21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чвэрць занятых — у малым бiзнэсе

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чвэрць занятых — у малым бiзнэсе

У сталiцы распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па развiццi i падтрымцы прадпрымальнiцтва на 2009—2012 гг. У адпаведнасцi з гэтым дакументам мяркуецца, што ўдзельная вага вытворчасцi прыватнага сектара ў агульнагарадскiх аб’ёмах павiнна дасягнуць 17-18 працэнтаў. Цяпер гэты паказчык складае 10 працэнтаў.

Як паведамiў намеснiк старшынi Камiтэта эканомiкi — начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва Мiнскага гарвыканкама Аляксандр Калiноўскi, у 2012 годзе доля занятых у малым бiзнэсе складзе 23-24 працэнты ад колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва сталiцы. На падтрымку прадпрымальнiцтва з гарадскога бюджэту выдзяляюцца значныя фiнансавыя рэсурсы. Так, калi ў мiнулым годзе адпаведныя выдаткi склалi каля 600 мiльёнаў рублёў, то сёлета — ужо 2 млрд рублёў. Паводле слоў Аляксандра Калiноўскага, гэты паказчык, магчыма, будзе скарэктаваны ў бок павышэння.

Сярод мераў падтрымкi значная роля адводзiцца крэдытаванню. На працягу апошняга часу адпрацавана спецыяльная сiстэма. Цяпер прыватнiкi могуць звяртацца ў банк па атрыманне крэдыту. Стаўка, пад якую выдзяляюцца грошы, складае крыху больш чым 11 працэнтаў гадавых. Па адпаведных праграмах працуюць "Белiнвестбанк" i "Белгазпрамбанк". Зараз разглядаецца пытанне аб магчымым удзеле яшчэ аднаго камерцыйнага банка. Паводле апошнiх звестак, сваiм правам на атрыманне крэдыту ўжо скарысталiся 27 суб’ектаў гаспадарання.

Як паведамiў Аляксандр Калiноўскi, напрыканцы студзеня па рашэннi Мiнгарвыканкама былi адкарэктаваны павышальныя каэфiцыенты арэнднай платы, у адпаведнасцi з чым стаўкi былi зменшаны на 20 працэнтаў. Базавы тарыф арэнды складае 10 еўра за квадратны метр. Таксама вызначаны каэфiцыенты карэкцiроўкi (ад 1 да 0,6 у залежнасцi ад месца размяшчэння ў горадзе). Неабходнасць змяншэння арэнднай платы ўзнiкла пасля росту курсу замежных валют. Плацяжы ўдалося ўтрымаць на ўзроўнi мiнулага года.

"Няма эканамiчнай абгрунтаванасцi для таго, каб павялiчыць арэндную плату ў рублях", — перакананы Аляксандр Калiноўскi. Аднак варта нагадаць, што змяненнi датычацца толькi тых арандатараў, якiя ажыццяўляюць рознiчны гандаль. У тым выпадку, калi ўзнiкае пытанне пра павелiчэнне стаўкi арэнднай платы, то гэта павiнна быць абавязкова ўзгоднена з кiраўнiцтвам Мiнскага гарвыканкама.

Ва ўсiх астатнiх выпадках фармiраванне арэнднай платы адбываецца па ранейшай схеме. У сувязi з чым гарадскi Савет па развiццi прадпрымальнiцтва пры Мiнгарвыканкаме звярнуўся да арэндадаўцаў офiсных, вытворчых i iншых памяшканняў прыватнай формы ўласнасцi з прапановай захаваць той узровень арэнднай платы, якi iснаваў да пачатку гэтага года. Спрагназаваць, якiм чынам будзе развiвацца сiтуацыя, лiчыць Аляксандр Калiноўскi, даволi складана. Тым не менш, сталiчны вопыт у дачыненнi да прыватнiкаў, якiя займаюцца рознiчным гандлем, напэўна, будзе распаўсюджаны i на iншыя рэгiёны. Паводле слоў спецыялiста, такая магчымасць прапрацоўваецца па даручэннi ўрада.

Яшчэ летась у Мiнску працавалi на транспартных прыпынках 760 камерцыйных кiёскаў. Яны былi знесены па рашэннi Мiнгарвыканкама. Як заўважыў Аляксандр Калiноўскi, адпаведнай кампенсацыi прыватнiкам у гэтым выпадку не прадугледжвалася. Прадпрымальнiкi маюць магчымасць працягнуць сваю дзейнасць на гарадскiх рынках i гандлёвых цэнтрах, дзе маецца каля 2 тысяч свабодных месцаў.

Мiкалай ЛІТВIНАЎ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па развiццi i падтрымцы прадпрымальнiцтва на 2009—2012 гг. У адпаведнасцi з гэтым дакументам мяркуецца,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика