Дні Франкафонii праходзяць 10-20 сакавiка ў Мiнску
Дні Франкафонii праходзяць 10-20 сакавiка ў Мiнску
Аматараў французскiх кiно, лiтаратуры, музыкi, тэатра чакае нямала прыемных сюрпрызаў, аб якiх карэспандэнту БЕЛТА расказаў саветнiк па супрацоўнiцтве i культуры пасольства Францыi ў Беларусi Людавiк Руае. Днi Франкафонii стартуюць Тыднем французскага кiно i франкафоннай паэзii. У кiнатэатры "Цэнтральны" з 10 па 15 сакавiка арганiзавана дэманстрацыя 5 фiльмаў на французскай мове з субтытрамi на рускай: "Няправiльная вера" (2006) рэжысёра Рашдзi Зем, "Дзед Мароз — адмарозак" (1982) рэжысёра Жан-Мары Пуарэ, "Ты i я" (2006) рэжысёра Жулi Лопеса Курваля, "Францыя" (2007) рэжысёра Сержа Базона, "Гiльяцiна" (2005) рэжысёра Коста-Гаўраса. Асаблiваць гэтага паказу ў тым, што фiльмы будуць дэманстравацца двойчы ў час Тыдня французскага кiно. У гэтыя ж днi аматары франкафоннай паэзii змогуць наведаць розныя мерапрыемствы, аб’яднаныя тэматыкай "смех i гумар". У праграме — тэатралiзаваныя чытаннi гумарыстычных паэм, лiтаратурнае кафэ, прысвечанае Ле Клезiё (Нобелеўская прэмiя 2008 года), прэзентацыя творчасцi французскага пiсьменнiка Жана Тардзьё. З 16 па 20 сакавiка пасольства Францыi правядзе Тыдзень французскай мовы. Тыдзень завершыцца ў МДЛУ традыцыйным гала-канцэртам франкафонii, на якiм прагучаць французскiя песнi i будуць выконвацца французскiя танцы. Як падкрэслiлi ў пасольстве, французская мова прызнана афiцыйнай у 29 дзяржавах, якiя ўваходзяць у Мiжнародную арганiзацыю франкафонii. Яна налiчвае 70 членаў, з якiх 56 — дзяржавы i ўрады (Кiпр i Гана выступаюць на асацыяцыйных правах) i 14 — краiны-наглядальнiкi. У 2006 годзе колькасць франкафонаў ва ўсiм свеце перасягнула рубеж 200 млн, а колькасць тых, хто вывучае французскую мову, дасягнула 118 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аматараў французскiх кiно, лiтаратуры, музыкi, тэатра чакае нямала прыемных сюрпрызаў, аб якiх карэспандэнту БЕЛТА расказаў саветнiк па супрацоўнiцтве
|
|