Айчынная эканоміка здольная вытрываць крызiс...
Айчынная эканоміка здольная вытрываць крызiс...
Зараз вельмi складана рабiць нейкiя прагнозы наконт працягласцi сусветнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу, зазначыў падчас гутаркi з карэспандэнтам "Звязды" перад пасяджэннем Рэспублiканскага савета дырэктараў БНПА першы намеснiк старшынi Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi Вiталь Сеўрукевiч. Як мяркуюць у БНПА, самы складаны час — гэта найблiжэйшыя год-паўтара. — У цэлым, — зазначыў Вiталь Сеўрукевiч, — усё будзе залежаць ад таго, як сусветныя лiдары будуць знаходзiць узаемаразуменне, якiя прымаць меры па пераадоленнi наступстваў крызiсу. Сённяшняя сiтуацыя ў эканомiцы i на многiх беларускiх прадпрыемствах, на думку нашага суразмоўцы, дастаткова складаная, неардынарная i патрабуе вельмi хуткiх i высокапрафесiйных рашэнняў. Паводле яго слоў, зараз, калi ў свеце падае попыт на прадукцыю, няма неабходнасцi нарошчваць яе выпуск i перагружаць склады, таму што працоўныя i матэрыяльныя рэсурсы ў такiм выпадку выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Мiж iншым, паводле звестак БНПА, змяншэнне магчымасцяў для нарошчвання экспарту прывяло да iстотнага росту складскiх запасаў прадукцыi: калi ў студзенi мiнулага года ў галiнах эканомiкi яны складалi ў сукупнасцi 50,2 % да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасцi, то ў студзенi гэтага ўжо 84,6 %. Асаблiва хуткiмi тэмпамi растуць рэшткi гатовай прадукцыi на складах у прамысловасцi: напрыклад, колькасць грузавых аўтамабiляў узрасла ў 5,6 раза, аўтапрычэпаў — у 3,7 раза, халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў — у 3,6 раза, дроту звычайнага — у 32 разы. Негатыўныя праявы сусветнага крызiсу наша краiна адчувае на сабе, падкрэслiла на пасяджэннi савета i намеснiк мiнiстра эканомiкi Таццяна Старчанка. "Букет фiнансавых складанасцяў, — заявiла яна, — адбiўся перш за ўсё на рэальным сектары. Вiдавочна, што замаруджванне ў прамысловым сектары адбiлася ў цэлым на эканамiчным росце". Паводле яе звестак, у студзенi тэмп росту ВУП Беларусi склаў 104,2 %, а па вынiках студзеня-лютага — 101,4 %. Намеснiк мiнiстра дадала, што праблемы закранаюць усе галiны i валаўтваральныя прадпрыемствы, у першую чаргу ў машынабудаўнiцтве i металаапрацоўцы, прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў, лёгкай i дрэваапрацоўчай прамысловасцi. Цяпер, калi ўсе краiны ўжо сутыкнулiся з крызiсам, у нашых спецыялiстаў не выклiкае нiякiх сумненняў тое, што трэба было пачынаць працу па павышэннi канкурэнтаздольнасцi беларускай эканомiкi нашмат раней. Таццяна Старчанка нагадала, што вырашэннем задачы па пераходзе айчынных прадпрыемстваў на iнавацыйны шлях развiцця Беларусь займаецца апошнiя 3-4 гады. Закранаючы пытанне аб прынятых у краiне захадах па знiжэннi неспрыяльных наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу, Таццяна Старчанка, у прыватнасцi, адзначыла тое, што ў Беларусi ўдасканальваецца сiстэма адмiнiстратыўных i тэхнiчных працэдур, зямельных адносiнаў, будаўнiцтва, стымулююцца