Службовыя асобы асуджаны за буйныя крадзяжы
Службовыя асобы асуджаны за буйныя крадзяжы
Службовыя асобы прадпрыемстваў "Гродна Хiмвалакно" i "Будсэрвiс-М" асуджаны за крадзеж больш як Br77 млн. Аб гэтым паведамiў начальнiк аддзела iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю генеральнай пракуратуры Беларусi Генадзь Вярцiнскi. "Вынесены прыгавор у дачыненнi да службовых асобаў ААТ "Гродна Хiмвалакно" i дырэктара ПУПТП "Будсэрвiс-М", якiя за перыяд з лiстапада 2002 па красавiк 2004 года шляхам афармлення беставарных накладных аб пастаўках металапрадукцыi для правядзення рамонтных работ выкралi з разлiковага рахунку прадпрыемства больш за Br77 млн, якiя падзялiлi памiж сабой", — паведамiў ён. Выяўлена, што службовыя асобы ААТ "Гродна Хiмвалакно" — iнжынер аддзела камплектацыi Шпадарук, начальнiк механiчнага цэха Суцько, старшы вытворца работ энергарамонтамантажнага цэха Сялiхiн, а таксама дырэктар ПУПТП "Будсэрвiс-М" Нуждзiн дамовiлiся выкрасцi грашовыя сродкi прадпрыемства шляхам арганiзацыi фiктыўных паставак металапрадукцыi. Лiшкi такой прадукцыi, у тым лiку i ўжываныя трубы, лiставое жалеза i iнш., знаходзiлiся ў механiчным цэху i не былi належным чынам пастаўлены на прыход. Сялiхiн у ажыццяўленнi злачыннага намеру падаваў у аддзел камплектацыi, дзе працаваў Шпадарук, заяўкi на закупку металу. Шпадарук у сваю чаргу афармляў на сваё iмя даверанасцi на атрыманне i сумесна з Нуждзiным афармляў фiктыўныя таварна-транспартныя накладныя, якiя затым падаваў у бухгалтэрыю для аплаты на рахунак ПУПТП "Будсэрвiс-М". Ён жа, карыстаючыся даверам, пераконваў загадчыкаў складоў ставiць пазначаную ў накладных колькасць прадукцыi на складскi ўлiк i адразу ж перадаваць пад справаздачу начальнiкам механiчнага або энергарамонтамантажнага цэхаў, пераконваючы iх, што метал туды завезены без разгрузкi яго на складах з мэтай эканомii часу. "Сялiхiн i Суцько прымалi ў сваю падсправаздачнасць пазначаную колькасць металапрадукцыi i спiсвалi на выкананне рамонтных работ, хоць насамрэч для гэтых мэтаў выкарыстоўвалi наяўныя на прадпрыемстве не пастаўленыя на ўлiк лiшкi i ўжываныя металiчныя вырабы", — расказаў суразмоўца. Пасля пералiчэння на рахунак прадпрыемства "Будсэрвiс-М" платы за непастаўленую прадукцыю Нуждзiн абналiчваў выкрадзеныя грашовыя сродкi i дзялiў iх памiж хаўруснiкамi. Начальнiк эканамiчнага ўпраўлення "Гродна Хiмвалакно" Пазняк, парушаючы свае службовыя абавязкi, не правяраў належным чынам неабходнасць i мэтазгоднасць набыцця металапрадукцыi ў прыватнай фiрмы, а таксама пададзеныя яму на подпiс дакументы для яе аплаты. Паводле прыгавору суда Шпадарук асуджаны па ч. 4. арт. 210 КК з прымяненнем артыкула 70 КК да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмiнам на 5 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi i пазбаўленнем права на працягу трох гадоў займаць арганiзацыйна-распарадчыя i адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя пасады. Нуждзiн i Суцько асуджаны па ч. 4 арт. 210 КК да 6 гадоў пазбаўлення волi кожны з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама з канфiскацыяй маёмасцi i пазбаўленнем права на працягу трох гадоў займаць тыя ж пасады. Крымiнальная справа ў дачыненнi да Сялiхiна была спынена вытворчасцю падчас следства ў сувязi з яго смерцю. Пастановай суда вытворчасць па справе ў дачыненнi да Пазняка па ч. 1 арт. 428 КК спынена з вызваленнем яго ад крымiнальнай адказнасцi з прычыны заканчэння тэрмiнаў даўнасцi. Прыгавор уступiў у законную сiлу. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Службовыя асобы прадпрыемстваў "Гродна Хiмвалакно" i "Будсэрвiс-М" асуджаны за крадзеж больш як Br77 млн. Аб гэтым паведамiў начал |
|