам катэгарычна забаранялася сядаць на мяхi з насеннем. l Калi насенне аказалася дрэнным, няўродным, лiчылася, што жменя ўкрадзенага ўраджайнага зерня верне няўроднаму моц i дасць добры ўраджай. l Існавала жорсткая забарона перасыпаць рэшткi насення з меха ў мех. Лiчылася, што ў такiм выпадку на хлеб будзе няўрод: "толькi з мяшка ў мяшок зерне перагонiш". l Той, хто сеяў зерне, не перасыпаў яго з рукi ў руку — прыкмета да няўроду. Нельга хлеб "ганяць" задарма. l Таксама нельга было сеяць на адным полi старое i новае насенне. l Калi з намалочанага хлеба зрабiць дзе-небудзь у гумне цi асецi кавалак страхi, гаспадарка заўжды будзе мець хлеб. l Каб у жыце не было так званых "ражкоў", з насення пасля веяння не трэба збiраць каласкоў. l Сеючы поле, прытрымлiвалiся пэўнага часу, умоў надвор’я, мясцовага клiмату.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да насення заўсёды ставiлiся як да сiмвала ўрадлiвасцi, будучынi, працягу жыцця. Добрыя гаспадары ведалi законы аграномii i бездакорна iх выконвалi.
|
|