Народны помнік ў Дабраволі
Народны помнік ў Дабраволі
Алена Барэль — дзіця вайны. Яна нiколi не бачыла свайго бацьку, не ведае, пры якiх акалiчнасцях ён загiнуў, калi i дзе пахаваны. Тым не менш, яна яго шукае, i прыходзiць да сцiплага помнiка, павязвае новую стужку, выцiрае фотаздымак на медальёне. Для яе гэтае месца святое, нягледзячы на тое, што пад помнiкам нiхто не ляжыць. У вёсцы Дабраволя Свiслацкага раёна на ўскрайку могiлак цэлая алея такiх помнiкаў. На iх нанесены iмёны загiнулых на вайне, прапаўшых без вестак на фронце i ў акупацыi, загiнулых у мiрны час, але пахаваных у iншых месцах, часам далёка ад радзiмы. Вясковы пантэон памяцi ўзнiк больш за паўстагоддзя таму i з новай традыцыi стаў неад’емнай часткай духоўнага жыцця. Хто выпадкова адкрывае для сябе гэты сумны куточак на свiслацкай зямлi, напэўна, крануты i тым, колькi гора i слёз выпала на долю адной вёскi, i якi магутны сiмвал павагi да продкаў i мiнулых падзей увасабляюць гэтыя простыя помнiкi. І яшчэ, якая самабытная i высакародная ў гэтым учынку вёска Дабраволя. Алена Барэль — дзіця вайны. Яна нiколi не бачыла свайго бацьку, не ведае, пры якiх акалiчнасцях ён загiнуў, калi i дзе пахаваны. Тым не менш, яна яго шукае, i прыходзiць да сцiплага помнiка, павязвае новую стужку, выцiрае фотаздымак на медальёне. Для яе гэтае месца святое, нягледзячы на тое, што пад помнiкам нiхто не ляжыць. У вёсцы Дабраволя Свiслацкага раёна на ўскрайку могiлак цэлая алея такiх помнiкаў. На iх нанесены iмёны загiнулых на вайне, прапаўшых без вестак на фронце i ў акупацыi, загiнулых у мiрны час, але пахаваных у iншых месцах, часам далёка ад радзiмы. Вясковы пантэон памяцi ўзнiк больш за паўстагоддзя таму i з новай традыцыi стаў неад’емнай часткай духоўнага жыцця. Хто выпадкова адкрывае для сябе гэты сумны куточак на свiслацкай зямлi, напэўна, крануты i тым, колькi гора i слёз выпала на долю адной вёскi, i якi магутны сiмвал павагi да продкаў i мiнулых падзей увасабляюць гэтыя простыя помнiкi. І яшчэ, якая самабытная i высакародная ў гэтым учынку вёска Дабраволя.Сведкаў, якiя маюць непасрэднае дачыненне да ўсталявання помнiкаў у гонар родных, засталiся адзiнкi. Алена Iванаўна — адна з iх, i, магчыма, апошняя. Але даты пачатку яна таксама не памятае, бо не была яшчэ і дзесяцiгадовай дзяўчынкай. Некалькi помнiкаў ужо стаялi, калi мацi, назбiраўшы грошай, таксама заказала майстру абелiск з пяску i цэменту. Было вiдавочна, што бацька ўжо не вернецца, а жыць, ведаючы, што ў роднага чалавека няма ўласнай магiлы, было цяжка. Алена лiчыць, што мацi зрабiла правiльна. Ёй таксама было шкада свайго несустрэтага бацьку, хоць ведала яго толькi па фотаздымку i са слоў старэйшых людзей. — Першы раз нямецкiя акупанты арыштавалi яго па даносе ў 1942-м, вывезлi ў Германiю на працы, але бацька ўцёк адтуль i вярнуўся ў Дабраволю. У сорак трэцiм зноў быў схоплены гiтлераўцамi i патрапiў у Беластоцкую турму — пераказала Алена ўспамiны сваёй мацi, калi мы iшлi да вясковых могiлак. — Некалькi разоў мама хадзiла ў Беласток, адносiла мужу перадачы, хоць была ўжо цяжарная. I нiводнага разу ёй не ўдалося ўбачыць свайго 28-гадовага Iвана. Апошнi раз пайшла ў Беласток у чэрвенi 1944-га, але перадачу ў яе не ўзялi, сказалi, каб больш не прыходзiла, маўляў, з турмы ўсiх вывезлi. Прайшоў час, вызвалiлi Беларусь i частку Польшчы, а Iван не вяртаўся. Не вярнулiся i iншыя, арыштаваныя разам з iм. Скончылася вайна, папрыходзiлi з перамогаю салдаты, а пра бацьку Алены не было нi слыху нi дыху. Спадзяванняў убачыць яго жывым ужо не заставалася. Тады, па прыкладзе аднавяскоўцаў, i з’явiўся помнiк з жалезным крыжыкам i надпiсам: "В память без вести пропавшему Шмыга Ивану Нестеровичу. А помнiкi працягвалi паўставаць, падобныя адзiн на другi i з падобнымi эпiтафiямi, якiя i цяпер нельга абыякава чытаць: "убит 27.1.45 похоронен под Кинизбергом", "погиб за Родину 23-Х-1944г", "погиб в войну в Белостоке", "погиб под Орлом 20.2.43", "погиб 1944г. в Германии", "убит на поле брани 1941г", "пропал без вести 1944". Яшчэ дзесяць гадоў таму Алена Барэль пiсала лiсты ў Беласток, шукала звесткi пра смерць бацькi, але атрымала адказ, што дакументы не захавалiся. Так i не дамаглася, каб яе разам з мацi прыраўнялi да сям’i загiнулага ў вайну. Але не ў гэтым была першая прычына гэтых пошукаў. А каб знайсцi апошнi прытулак роднага чалавека, пакланiцца яму. Сэрца Алены i цяпер падказвае, што месца гэтае недалёка ад Дабраволi — на суседняй Беласточчыне. Помнiк на дабравольскiх могiлках хоць i суцяшае яе душу, але крыўда з часам усё адно не праходзiць. А традыцыя жыве. Iмёны народжаных у Дабраволi, якiя пакiнулi гэты свет дзесьцi па-за межамi Бацькаўшчыны, па-ранейшаму прынята ўвекавечваць на абелi-сках на вясковай алеi памяцi. Аляксандр Урбановiч трагiчна загiнуў у Талiне ў 1995-м. Мiхаiл Лобач яшчэ ў 1956-м пахаваны пад Рыгаю. Яшчэ адзiн колiшнi жыхар пахаваны ў Фергане на рускiх могiлках. Кожнае з гэтых iмёнаў у высечаным цi напiсаным выглядзе занесена на асобны помнiк. Ёсць памятка пра Восiпа Лiвачыцкага, якi пахаваны ў Ваўкавыску яшчэ ў 1919 годзе. Магчыма, з гэтага помнiка i пачалася традыцыя, паўставаў вясковы некропаль. Галоўны дзень наведвання могiлак у Дабраволi — наступная пасля Вялiкадня нядзеля. Яе называюць "правадной", ад слова праводзiць. У гэты дзень заўсёды шматлюдна, i перш за ўсё святар акрапляе вадою менавiта гэты кавалак могiлак. Магчыма таму, што яго з’яўленню спадарожнiчала не толькi агульнае гора, але i агульная любоў. Анатоль Кляшчук.
Гродзенская вобласць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алена Барэль — дзіця вайны. Яна нiколi не бачыла свайго бацьку, не ведае, пры якiх акалiчнасцях ён загiнуў, калi i дзе пахаваны. Тым не менш, яна яго |
|