iнвестыцыйныя працэсы. Разам з тым, прызнала намеснiк мiнiстра, "пакуль захадаў недастаткова, яны не могуць поўнасцю забяспечыць устойлiвасць працы эканомiкi". Таму, зазначыла яна, усе планы адкрыты для новых прапаноў, "i мы будзем рады, калi такiя прапановы паступяць". Кiраўнiк Федэрацыi прафсаюзаў Леанiд Козiк, якi заўважыў, што, сапраўды, ад крызiсу нiкуды не схаваецца, упэўнены, што айчынная эканомiка яго вытрывае. Ён узгадаў пра тое, што рэспублiка ў дзевяностых гадах мiнулага стагоддзя ўжо паспяхова пераадолела тагачасныя праблемы, i цяпер у нас ёсць добрая аснова для ўзнаўлення эканамiчнага росту. Паводле яго слоў, гэта сельская гаспадарка i будаўнiцтва, а таксама экспарт. З iм згодны i былы прэм’ер Беларусi Сяргей Лiнг, якi аптымiстычна глядзiць на перспектывы беларускай эканомiкi. "Ёсць лакаматывы, якiя яе выцягнуць, — падкрэслiў Сяргей Лiнг. — Гэта развiтая прамысловасць, устойлiвая сельская гаспадарка, будаўнiцтва. Будзем выходзiць з гэтай сiтуацыі, прычапiўшыся да гэтых лакаматываў". , якi заўважыў, што, сапраўды, ад крызiсу нiкуды не схаваецца, упэўнены, што айчынная эканомiка яго вытрывае. Ён узгадаў пра тое, што рэспублiка ў дзевяностых гадах мiнулага стагоддзя ўжо паспяхова пераадолела тагачасныя праблемы, i цяпер у нас ёсць добрая аснова для ўзнаўлення эканамiчнага росту. Паводле яго слоў, гэта сельская гаспадарка i будаўнiцтва, а таксама экспарт. З iм згодны i былы прэм’ер Беларусi Сяргей Лiнг, якi аптымiстычна глядзiць на перспектывы беларускай эканомiкi. "Ёсць лакаматывы, якiя яе выцягнуць, — падкрэслiў Сяргей Лiнг. — Гэта развiтая прамысловасць, устойлiвая сельская гаспадарка, будаўнiцтва. Будзем выходзiць з гэтай сiтуацыі, прычапiўшыся да гэтых лакаматываў".Што ж датычыцца рэкамендацый, якiя могуць забяспечыць далейшае эфектыўнае функцыянаванне беларускiх прадпрыемстваў у цяперашнiх умовах, i якiя былi падрыхтаваныя ўдзельнiкамi пасяджэння, то гэта, да прыкладу, неабходнасць прыняцця дадатковых захадаў па стымуляваннi знiжэння выдаткаў i цэнаў на прадукцыю, што рэалiзуецца, павелiчэнне аб’ёмаў продажу. Такiмi захадамi могуць быць частковая цi поўная кампенсацыя працэнтаў па крэдытах, змяншэнне памераў падатковых i непадатковых плацяжоў, тэхнiчнае пераўзбраенне за кошт сродкаў бюджэту. Улiчваючы сацыяльную значнасць вырашэння жыллёвай праблемы, сярод рэкамендацый, якiя могуць быць выкарыстаныя, ёсць прапанова па знiжэннi на 50 % падаткаў i плацяжоў (пры наяўнай структуры) забудоўшчыкаў, у тым лiку замежных, якiя забяспечваюць будаўнiцтва i продаж жылля адпаведных спажывецкiх якасцяў па цэнах, узгодненых з адпаведнымi абласнымi выканаўчымi камiтэтамi i Мiнгарвыканкамам. Прапануецца таксама ажыццявiць пераход на сямiгадзiнны працоўны дзень (35 гадзiнны працоўны тыдзень), не змяншаючы пры гэтым памер зарплаты нiзкааплатным катэгорыям работнiкаў (да 500 тысяч рублёў). Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз вельмi складана рабiць нейкiя прагнозы наконт працягласцi сусветнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу, зазначыў падчас гутаркi з карэспандэнта |
|